Герб города Полоцка На центральную страницу сайта о городе Полоцке Софийский собор Памятник убитым сорока тысячам мирных советских граждан в период 1941-1945 годов Борисов камень Богоявленский собор Памятник победе в войне 1812 года Вечный огонь у памятника Освободителям Полоцка Памятник Освободителям Полоцка Памятник Преподобной Евфросинии игумении Полоцкой Старый Вокзал Памятник герою Советского Союза Александру Григорьевичу Горовцу (1915-1943) Спасо-Евфросиниевский монастырь Памятник Азину В.М. - полочанину, легендарному герою гражданской войны Памятник Симеону Полоцкому Краеведческий музей (он же старая кирха) Фрагмент ограждения Красного моста Памятник Франциску Скорине Памятник Франциску Скорине Красный мост Пушка у музея боевой славы у Кургана Бессмертия Памятник букве У Курган Бессмертия Памятник Экипажу танка Т34

Приму в дар, приобрету, выменяю старинные компьютеры в коллекцию: БК0010-01/11M, ZX-Scorpion, Amiga, Искра, ZX-Profy 1024, ДВК ... или разные другие - пишите и предлагайте. Я в Москве. Желательно в рабочем состоянии. Можно литературу, разные железки и ПО. Пишите на kural003@mail.ru. Если Вы в другом городе, все-равно напишите - вдруг заинтересуюсь (доставку оплачу). Актуально всегда. Подробности здесь.

 
 
 

⇐ Агляд даследаванняў | ОГЛАВЛЕНИЕ | Храналогiя матэрыялаў ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998

Стратыграфiчныя дадзеныя

У 1998 годзе споўнiлася 70 гадоў з пачатку планамерных навуковых археалагiчных раскопак на тэрыторыi Полаика. За тэты час уяўленнi аб важнасцi культурнага слоя як гiстарычнай крынiцы Iстотна змяншся I пашырылiся.

Старажытны горад узнiк i жыве ў пэўным геаграфiчна-ландшафтным асяроддзi, што абумовiла шэраг заканамернасцяў як яго тапафафiчнага пашырэння, так i дынамiкi ўтварэння культурных напластаванняў у розных раёнах старажытнага Полацка. Паўстаўшы як умацаванае паселiшча полацкiх крывiчоў у лукавiне Палаты, горад пашыраўся ў мiжрэччы Палаты i Дзвiны. 3 часам яго жылыя раёны перамясшлiся I на супрацьлеглыя берагi гэтых рэк, дзе ўзнiкалi пасады: Вялiкi, Запалоцкi, Востраўскi, Крыўцоў, Слабодскi, Экiманскi.

У другой палове Х-ХI ст. умацаваны дзядзiнец горада пераносщца на правы бераг Заходняй Дзвiны, на месца, якое пазней атрымала назву Верхнi замак (Штыхов, 1978. С. 26).

У другой палове XVI ст. узнiкае Нiжнi замак (Стралецкi), павялiчылiся i развiлiся пасады.

Найбольш археалагiчна даследаваны культурны слой Верхняга замка. На працягу 1928-1995 гг. тут праводзiлiся раскопкi пад кiраўнiцтвам А Ляўданскага, М. Каргера, А. Мiтрафанава, В. Тарасенкi, Г. Штыхава, Валянцiна i Васiля Булкiных, а таксама аўтара. Агульная даследаваная плошча складае каля 2000 кв. м (Штыхов, 1978. С. 26).

Менш вывучаны iншыя раёны старажытнага горада. Так, у Запалоццi даследавана тэрыторыя агульнай плошчай 350 кв. м (раскопк. Г. Штыхава 1961 1980 гг. I аутара 1986 г.), на Нiжнiм замку - 500 кв. м (расколю Л. Побаля 1959 г., Г. Штыхава I М. Каргера 1962-1964 гг., аутара 1986, 1989-1990 гг.), на старажытным полацкiм гарадзiшчы - каля 80 кв. м (раскопкi А. Ляўданскага 1928 г., Л. Побаля 1959 г., Г. Штыхава 1960-1962 гг.), на пачатковым паселiшчы каля Чырвонага моста - 440 кв. м (раскопкi Г Штыхава 1962-1967, 1979, 1980 гг.), на Вялiкiм пасадзе - 1100 кв. м (раскопкi аутара 1987-1988 гг.). Практычна не вывучаны культурны слои каля Спаса-Ефрасiннеўскага i Бельчыцкага манастыроў. Тут праводзшся раскопкi-доследы культавых пабудоў XII ст. яшчэ да 1917 г. У 1928; г да вывучэння полацкiх архiтэктурных помнiкаў далучыўся I. Хозераў у 1957-1964 гг. - М. Каргер, пад час 1976-1980 гг. - Вал. Булкiн I П. Рапапорт.

