Герб города Полоцка На центральную страницу сайта о городе Полоцке Софийский собор Памятник убитым сорока тысячам мирных советских граждан в период 1941-1945 годов Борисов камень Богоявленский собор Памятник победе в войне 1812 года Вечный огонь у памятника Освободителям Полоцка Памятник Освободителям Полоцка Памятник Преподобной Евфросинии игумении Полоцкой Старый Вокзал Памятник герою Советского Союза Александру Григорьевичу Горовцу (1915-1943) Спасо-Евфросиниевский монастырь Памятник Азину В.М. - полочанину, легендарному герою гражданской войны Памятник Симеону Полоцкому Краеведческий музей (он же старая кирха) Фрагмент ограждения Красного моста Памятник Франциску Скорине Памятник Франциску Скорине Красный мост Пушка у музея боевой славы у Кургана Бессмертия Памятник букве У Курган Бессмертия Памятник Экипажу танка Т34

Приму в дар, приобрету, выменяю старинные компьютеры в коллекцию: БК0010-01/11M, ZX-Scorpion, Amiga, Искра, ZX-Profy 1024, ДВК ... или разные другие - пишите и предлагайте. Я в Москве. Желательно в рабочем состоянии. Можно литературу, разные железки и ПО. Пишите на kural003@mail.ru. Если Вы в другом городе, все-равно напишите - вдруг заинтересуюсь (доставку оплачу). Актуально всегда. Подробности здесь.

 
 
 

⇐ Пiсьмовыя крынiцы | ОГЛАВЛЕНИЕ | Агляд даследаванняў ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998

Гiсторыка-картаграфiчныя дакументы

Да гiсторыка-картаграфiчных дакументаў мы адносiм усе планы i карты Полацка, якiя захавалiся ад старажытных часоў да нашых дзён. Цiкавасць уяўляюць не толькi планы-схемы канца XVI ст., але i канца XIX - пачатку XX ст. i сучасныя, таму што нясуць iнфармацыю па тапафафii гарадской тэрыторыi, якая пастаянна мянялася. Асаблiва значныя перапланiроўкi горада адбывалiся ў наш час у сувязi з iнтэнсiўным прамысловым i фа-мадзянскiм будаўнiцтвам, я кое не заўсёды ўлiчвае гiстарычныя асаблiвасцi тапафафiчна-планiровачнай структуры горада.

Старажытнымi планам! Полацка, якiя дайшлi да нас, можна лiчыць планы, якiя склаў асабiсты сакратар Стэфана Баторыя С. Пахалавiцкi. Яны дакладна датуюцца 1579 г. Акрамя планаў С. Пахалавiцкiм была складзена i карта Полацкай зямлi. Абодва планы прысвечаны захопу горада войскам Рэчы Паспалiтай. Тэта не проста планы (малюнкi) горада, але i раз-мяшчэнне вакол яго каралеўскага войска - асада Полацка.

Вывучаючы абодва планы, варта адзначыць паслядоўнасць iх стварэння. Зыходлячы з запiсак Р. Гейдэнштэйна, мы ведаем, што асада горада пачалася пасля таго, як быў спалены Запалоцкi пасад (Р. Гейденштейн, 1889. С. 58). На плане С. Пахалавiцкага (у далейшым будзем называць яго П-1), дзе горад наказаны з паўночнага боку, мы бачым усе асноўныя раёны Полацка, у тым лiку i Запалоцце (мал. 1). Сама асада на П-1 не наказана, а толькi дыслакацыя войска. Прычым войска знаходзiцца ў руху доходным строем. На другiм плане (П-2), дзе панарама разварочваецца з усходняга боку, на месцы Запалоцця бачым гарматы, якiя страляюць, i надпiс: "Measto te spalono", што азначае: тэты горад спалены. Надпiс адпавядае апiсанню пахода Р. Гейдэнштэйнам (мал. 2). Такiм чынам, трэба думаць, што П-1 быў складзены раней, чым П-2, у час прыбыцця каралеўскага войска i яго першапачатковай дыслакацыi вакол горада. У той час як П-2 быў складзены незадоуга да падзення горада 29 красавiка 1579 г.