Гэтыя працы ў асноўным ахоплiвалi помнiкi архiтэктуры i толькi ў некаторых выпадках неслi iнфармацыю аб культурным слоi. Аднак трэба зазначыць, што культурны слой у раёнах манастыроў захаваўся дрэнна i вельмi фрагментарна.

На тэрыторыi Вялiкага пасада, за Нiжнiм замкам да 70-х гадоў нашага стагоддзя спецыяльныя даследаваннi практычна не вялiся. Былi закладзены толькi шурфы Г. Штыхавым на мысе левага берага Палаты (1962 г.), даследаваны рэшткi храма XII ст. "на рву" М. Каргерам (1962 г.) i закладзены 4 шурфы Л. Побалем агульнай плошчаю 8 кв. м у двары СШ № 8. Астатнiя доследы на агромнiстай тэрыторыi Вялiкага пасада абмя-жоўвалiся назiраннямi за будаўнiчымi работам!.

У 1959 г. Л. Побалем была зроблена спроба знайсцi культурны слой i рэшткi Прадцечанскагэ манастыра на Востраве (Поболь, 1959. С. 10-11). Даследчык заклаў ва ўсходняй частцы Вострава 5 шурфаў агульнай плошчай 20 кв. м. Быў выяўлены моцна пашкоджаны культурны слой. Пошукi манастыра вынiкаў не далi. Невялiкiя доследы праводзiлiся тут i аўтарам у 1987 i 1989 гг. (Тарасов, 1987. С. 20; 1989. С. 18).

Не праводзiлiся раскопкi на тэрыторыях вядомых гарадскiх пасадаў - Экiманi, Крыўцова, Слабады. Дадзеныя аб культурным слоi тут адсут-нiчаюць, знаходкi абмежаваны пад'ёмным матэрыялам.

Такiм чынам, частковымi даследаваннямi ў той цi iншай ступенi ахоп-лена большая частка гiстарычнай тэрыторыi Полацка IX-XVII стст. На падставе археалагiчных раскопак, сумарная плошча якiх складае больш за 4 тыс. кв. м, дадзеных геалагiчнага свiдравання (Чернявская, 1985. С. 17) i назiранняў за будаўнiчымi работамi ў межах горада з'явiлася магчымасць даць характарыстыку культурным напластаванням Полацка з улiкам асаблiвасцей iх утварэння ў розных раёнах горада.

Стратыграфiчныя дадзеныя

Стратыграфiя культурных напластаванняў Полацка змяняецца ў залежнасцi ад месца iх утварэння i iнтэнсiўнасцi жыцця i дзейнасцi насельнiцтва ў тым цi iншым раёне горада ў розныя храналагiчныя перыяды. У гiстарычных частках горада магутнасць культурных напласта-ванняў змяняецца ў шырокiх межах - ад 0,8 да 5,0 м (мал. 25, 26).

Старажытнае полацкае гарадзiшча (мал. 15, 25). Першы даследчык гэтага помнiка А. Ляўданскi адзначыў двухслойны характар культурных напластаванняў пры магутнасцi слоя на верхняй пляцоўцы гарадзiшча да 1,8 м. Ён так апiсвае стратыграфiю раскопу: "Пад верхнiм культурным пластом ляжыць непарушаны, больш цёмнага колеру пласт (з вугадькамi i попелам) таўшчынёй да 30 см, якi надежыць першапачатковым насельнiкам гарадзiшча; пад iм iдзе гумус, а нiжэй - грунт" (Ляўданскi, 1930. С. 164). Нiжнi слой вучоны датаваў раней IX-X стст. (Ляўданскi, 1930. С. 166), верхнi - часамi Полацкай зямлi. Больш познiя напластаваннi iм адзначаны не былi.

Наяўнасць старажытнага культурнага пласта з ляпным посудам была зафiксавана i ў даследаваннях Г. Штыхава на гэтым помнiку (Штыхов, 1969. С. 23) пры магутнасцi слоя ў 1,65 м. 1м жа была зроблена прарэзка вала полацкага гарадзiшча i атрыманы каштоўны матэрыял па стратыграфii культурнага слоя, якi падзяляецца на тры вiды з розным керамiчным матэрыялам.

Першы - найстаражытнейшы перадмацерыковы, магутнасцю 10-15 см, у якiм знойдзена керамiка днепра-дзвiнскай культуры. Тэты слой пера-крываўся ядром пачатковага вала, дзе знойдзены тыповы для доўгiх кур-ганоў гаршчок VIII-IX стст. Да гэтага часу адносiцца i слой пажару (магчыма, спаленыя абарончыя збудаваннi), у якiм былi фрагменты добра вырабленых ляпных гаршкоў IХ-Х стст. Вышэй, у слоi другога пажару, зафiксаваны кругавы ганчарны посуд. Такiм чынам, у старажытным слоi з ляпным посудам (па А. Ляўданскаму) Г. Штыхаў вылучыў слой першай паловы 1-га тысячагоддзя н. э. i слой VIII-X стст.

Значную колькасць сярод матэрыялаў А. Ляўданскага, Л. Побаля i Г. Штыхава з гарадзiшча склаў посуд XI-XIII стст., што сведчыць аб працяглым жыццi на дадзеным помнiку. Няма падстаў пагаджацца з выказваннем Л. Аляксеева аб тым, што пасля спалення Полацка ў часы Рагвалода дзядзiнец быў закiнуты i не аднаўляўся (Алексеев, 1966. С. 136).

Старажытнае паселiшча (мал. 20). Упершыню адкрыта Г. Штыхавым на правым беразе Палаты ў раёне Чырвонага моста (плошча 0,25 га) (Штыхов, 1975. С. 26). Як высветлiлася, тэта была толькi частка паселiшча, якое у асноўным размясцiлася на плошчы пазнейшага Нiжняга замка (каля 7 га) i было знойдзена аутарам у 1986 г.

Магутнасць культурнага слоя каля Чырвонага моста ў сярэднiм каля 1,0 м (Штыхов, 1979. С. 2) без улiку мацерыковых ямаў. Помнiк значна папсаваны пазнейшымi перакопамi. На некранутых кавалках пасля зняцця баласту ў слоi iнтэнсiўнай чорнай афарбоўкi знойдзена керамiка Х-XII стст. (Штыхов, 1969. С. 26). У перадмацерыку ўтрымлiвалiся рэчы X i мяжы IХ-Х стст., таксама посуд VIII-IX стст. Вылучыць дакладную страты-фафiю напластаванняў не ўдалося.

Падобнае назiралася ў стратыграфiчных напластаваннях паселiшча на Нiжнiм замку (мал. 17, 26). Як i каля Чырвонага моста, магутнасць слоя ў сярэднiм складае каля 1,0 м. У сувязi з рыхласцю i вiльготнасцю глебы слой мае iнтэнсiўны чорны колер. Ад дзённай паверхнi i да мацерыка ў раскопе 1986 г. i ў раскопе 1989 г. колер i склад слоя практычна не мяняюцца (мал. 30, 31). Але на дадзенай тэрыторыi культурны слой мае адну iстотную асаблiвасць: на розных глыбiнях (у залежнасцi ад магутнасцi ўсяго слоя) прасочваецца праслойка чырвона-карычневай глiны таўшчынёй ад 10 да 40 см. Калi вышэй гэтай праслойкi ў перамешаным выглядзе сустракаюцца матэрыялы X-XVII стст., то нiжэй з улiкам частковай пашкоджанасцi - у асноўным толькi матэрыялы IX-X стст. Менавiта пад глiнянай праслойкай знойдзена асноўная маса ляпнога посуду. Тут жа прасочваецца i залежнасць структуры старажытных напластаванняў ад магутнасцi слаёў глiны, якiя iх перакрываюць. Так, напрыклад, у шурфах, дзе слой глiны дасягае 40 см, перадмацерыковы слой мае значны працэнт утрымання гною i трэсак. Там жа, дзе глiняная праслойка нязначная альбо парушана, перадмацерыковыя напластаваннi па структуры злiваюцца з вышэйразмешчанымi пластамi.