Першы план цiкавы перш за ўсё тым, што ў параўнаннi з П-2 ахоплiвае большую тэрыторыю, якая знаходзiцца вакол горада. Ён вядомы ў некалькiх фавiраваных варыянтах. Адзiн з iх прыпiсваецца Яну Баптысту, якi зрабiў яго па малюнку С. Пахалавiцкага. На думку Ю. Якiмовiча, на адным з варыянтаў наказаны Полацк пачатку XVII ст. (Якимович, 1991. С. 269- 272). Дапускаючы такую магчымасць, усе ж адзначым, што перша-пачатковы малюнак адлюстроўвае менавiта асаду Полацка 1579 г., а таму сумнявацца ў аб'ектыўнасцi адлюстравання агульна-тапагра-фiчнай сiтуацыi не даводзiцца. Другая справа, што з часам у розных варыянтах маглi з'явiцца новыя дэталi, якiя датычаць перш за усе манументальных забудоў. На тэта звярнулi ўвагу С. Александровiч, М. Ткачоў, а за iмi - Ю. Якiмовiч.

Пачнём разгляд плана з географа-тапаграфiчнай сiтуацыi вакол Полацка. Першае, што звяртае на сябе ўвагу, - тэта дакладная арыентацыя плана па баках свету (глядач бачыць яго з поўначы) i дакладнасць у захаваннi прапорцый. Калi па лiнii поўнач - поўдзень малюнак адпавядае сучаснаму геаграфiчнаму размяшчэнню горада, то па лiнii ўсход - захад ён расцягнуты i зрушаны ўбок усходу, у вынiку чаго менавiта ў гэтай частцы плана парушана маштабная дынамiка размяшчэння тапаграфiчных кропак наваколля горада. Тлумачыцца тэта проста.

Зробiм невялiкi разлiк. За аснову маштабу возьмем адлегласць памiж паўночным канцом Нiжняга замка i Валовым возерам. Па сучасных чарцяжах каля 2 км. На П-1, выкарыстаўшы вышэйназваны адзiнкавы маштаб, адлегласць памiж Нiжнiм замкам i Валовым возерам атрымлiваем у 1,4-1,5 км. Тэта значыць, маем памяншэнне вобразатвора на 0,5 км. Па апiсанню ўзяцця Полацка С. Баторыем у 1579 г. i па П-1 бачым, што ў раёне Валовага возера каралеўскi лагер не змясцiўся на плане i было выкарыстана скажэнне маштабнага вобразатвора па лiнii ўсход - захад. Такiм чынам, усю ўсходнюю частку П-1 трэба разглядаць з улiкам вышэй-пададзенага маштабнага скажэння, пачынаючы з усходняга канца Нiжняга замка.

Акрамя маштабнага скажэння зменена таксама i прасторавая арыентацыя ўсходняй часткi плана. Палата, якая цячэ ў гэтым месцы рэчышча амаль строга на поўдзень, на П-1 мае паўднёва-заходнi напрамак. У вынiку такога "сцiскання" ўсходняй часткi плана скажэнне закранула i наказ тэрыторыi, якая далучаецца да горада з поўначы, дзе на П-2 бачна размяшчэнне лiтоўскага абозу.

Паўночная частка П-1 ужо не раз прыцягвала ўвагу даследчыкаў. Тут найбольш дакладна паказаны ўзгоркi не зусiм зразумелага паходжання. Была выказана думка, што тэта гарадскi курганны некропаль перыяду Полацкай зямлi, якi не захавауся да нашых дзён (Штыхау, 1963. С. 69). Тэта думка цiкавая i мае права на iснаванне ў якасцi рабочай гiпотэзы. Але калi на плане паказаны некропаль, то яго памеры павiнны быць па лiнii усход - захад ва усякiм разе у два разы меншыя.

У паўночнай частцы плана курганы паказаны на ўскрайку лесу. Зараз, у наш час, у гэтым месцы лясоў няма, плошча ўзарана. Магчыма, былi ўзараны ў свой час i курганы. Нам здаецца, найбольш верагодна дапусцiць iснаванне паказанага на плане паўночнага гарадскога некропаля на месцы сучаснага аэрадрома у непасрэднай блiзкасцi да Запалоцця (пауночна-заходнi вугал П-1). Справа у тым, што апроч насыпау на наяунасць тут старажытнага могiльнiка можа указваць iснаванне на гэтым месцы амаль да пачатку XX ст. царквы св. Мiхаiла. Аэрадром жа быу пабудаваны ў 1937 г. Магчыма, тады i былi знiшчаны курганы, калi яны, вядома, iснавалi. 3 таго часу тэрыторыя толькi нiвелiравалася, будаунiчыя i археалагiчныя даследаваннi тут не праводзiлiся.

Насыпы, падобныя насыпам на поуначы горада, бачны на П-1 гэтак жа, як i з паўднёва-ўсходняга боку. Праўда, тут яны нешматлiкiя. Карыстаю-чыся тым жа маштабам, трэба меркаваць, што яны размешчаны на адлегласцi да 1 км ад Верхняга замка. Зараз тут праходзiць вулiца Ленiна. Менавiта на гэтай вулiцы у 1959 г. быу знойдзены меч X ст., што дазволiла ўжо тады меркаваць аб iснаваннi курганнага некропаля таго ж часу (Поболь, 1960. С. 150). Такiм чынам, можна з упэуненасцю сказаць, што на П-! паказаны менавiта курганы, а не прыродныя ўзгоркi.

Цiкавасць уяўляе яшчэ адна геаграфiчная дэталь плана. Ад рэчышча Палаты насупраць стрэлкi Нiжняга замка на поўнач цягнецца "роў", якi далучаецца да рэчышча ракi. Памеры гэтага "рова" на плане даволi вялiкiя, што, вiдаць, i заставiла С. Пахалавiцкага яго занатаваць. Надпiс на латынi тлумачыць: "Розза паШгаIiк". "Розза" - у перакладзе "роў", "яма", "канава", "водаадводны канал", а ў другiм значэннi - "рэчышча" (Латинско-русский словарь, 1976. С. 438), "паШгаIiз" - "прыродныя", "натуральныя". Верагодней за ўсё, на карце пазначана ранейшае рэчышча Палаты, якое было зменена ў XVI ст.

Значную цiкавасць выклiкаюць на П-1 замкi i Запалоцце. Умацаваннi Верхняга замка налiчваюць 8 вежаў (астатнiя, магчыма, былi на плане, але з часам знiклi, а таму iх не вiдаць). На гравюры Я. Батысты добра бачны 15 вежаў, Сафiйскi сабор, элементы ўнутрызамкавай забудовы. Умацаваннi Нiжняга замка налiчваюць 11 вежаў, Запалоцця - 8. Выбар аўтарам кропкi для нанясення на план полацкiх замкаў дыктаваўся тым, што менавiта з гэтага боку аб'яднанае каралеўскае войска падышло да горада. П-1 - гэта як бы першы погляд на горад, першае агульнае ўражанне ад Полацка, такое, якiм ён адкрыўся С. Пахалавiцкаму з правага берага Палаты каля Запалоцкага пасада. Унутраная арганiзацыя тапаграфiчнай забудовы на П-1 атрымалася вельмi схематычнай i, трэба думаць, з шэрагам значных недакладнасцей. Як мы гаварылi, план ствараўся да пачатку ваенных дзеянняў. Менавiта гэтым i можна растлумачыць, чаму на П-1, напрыклад, не паказаны вежы-данжоны ў цэнтры Верхняга i Нiжняга замкаў, у той час як на П-2 яны займаюць адно з цэнтральных месцаў. Пабудаваць iх за некалькi дзён было, вядома, немагчыма. Проста на пачатку ваенных дзеянняў яны мiжволi сталi вельмi прыкметнымi, таму што прыносiлi вялiкi клопат войску ворага. Але, магчыма, данжон Верхняга замка на П-1 зрушаны на паўночны ўсход. Такiм чынам, малюючы П-1, С. Пахалавiцкi яшчэ дрэнна ведаў забудову i планiроўку полацкiх замкаў, асаблiвасцi ўнутранай тапафафii. Тым больш што мыс, з якога мастаком упершыню рабiўся агляд горада, знаходзiўся (як i зараз) на адным узроўнi з пляцоўкамi замка. Найбольш выразна С. Пахалавiцкi мог бачыць толькi сабор i некаторыя пабудовы каля яго. Вось чаму на плане Сафiя вельмi вялiкая, парушае яго маштаб i агульныя прапорцыi.