Няма сумнення, што нiжнiя напластаваннi старажытнага паселiшча як у Чырвонага моста, так i на Нiжнiм замку адпавядаюць часам утварэння Полацка.

Верхнi замак (мал. 14, 25). Найбольш магутны культурны слой - да 5,0 м i болей - захаваўся на тэрыторыi Верхняга замка ў Полацку. Падрабязна ён апiсаны ў працах Г. Штыхава. Адзначым толькi агульныя характарыстыкi дадзенага помнiка.

Самыя старажытныя напластаваннi, магутнасць якiх вельмi нязначная (0,2- 0,4 м) датаваны Г. Штыхавым канцом X - пачаткам XI ст. Менавiта ў iх знойдзены фрагменты ляпнога посуду (Штыхов, 1969. С. 54). Асноўная тоўшча культурных напластаванняў Верхняга замка з глыбiнi 2,2-2,6 да 4,4-4,5 м ад дзённай паверхнi прыпадае на напластаваннi XI - пачатку XIV ст. (Штыхов, 1969. С. 53-56). Гэга тыповы гарадскi слой феадальных часоў з вялiкай колькасцю арганiчных рэшткаў, драўляных канструкцый i г. д.

Вялiкiя складанасцi выклiкае вылучэнне напластаванняў познефеадальнай пары - XIV i XV-XVII стст. На час амаль у 300 гадоў прыпадаюць культурныя пласты, магутнасць якiх вагаецца ў межах 1 м ад узроўню сучаснай дзённай паверхнi. Тэта найбольш пашкоджаны слой, i спробы вылучыць яго iп 8IШ на тэрыторыi Верхняга замка да гэтага часу не мелi поспехаў, хоць матэрыялы гэтай эпохi сустракаюцца даволi часта. Таму разглядаць дадзеныя напластаваннi трэба сумарна. Адзiным сродкам высвятлення ўзаемаадносiн памiж напластаваннямi застаецца колькасная i якасная характарыстыка матэрыялаў.

Запалоцце (мал. 18, 25). Работы, праведзеныя Г. Штыхавым у Запалоццi ў 1969 i 1980 гг., не выявил стратыфафiчна чыстага слоя. У цэнтральнай частцы пасада i на яго ўсходзе апошнi апынуўся перамешаным да мацерыка. Тым не менш знаходкi ганчарнага посуду X ст. дазволiлi зрабiць выснову аб засяленнi дадзенай тэрыторыi ў адзначаны час (Штыхов, 1979. С. 5). Непашкоджаны культурны слой быў знойдзены ў 1986 г на паўночна-заходняй ускраiне Запалоцця пры вывучэннi абарон-чых умацаванняў (раскопкi аўтара). На ўнутранай пляцоўцы ўмацаванняў вывучаны слой, магутнасць якога вагалася ад 0,8 да 1,5 м. Ён меў аднародны чорны колер з крапiнамi пяску i лiнзамi шэрай зямлi. Стра-тыфафiчна ён падзяляўся на дзве часткi: XI-XIII стст. i XIV-XVI стст. Слой XIV-XVI стст. вылучаецца дрэнна i месцамi не захаваўся (мал. 24, 28, 29). У раскопе II (1986 г.) ён прадстаўлены ў выглядзе лiнзаў зямлi шэрага колеру, размешчаных блiзка дзённай паверхнi. У асноўнай тоўшчы слоя, да самага мацерыка, у практычна аднолькавых па структуры i афарбоўцы напластаваннях знойдзены матэрыялы выключив часоу По-лацкай зямлi (Тарасов, 1986. С. 6-10).