Але тая ж самая паўночная кропка агляду знаходзiлася крыху вышэй пляцоўкi Запалоцкага пасада. На плане тэты пасад намаляваны ў дэталях: роў, сцены i вежы, царква (цi манастыр), вялiкi пляц пасярод пасада, тэндэнцыя да лiнейнасцi прысядзiбнай забудовы па лiнii захад - усход уздоўж цячэння Дзвiны. Дамы i абарончыя ўмацаваннi нанесены больш старанна, чым на Верхнiм цi Нiжнiм замку. Нам здаецца, справядлiва лiчыць, што забудовы i ўмацаваннi Запалоцця пазначаны больш дакладна, чым полацкiя замкi на тым жа месцы. Такая адкрытасць Запалоцця, а значыць, i адкрытасць артылерыйскаму агню з'явiлася адной з прычын таго, што пасад быў пакiнуты абаронцамi i спалены ў самым пачатку ваеннага наступу.

Апроч вышэйназваных дэталяў на арыгiнале П-1 знаходзiм малюнкi мастоў цераз Палату, млын на рацэ, мост, якi звязваў Верхнi замак з Запалоццем, а таксама месца пераправы каралеўскага войска цераз Дзвiну.

Тэты план з'яўляецца не толькi важнай гiстарычнай крынiцай па тапаграфii Полацка сярэдзiны XVI ст., але i дае магчымасць рэтраспектыўнага вывучэння горада. Асаблiва ўзрастае яго каштоўнасць пры правядзеннi параўнаўчага аналiзу з П-2. Вывучэнне абодвух планаў, складзеных амаль адначасова з мiнiмальнай разбежкай па часе, уяўляе вялiкую цiкавасць.

П-2 - "Узяцце Полацка Стэфанам Баторыем у 1579 г." - выкананы ў тэхнiцы малюнка тушшу i расфарбаваны акварэллю. У дадзены момант знаходзiцца ў архiве г. Дрэздэна (Германiя) (Якимович, 1991. С. 4). Нега-тывы з арыгiнала гэтага плана даў нам М. А. Ткачоу.

Як мы ўжо казалi, П-2 быў складзены каля 29 жнiўня 1579 г. цi адразу ж пасля захопу горада саюзным войскам. Тэты план мае значна менш дэталяў агульнагеафафiчнага характеру, ахоплiвае меншую тэрыторыю. Але ў той жа час ён багацейшы ў замалёўцы дэталяў самога Полацка, дыслакацыi войска i ходу ваенных падзей. У наваколлi горада на П-2 пазначана царква на Палаце. У адрозненне ад пазначанай на П-1 царквы ў раёне Спаса-Ефрасiннеўскага манастыра на П-2 бачым царкву, якая раней не сустракалася (магчыма, Багародзiцы). Добра праглядаюцца маеты на Палаце, млын на рацэ, у тым лiку i млын каля падножжа Верхняга замка, падзеi вакол якога так падрабязна апiсаны Р. Гейдэнштэйнам, пераправа цераз Дзвiну. Прапорцыi i маштабнасць П-2 маюць значна большыя скажэннi ў параўнаннi з П-1. Сiтуацыя вакол горада вельмi ўмоўная i схематычная. Яна падпарадкавана толькi адной мэце: як мага больш кампактна паказаць размяшчэнне каралеўскага войска вакол горада, яго перамяшчэнне ў ходзе баявых аперацый. План адлюстроўвае менавiта баявыя дзеяннi, а таму цэнтральнае i галоўнае месца на плане займаюць сам Полацк i яго штурм з паўночна-ўсходняга боку.

Як мы ўжо казалi, арыентацыя па ўсiх баках свету зменена ў параўнаннi з П-1. Глядач бачыць горад з заходняга боку. Тэта зразумела, калi прыняць пад увагу, што з захаду была спроба галоўнага штурму гарадскiх умацаванняў Верхняга замка. Тут адбывалiся асноўныя падзеi, што i абумовiла асаблiвасцi арыентацыi плана. У плане вялiкая колькасць дробных побытавых сцэн, на якiх мы не будзем спыняцца, а разгледзiм непасрэдна Полацк.

Полацк на П-2 прадстаўлены толькi Верхнiм i Нiжнiм замкамi. Запалоцця ў той час ужо не iснавала, аб чым сведчыць надпiс на самiм плане. На П-2 адлюстраваны асноўны абстрэл Верхняга замка гарматамi з боку Запалоцця. Умацаваннi Верхняга замка складаюцца з 14 вежаў (да iх мы адносiм i тыя, якiя стаяць на мяжы Верхняга i Нiжняга замкаў), вежыданжон. Як бачым з малюнка, 12 вежаў амаль аднолькавыя па сваей архiтэктуры, блiзкiя да кругавой. Дзве вежы прамавугольныя. Тэта вежа з перакiдным мостам у Запалоцце i праязная на мяжы з Нiжнiм замкам. Вежа-данжон у плане васьмiгранная. Сярод веж тры вылучаюцца сваiмi памерамi. Адна знаходзiцца на рагу Верхняга замка насупраць Сафiйскага сабора, другая - уязная ва ўсходнюю частку замка i вежа з мостам у Запалоцце. Вежы звязваюцца драўлянымi сценамi - гароднямi. Пры падрабязным разглядзе ўнутранай планiроўкi Верхняга замка можна заўважыць, што мастак сярод грамадзянскiх забудоў вылучае культавыя. Яны, як i астатнiя, паказаны даволi схематычна, але маюць адну адметную асаблiвасць - наяўнасць крыжа. Такiх пабудоў мы налiчваем чатыры. Яны размешчаны вакол Сафiйскага сабора i, магчыма, яшчэ адна, блiжэй да Нiжняга замка. Характар формы крыжа абсалютна iдэнтычны яго выяве на двух з пяцi купалаў Сафiйскага сабора. Не выклiкае сумнення само месца знаходжання культавых пабудоў вакол галоўнага храма. Пляцоўка вакол Сафiйскага сабора забудавана менш, чым у другiх частках горада. Гэта зразумела, калi ўлiчыць, што тут павiнна iснаваць саборная плошча, на якую звычайна выходзiлi i вакол якой групавалiся астатнiя культавыя пабудовы горада. Сафiя ўяўляе сабой пяцiгаловы храм, характэрны для абарончай архiтэктуры (Тихомиров, 1956. С. 22).

Нiжнi замак на П-2 налiчвае 7 вежаў. Адна з iх праязная i злучае яго з Верхнiм замкам. Тут выразна вылучаецца адзiн культавы будынак побач з праязной вежай. Вежа-данжон чатырохгранная. Яна з'яўляецца адзiным цэнтрам прыцягнення планiровачнай забудовы Нiжняга замка. Наколькi можна меркаваць па П-2, сiстэма забудовы замка мела радыяльны характар. Лiчым, што пазначаныя на малюнку дамы ўнутры абодвух замкаў - не асобныя пабудовы, а схематычны паказ цэлых кварталаў унутры замкаў. На прыкладзе Нiжняга замка тэта прасочваецца асаблiва добра. Выразна бачыцца падзел памiж кварталам! i тое, што пустоты памiж iмi (вулiцы) вядуць ва ўсiх выпадках да вежаў. Такая строгая кампазiцыя, яе пра-цуманасць лагiчна тлумачыцца, калi ўлiчыць, што Нiжнi замак як фартыфiкацыйнае збудаванне iснаваў толькi 16 гадоў. Ён будаваўся вык-лючна ў ваенных мэтах Iванам Грозным. Нiжнi замак, з тэрыторыi якога было выселена ўсё грамадзянскае насельнiцтва Полацка, не меў якiх-небудзь традыцыйных архiтэктурных пабудоў. Адзiнае, што магло ўплы-ваць на яго забудову, было iснаванне тут амаль да XX ст. так званага "попова болотца", якое знаходзiлася ў паўднёвай частцы Нiжняга замка. На плане гэтая частка замка вольная ад забудовы.