Маючы на ўвазе, што ў верхнiх напластаваннях запаўнення абарончага рова прасочваецца менавгга слой шэрага колеру са знаходкамi XIV-XVII стст., трэба меркаваць, што гэтыя познiя напластаваннi былi ў значнай ступенi знiшчаны пасляваеннымi перапланiроўкамi раёна канца 40-х - пачатку 50-х гг. нашага стагоддзя. У перадмацерыковых пластах i ў запаўненнi мацерыковых ямаў знойдзены вырабы X-XI стст. Сярод iх i адзiн фрагмент венчыка раннекругавога гаршка, якi быў сфармаваны пальцамi. ЁН аналагiчны ляпному посуду са старажытнага паселiшча на Нiжнiм замку.

Такiм чынам, думка аб пачатку засялення Запалоцця ў X ст. мае рацыю. Культурны слой Запалоцця дрэнна захоўвае арганiку з прычыны нiзкай вiльготнасцi i малой моцнасцi. Вырабы з арганiчных матэрыялаў былi знойдзены толькi ў нiжнiх напластаваннях запаўнення рова. Знойдзеныя металiчныя вырабы моцна каразiраваны.

Удалося прасачыць характар змен пласта ў залежнасцi ад аддалення ад цэнтра Запалоцця на поўнач. Тут, у 60 м ад знешняй мяжы запалоцкага рова, характар слоя рэзка мяняецца (мал. 18). Ён мяняе колер ад iнтэн-сiўна-чорнага да шэрага. Моцнасць памяншаецца да 0,5 м, як памян-шаецца i насычанасць знаходкамi, часцей сустракаецца керамiчны матэ-рыял XVI-XVII стст.

Крыху iншая карцiна назiраецца ў распаўсюджаннi культурнага слоя у паўночна-заходнiм напрамку ад мяжы рова. Па-за ўмацаваным паселiшчам вылучаны ўчасткi, дзе слой цапкам аналагiчны слою на ўмацаваным паселiшчы. Тут, у 50-60 м ад паўночна-заходняй ускраiны Запалоцця слой складае 0,8-1,0 м з высокай насычанасцю матэрыяламi часоў Полацкай зямлi i амаль поўнай адсутнасцю больш познiх матэрыялаў.

Вялiкi паса д. Значную цiкавасць уяўляе характарыстыка культурнага слоя Вялiкага пасада за межамi Нiжняга замка (мал. 17, 26). У раскопе на пл. Ленiна (1987-1988 гг.) зафiксавана магутнасць напласта-ванняў у сярэднiм каля 3,0 м.

Вылучаюцца: слой баласта XIX-XX стст. у 1 - 1,5 м ад дзённай паверх-нi, якi насычаны бiтай цэглаю, развалам! цагляных i драўляных падмуркаў; слой XVII-XVIII стст. шэра-чорнага колеру з крапiнамi глiны i драўлянай парахнi, з часткова захаванымi драўлянымi канструкцыямi; слой iнтэнсiўнага чорнага колеру з рэшткамi пажараў XIV-XVI стст.; слой карычневага адцення XII-XIII стст., насычаны трэскамi, дрэвам, гноем; перадма-церыковы слой магутнасцю ў 0,2-0,4 м светла-шэрага колеру з зелена-ватым адценнем канца X - пачатку XI ст. Мацярык - светлы, насычаны вадою суглiнак (мал. 32).

Доследы 1986-1987 гг. паказалi, што Вялiкi пасад у ХII-ХIII стст. цягнуўся па правым беразе Дзвiны на ўсход ад замка не меней як на 1 км у мiжрэччы Палаты i Дзвiны. Праўда, даследаваўшы тэты раён у 1959 г. Л. Побаль, аглядаючы будаўнiчы катлаван па вул. Савецкай "в 400-450 м северо-восточнее от здания бывшего кадетского корпуса", адзначаў, што керамiка раней за XVI ст. знойдзена не была (Поболь, 1959. С. 19). Такой жа думкi прытрымлiваўся i Г. Штыхаў, якi лiчыў, што на гэтым адцаленнi ад Верхняга замка тэрыторыя Вялiкага пасада ў XII-XIII стст. заселена не была (Чернявская, 1985. С. 8-9).