Зусiм iншыя ўмовы складвалiся для развiцця планiровачнай структуры Верхняга замка. Гэта знайшло свой адбiтак i на П-2. Тут выразна праглядаюцца два цэнтры прыцягнення - Сафiйскi сабор i вежа-данжон, размешчаныя даволi блiзка памiж сабою.

Нельга не звярнуць увагi на плане i на сам! будынкi. Цiкава, што большасць з iх двухпавярховыя. Вiдаць, гэта архiтэктурная традыцыя характэрная для Полацка i больш ранняга перыяду.

У дадатак да П-1 i П-2 зробiм яшчэ адну заўвагу, якая вынiкае пры разглядзе карты Полацкай зямлi. Аўтарам карты з'яўляецца ўсё той жа асабiсты сакратар Стэфана Баторыя С. Пахалавiцкi. Карта датуецца 1579 г. На ёй Полацк паказаны вельмi схематычна. Пазначаныя ужо вядомыя нам гарадскiя ўмацаваннi Верхняга i Нiжняга замкаў, Запалоцце. Тут цiкавая такая дэталь, як канал (роў), якi злучаў Палату з Дзвiной вакол Запалоцця. Гэта самы даклацны малюнак запалоцкага рова на работах С. Пахалавiцкага.

Разглядаючы далей планы Полацка ў храналагiчным парадку, варта спынiцца на шведскiм плане 1707 г., якi быў складзены пасля захопу горада шведскiм войскам у 1706 г. у час Паўночнай вайны 1700-1721 гг. (мал. 3) (Ткачоў, 1972. С. 19). Тэты план у адрозненне ад планаў XVI ст. мае арыентацыю па лiнii поўдзень - поўнач. Галоўнае месца на плане займае ўмацаваны цэнтр Полацка, куды ўваходзяць не толькi Верхнi i Нiжнi замкi, але i тэрыторыя Вялiкага пасада ўверх па Дзвiне - асноўны напрамак развiцця Полацка аж да пачатку XX ст. Значныя змены адбываюцца з абарончымi збудаваннямi горада, якiя зараз маюць бастыён-ную структуру, падначаленую патрэбам новага этапу у развiццi зброi i ваеннага майстэрства. Храналагiчна час, калi быў складзены тэты план, выходзiць за межы нашага даследавання, таму мы спьшiмся толькi на тых дэталях, якiя ўяўляюць цiкавасць у плане рэтраспектыўнага аналiзу.

Перш за ўсё на плане 1707 г. хочацца звярнуць увагу на Перша-пачатковае полацкае гарадзiшча i Палату. Выразна вiдно, што гарадзiшча з усiх бакоў амываецца водамi рэк. Гэта востраў. Рэчышча Палаты падзяляецца ў падножжы гарадзiшча i Нiжняга замка на два рукавы, якiя потым зноў злучаюцца. Абодва рукавы, згодна плану, дзейнiчаюць: па iх цячэ вада. Характэрна пойма ракi вакол гарадзiшча, а не памiж гара-дзiшчам i Нiжнiм замкам, дзе адлегласць мiнiмальная. Па форме Пер-шапачатковае гарадзiшча нагадвае амаль правiльную трапецыю, аснова якой прыблiзна такая, як край Нiжняга замка. Добра праглядаюцца вал i роў, якiя спускаюцца да Палаты.