Аднак далейшае вывучэнне Вялiкага пасада пераканаўча даказала, што ўся цэнтральная частка горада на адлегласцi ад Верхняга замка да будынка сучаснай гасцiнiцы "Дзвiна" з'яўлялася пасадам XII-XIII стст. Культурны слой гэтага часу зафiксаваны пры даследаваннi будаўнiчых катлаванаў каля пажарнай станцыi, гарадской лазнi (Штыхов, 1975. С. 31), будаўнiчых траншэй па вул. Ленiна i каля гасцiнiцы "Дзвiна" (Тарасов, 1987. С. 16- 17). Стратыфафiя культурных напластаванняў каля пажарнай станцыi пры магутнасцi слоя 2,2 м да глыбiнi 1,0 м ад дзённай паверхнi - баласт i будаўнiчае смецце XIX-XX стст., далей, пад насцiлам драўлянай вулiцы, - слой шэраватага адцення з трэскамi i гноем, характэрна для АУI-XVII стст. Пад iм на глыбiнi 2,2-2,3 м пад праслойкай драўлянай парахнi i рэшткаў драўлянай канструкцыi - слой iнтэнсiўнай чорнай афарбоўкi з вуглямi i крапiнамi глiны, дзе знойдзены венчыкi керамiчнага посуду XII-XIII стст. Мацярык - чырвоная глiна. Як паказалi вышукi, культурны слой у гэтым раёне моцна парушаны i захаваўся ў некранутым выглядзе толькi месцамi.

У вынiку значнай парушанасцi культурнага слоя на Вялiкiм пасадзе не заўсёды магчыма прасачыць яго дакладную стратыграфiю. Так, на месцы траншэi i цепласеткi ў двары дома № 8 па вул. Камунiстычнай, у 30 м на захад ад пажарнай станцыi, слой на глыбiнi 2 м быў вельмi вiльготны i перамешаны. Матэрыялаў раней за XIV-XV стст. знайсцi не ўдалося (Тарасов, 1986. С. 20-21). Аднак гэта не можа быць доказам таго, што больш раннiх напластаванняў тут не было.

У цэлым жа слой XI-XIII стст. на Вялiкiм пасадзе прасочваецца на ўсiм плато мiжрэчча Палаты i Дзвiны. Ён складае нiжнi стратыфафiчны пласт пры агульнай магутнасцi да 2,0 м. Чым далей ад умацаванага дзядзiнца, тым магутнасць культурных напластаванняў змяншаецца. Дынамiка гэтай з'явы такая: памяншэнне слоя на 0,3 м на кожныя 150- 200 м аддалення ад Верхняга замка.

Асобна варта адзначыць, што паселiшчы часоў Полацкай дзяржавы i больш позняга часу мясцiлiся i на iншых тэрыторыях сучаснага горада. Так, напрыклад, археалагiчнымi вышукамi быў знойдзены культурны слой XII-XVII стст. на мысах правага берага Палаты памiж Запалоццем i Першапачатковым гарадзiшчам. Шурфоўка па вул. Мiронавай паказала, што агульная магутнасць напластаванняў дасягае 1,1 м. Верхнiя пласты значна перамешаны, у нiжнiх знойдзена керамiка XII-XIII стст. У цэлым слой бедны знаходкамi, мае шэры колер i рыхлую структуру. Мацярык - жоуты пясок (Тарасов, 1986. С. 18).

На правым беразе Палаты, на месцы, дзе рака рэзка паварочвае на поўнач, вышукi праводзiлiся ў раёне сучаснай вул. Фрунзе (мал. 20). У 1967 г. на месцы будучага будынка сельгастэхнiкума была даследавана тэрыторыя плошчаю 36 кв. м (Штыхов, 1975. С. 28). Зафiксавана магутнасць культурнага слоя 1,1 м, дзе два нiжнiя пласты (0,4 м) былi насычаны расколатым абпаленым каменем. Знойдзены посуд XI-XIII стст.