Выразна адзначана форма рова, якi агiбае Запалоцце i злучае пойму Палаты з рэчышчам Дзвiны. У Запалоццi, як i на вале Iвана Грознага, нiякiх абарончых збудаванняў няма. Яны на пачатку XVIII ст. страцiлi свае значэнне. На Верхнiм замку паказана не толькi тыловая бастыённая сiстэма, але i "ўзвоз" ад Дзвiны да Сафiйскага сабора. Тэты "ўзвоз" традыцыйна захоўваўся аж да нашых дзён. Зараз на яго месцы лесвiца. На плане схематычна адзначана забудова Задзвiнскiх пасадаў i Запалоцця, наяўнасць некалькiх культавых i грамадзянскiх пабудоў. Сярод iх: Сафiйскi сабор, Езуiцкi калегiум, Бернардзiнскi манастыр, яўрэйская школа, гарад-ская плошча i яшчэ некалькi культавых збудаванняў, сярод якiх, магчыма, Богаяўленская царква, пабудовы Бельчыцкага манастыра. Цiкавая i яшчэ адна дробная тапаграфiчная дэталь, якая прысутнiчае на арыгiнале плана 1707 г. за межамi ўмацаванага горада з усходняга боку пры самым краi плана. Тут, у забалочанай мясцiне, абмежаванай з трох бакоў лесам i полем, намаляваны тры невялiкiя ўзгоркi, якiя рэзка вылучаюцца на даволi роўнай мясцовасцi. Малюнак узгорка ёсць i ў раёне Экiманi.

Вядомы яшчэ адзiн план Полацка XVIII ст., зняты ў 1779 г. (мал. 4). Тэты план ахоплiвае толькi цэнтральную правабярэжную частку горада: Верхнi i Нiжнi замкi, Вялiкi пасад, часткова Запалоцце. На гэтым плане цiкавымi з'яўляюцца валы, акаляючыя Верхнi i Нiжнi замкi. Вал Верхняга замка мае тры разрывы: два з боку Нiжняга замка ў месцах, дзе на плане XVI ст. паказаны вялiкая вежа i малая, якая злучае абодва замкi, i разрыў вала насупраць Сафii з боку Дзвiны. На Нiжнiм замку выразна праглядаюцца сляды Вала Iвана Грознага i вала на стрэлцы Нiжняга замка. Цiкава i размяшчэнне некаторых культавых пабудоў, напрыклад: "ветхий (хутчэй за ўсё драўляны. - С. Т.) иезуитский костел Св. ап. Петра и Павла" на Верхнiм замку, "Базилианская ветхая церковь" у Запалоццi, некаторыя iншыя пабудовы. Добра бачны невялiкiя ручаi ў межах пстарычнай часткi горада. Сярод iх так званы "Черный ручей" у падножжа Верхняга замка з боку Вялiкага пасада.

3 планаў Полацка XVIII ст. вядомы план рэгенерацыi (перабудовы) 1778 г., якая не была здзейснена. Геолага-геадэзiчныя асаблiвасцi полацкай тапафафii, да якой прывязваўся гэты план, паказаны тут вельмi схематычна i недакладна, таму разглядаць яго дэталёва няма сэнсу.

Пэўную цiкавасць выклiкаюць i iншыя планы Полацка XVIII ст. Сярод iх'ёсць складзены, на нашу думку, памiж 1779 i 1786 гг. (мал. 5). На iм добра праглядаюцца равы вакол Вялiкага i Запалоцкага пасадаў. Пер-шапачатковае гарадзiшча адсутнiчае. Затое апошняе добра вiдаць на плане горада 1786 г. (мал. 6). Па канфiгурацыi гарадзiшча на гэтым плане вельмi падобна да сучаснага тапаграфiчнага малюнка гэтай мясцовасцi (мал. 12), назiраюцца рэшткi старога рэчышча Палаты ў выглядзе старыцы. На плане можна заўважыць i рэшткi абарончых умацаванняў Верхняга i Нiжняга замкаў, Вялiкага пасада. Другi план, якi адносiцца да таго ж года (мал. 7), больш падрабязны i ахоплiвае большую плошчу. На iм выразна бачны бастыённыя ўмацаваннi на Верхнiм замку i Востраве, запалоцкi абарончы роў i роў вакол Вялiкага пасада. У раёне Першапачатковага гарадзiшча адзначана старыца Палаты, але без вызначэння рэшткаў старога рэчышча. Трэба думаць, гэты план быў складзены значна пазней папярэдняга. План Полацка 1793 г. (мал. 8) даволi ўмоўны i схематычны. Але на iм адзначана тэрыторыя Бельчыцкага манастыра з паметкаю двух храмаў (мяркуючы па размяшчэнню, гэта вялiкi сабор i Пятнiцкая царква) i абарончага вала вакол яго. На поўнач Запалоцця, абнесенага ровам, паказана Мiхайлаўская царква з могiлкамi, якiя да яе прымыкаюць. Ёсць яшчэ адзiн план Полацка XVIII ст., але без дакладнага датавання (мал. 9). Гэты план уключае толькi цэнтральную гiстарычную частку горада: гарадзiшча, Верхнi замак, Нiжнi замак, частку Вялiкага пасада i Запалоцця. Выразная бастыённая сiстэма замкаў, адзначаная на гэтым плане, дазваляе аднесцi яго да другой паловы стагоддзя.