У 1987 г. у 70 м на паўднёвы ўсход ад гэтага раскопу была даследавана будаўнiчая траншэя, якая цягнулася ўздоўж вул. Фрунзе на 50 м i была перпендыкулярна вулiцы на 14 м. Быў зафiксаваны слой магутнасцю 1,8-1,9 м. Да глыбiнi 1,1 м ад дзённай паверхнi слой моцна перамешаны, з рэшткамi бiтай цэглы, драўлянай парахнi. Тэты слой рэзка адрознiваецца ад наступнага - перадмацерыковага, якi мае чорны насычаны колер са шматлiкiмi крапiнамi вугалю. У профiлi траншэi была зачышчана мацерыковая яма-агмень з посудам XII ст. (мал. 36). Непадалёк ад дадзенага месца, з паўднёвага боку будынка Полацкага педвучылiшча, у 1986 г. праводзiлiся доследы будаўнiчых траншэяў пад адмiнiстрацыйны будынак Полацкводбуда (зараз дзiцячая бальнiца). Тут быў зафiксаваны культурны слой 1-1,5 м, моцна пашкоджаны. На некранутых участках пры зачыстках знойдзень) посуд XII-XIII стст., ключ цылiндрычнага замка, блiзкага наўгародскаму тыпу "Г". Больш раннiя матэрыялы адсутнiчалi (Тарасов, 1987. С. 18).

Найменш даследаванымi на сённяшнi дзень з'яўляюцца Востраусю I Задзвiнскi пасады Полацка, раён Бельчыцкага i Спаскага манастыроў. На гэтых тэрыторыях у свой час рабiлiся раскопы I шурфоўкi помнiкау архiтэктуры, але на асаблiвасцi стратыграфii ўвага не звярталася.

На Востраве (мал. 21), у даследаванай усходняй частцы слой стра-тыфафiчна аднародны, цёмна-шэрага колеру, бедны знаходкамi. Мацярык -жоўты пясок. У шурфах траплялiся пахаваннi (Поболь, 1959. С. 9, 11). У 1963 г. пры абследаваннi Вострава былi знойдзены фрагменты плiнфы I посуду ХI-ХIII стст. (Штыхов, 1975. С. 31).

Даследчыкi Бельчыцкага i Спаскага манастыроў, вывучаючы архiтэктуру XII ст цалкам iгнаравалi характарыстыкi культурнага слоя, якi дамыкаў да храмаў'. Акрамя таго, што ён складае тут да 2 м i ўтрымлiвае матэрыялы XII ст., нiчога вядома не было.

У 1987 г намi вывучалася тэрыторыя поймы i мысаў ракi Ьельчанкi у раёне Бельчыцкага манастыра. На правым беразе ракi, вышэй Iснуючага жалезабетоннага моста, на агародах, якiя месцяцца на першай надпои-мавай тэрасе, быу знойдзены кругавь, посуд Х-ХШ стст: Ад тэрыторьи манастыра дадзеныя агароды знаходзяцца на адлегласщ 300-400 м (мал. 2.5).

У 1988 г абследавалася тэрыторыя Спаса-Ефрасшнеўскага манастыра (мал 22). У паўночна-ўсходняй яго частцы быў закладзены разведачны шурф Агульная таўшчыня культурнага слоя склада 1,4 м. Да глыбiнi 1,3 м -суцэльны перакоп, i рэшткi забудовы канца XIX ст. Перадмацерыковы слой 01м- цёмна-шэрага колеру, часткова перамешаны з мацерыковым пяском. Можна меркаваць, што моцны слой баласту ўтварыўся у вышку зносу i знiшчэння манастырскiх пабудоў (Тарасов, 1988. С. 22).

Адначасова была праведзена разведка верхняй пляцоўкi манастыра каля безыменнага ручая. Магутнасць напластаванняў вагалася ад 0,2 да 0,4 м. Слой чорнага насычанага колеру, характэрны для паддзярноваи зямлi з шэрымi праслойкамi, кавалкамi бiтай цэглы. На усей даследаванаи тэрыторыi Спаскага манастыра матэрыялы раней за XVI ст. не былi знойдзены пазнейшых напластаванняу (у месцах невялiкай агульнай тоўшчы слоя да 1,5 м). Зафiксаваны ў той цi iншай ступенi захаванасцi на Перша-пачатковым гарадзiшчы, Нiжнiм замку, правым беразе Палаты каля Чыр-вонага моста, на Вялiкiм пасадзе.

Культурны слой XI-XIII стст. у асноўным мае цёмна-шэры, з карыч-невым адценнем колер, дастаткова вiльготны, з вялiкiм утрыманнем гною i трэсак. Шмат розных праслоек (глiна, пясок, вуглi, попел, спарахнелае дрэва i г. д.) i аналагiчных крапiн. У гэтым слоi ў вынiку значнай насычанасцi арганiкай добра захоўваецца дрэва. На тэрыторыi Верхняга замка ў адрозненне ад астатняй пстарычнай зоны старажытнага Полацка пласт мае колер, блiзкi да чорнага. Магутнасць вагаецца ад 0,2 да 3,5 м. Зафiксаваны ў адносна добрай ступенi захаванасцi на Верхнiм замку, Вялiкiм пасадзе, Запалоццi, мысах правага берага Палаты, раёне Бельчыцкага манастыра.

Культурны слой XIV-XV стст. мае большыя варыяцыi колеравай гамы - ад светла-шэрага да чорнага, часам у межах адной невялiкай пляцоўкi. Сухi, па кансiстэнцыi ўтрымлiвае мала арганiкi альбо ўвогуле яе не мае. На знаходкi не вельмi багаты. Часам досыць шчыльны, чорны, з рэшткамi слядоў пажараў альбо актыўнай гаспадарчай i рамеснiцкай дзейнасцi. Захаваўся дрэнна, сапсаваны познiмi перакопамi. Вылучаецца з цяжкасцю i ў асноўным толькi па рэчавых матэрыялах. Асаблiвасцю гэтага слоя з'яўляецца i яго невялiкая таўшчыня - ад 0,2 да 0,5 м. Захаваўся на Верхнiм замку i ў цэнтральнай частцы Вялiкага пасада. На астатняй тэрыторыi горада вызначаецца толькi па наяўнасцi сiнхронных матэрыялаў.

Культурны слой XVI-XVIII стст. Па колеру - светла-шэры, радзеи - блiзкi да чорнага. Даволi рыхлы, насычаны арганiчнымi рэшт-камi: гноем, трэскамi, дрэвам i парахнёй. Мае шматлiкiя праслойкi i ўкрапленнi, аналагiчныя слою XI-XIII стст. У iм вельмi высокая канцэн-трацыя археалагiчных артэфактаў. На большай тэрыторыi горада наплас-таваннi, якiя адносяцца да канца XVII-XVIII ст., значна папсаваныя перакопамi XIX-XX стст. Лепш захаваўся амаль на ўсёй тэрыторыi Вялiкага пасада, часткова - на Верхнiм замку, у Запалоццi, на пасадах левага берага Дзвiны.

Такiм чынам, на падставе вывучэння культурных напластаванняу практычна ўсiх тапафафiчных зон гiстарычнай частк. Полацка можна скласцi эталон стратыфафii культурнага слоя. Адразу адзначым, што найбольш блiзкай да яго будзе стратыграфiя Вялiкага пасада, прасочаная у раскопах 1987-1988 гг., паколькi тут прысутнiчаюць напластаваннi ад другой паловы X да XX ст.

Самы старажытны слой IХ-Х стст. мае чорны насычаны (радзеи цёмна-шэры) колер тлустай кансiстэнцыi, вiльготны (у залежнасщ ад глыбiнi залягання), з крапiнамi вугалю I праслойкам, пераадкладзенага гумусу альбо мацерыка. Апошнi прадстаўлены ў розных раёнах горада суглiнкам, дробназярнiстым жоўтым пяском альбо чырвонаю глшаю У асобных выпадках, пры наяўнасцi мацерыковых ямау, у ,м есць дамешкi гною I трэсак (але не абавязкова). Магутнасць слоя вагаецца ад 0,1 да 0,4 м. Вылучаецца з цяжкасцю, паколькi часта адсутн.чае бачны пераход да




⇐ Агляд даследаванняў | ОГЛАВЛЕНИЕ | Храналогiя матэрыялаў ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998