Пазнейшыя планы таксама ўяўляюць каштоўнасць. Так, план Полацка 1844 г. (мал. 10) цiкавы перш за ўсё паказам тапаграфiчнай сiтуацыi вакол старажытнага гарадзiшча. Само гарадзiшча паказана ў выглядзе трапецыi i складаецца з дзвюх частак. Верхняя пляцоўка - "Городище" i нiжняя пля-цоўка (падножжа) - "Подгородище". На верхняй пляцоўцы размешчаны могiлкi. Цiкава, што старыца, якая акаляе гарадiшча з поўначы, назы-ваецца Палоцiшчам - возерам, што ўказвае на вiдавочную сувязь з самой Палатой i паходжанне ад яе не толькi назвы, але i самой старыцы.

План Полацка 1910 г. у тапаграфiчных адносiнах вельмi ўмоўны (мал. 11). I гэта не дзiўна, бо ён быў складзены для даведнiка па горадзе. Тым не менш ён вельмi цiкавы з пункту гледжання гарадской мiкратапанiмiкi. Так, напрыклад, вулiца, якая праходзiць па трасе былых умацаванняў Вялiкага пасада, называецца "Крепостной", што яшчэ раз пацвярджае iснаванне ўмацаванняў менавiта ў гэтым месиы. Адзначаныя на плане гарадскiя могiлкi, манументальныя пабудовы. Асаблiвасцi геафафiчнай структуры горада вельмi прыблiзнЬIя.

Вялiкую каштоўнасць уяўляе нямецкi ваенны план 1918 г., якi захоў-ваецца ў фондах Полацкага гiсторыка-культурнага запаведнiка (план г. Полацка 1918 г., д. 11231/17). Гэты двухбаковы план вельмi высокай дакладнасцi паказвае Полацк як з усiмi яго тэрыторыямi, так i сам горад, яго гiстарычную частку. Вельмi характэрныя на iм абрысы Першапачатковага гарадзiшча. Яны амаль дакладна паўтараюць шведскi план 1707 г. з дэтальна намаляванай гарадской забудовай. Гэта адзiны план, на якiм адначасова адлюстравана Валовае возера, комплекс пабудоў Бельчыцкага i Спаскага манастыроў.

Завяршаючы агляд планаў Полацка, трэба адзначыць, што ёсць яшчэ планы горада, якiя даюиь iнфармайыю па сучаснаму тапаграфiчнаму стану яго гiстарычнай часткi. Яны будуць выкарыстаны ў нашым даследаваннi нiжэй.

Вiды Полацка мы сустракаем таксама i ў наборы паштовак канца XIX - пачатку XX ст., на малюнках Фабер дэ Фера, прысвечаных 1812 г., гравюрах цэркваў Бельчыцкага манастыра, у нiжняй частцы iконы прап. Ефрасiннi Полацкай, якая захоўваецца ў царкве Спаскага манастыра. На iконе паказаны вiд Полацка, але бачна, што малюнак абагульненага характеру -i яго нельга прывязаць да рэчаiснасцi. Большасць з гэтых матэрыялаў знаходзiцца ў працах А. Сапунова.




⇐ Пiсьмовыя крынiцы | ОГЛАВЛЕНИЕ | Агляд даследаванняў ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998