Герб города Полоцка На центральную страницу сайта о городе Полоцке Софийский собор Памятник убитым сорока тысячам мирных советских граждан в период 1941-1945 годов Борисов камень Богоявленский собор Памятник победе в войне 1812 года Вечный огонь у памятника Освободителям Полоцка Памятник Освободителям Полоцка Памятник Преподобной Евфросинии игумении Полоцкой Старый Вокзал Памятник герою Советского Союза Александру Григорьевичу Горовцу (1915-1943) Спасо-Евфросиниевский монастырь Памятник Азину В.М. - полочанину, легендарному герою гражданской войны Памятник Симеону Полоцкому Краеведческий музей (он же старая кирха) Фрагмент ограждения Красного моста Памятник Франциску Скорине Памятник Франциску Скорине Красный мост Пушка у музея боевой славы у Кургана Бессмертия Памятник букве У Курган Бессмертия Памятник Экипажу танка Т34

Приму в дар, приобрету, выменяю старинные компьютеры в коллекцию: БК0010-01/11M, ZX-Scorpion, Amiga, Искра, ZX-Profy 1024, ДВК ... или разные другие - пишите и предлагайте. Я в Москве. Желательно в рабочем состоянии. Можно литературу, разные железки и ПО. Пишите на kural003@mail.ru. Если Вы в другом городе, все-равно напишите - вдруг заинтересуюсь (доставку оплачу). Актуально всегда. Подробности здесь.

 
 
 

⇐ Стратыграфiчныя дадзеныя | ОГЛАВЛЕНИЕ | Тэрытарыяльнае развiццё горада IX-XVIII ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998

Храналогiя матэрыялаў

Археалагiчныя матэрыялы, якiя могуць у той цi iншай ступенi нешта датаваць, налiчваюць на сённяшнi дзень дзесяткi тысяч прадметаў. Напрыклад, за два гады раскопак на Вялiкiм пасадзе (1987-1988 гг.) толькi iндывiдуальных знаходак было зафiксавана 4 тысячы. На здзiўленне бага-тая матэрыяльная культура Полацка варта асобнага глыбокага вывучэння. Для дадзенай працы цiкавасць уяўляе храналогiя полацкiх старажытнасцяў з пункту гледжання iх прывязкi да стратыграфii культурных напластаванняу i этапаў тапаграфiчнага развiцця горада ў межах IX-XVII стст.

У свой час Г. Штыхавым быў зроблены тыпалагiчны i храналагiчны аналiз артэфактаў на падставе вялiкай колькасцi матэрыялаў з культурных напластаванняу Верхняга замка (раскопы I, II, III 1959-1962 гг. i раскоп IV 1967 г.), дзе пры датаваннi выкарыстоўваўся дэндрахраналагiчны аналiз. Было праведзена i датаванне культурных напластаванняў Верхняга замка (Штыхов, 1975. С. 50-55), якое таксама мацавалася на дэндрахрана-лагiчным вызначэннi дрэва з раскопу I, зробленага Б. Колчыным (Колчин, 1965. С. 262-266).

Метад датавання культурных напластаванняў па дрэву быў выка-рыстаны пад час раскопак на Вялiкiм пасадзе ў 1987-1988 гг. i дасле-даванняў абарончых збудаванняў Верхняга замка ў 1989 г. Аналiз зыходнага матэрыялу праводзiўся ў лабараторыi прыродазнаўчых метадаў Iнстытута археалогii ў г. Маскве пад кiраўнiцтвам Н. Чарных (табл. 1). Было даследавана 26 узораў дрэва з Вялiкага пасада (з iх прадатавана 14) i 3 узоры - з Верхняга замка (прадатаваны 1). У вынiку таго што храналагiчная рознiца дэндраматэрыялу была не вельмi вялiкай - ад 1047 да 1309 г. - i яны знаходзiлiся ў непасрэднай блiзкасцi, мы можам праводзiць аналiз iншых археалагiчных матэрыялаў з улiкам i ў параўнаннi з дадзенымi раскопаў на Верхнiм замку.

3 мэтай храналагiчнай сiнхранiзацыi асобных катэгорый знаходак на полацкiм Верхнiм замку з iншымi найбольш даследаванымi раёнамi (у першую чаргу Вялiкiм пасадам i пачатковым паселiшчам) былi складзены карэляцыйныя таблiцы (мал. 43-46). Было выкарыстана дэндрахрана-лагiчнае датаванне гарызонтаў i пластоў раскопу II (1960 г.) i раскопу III (1961 г.) на Верхнiм замку (Штыхов, 1975. С. 53), раскопу I на Вялiкiм пасадзе (1987-1988 гг.) i раскопу I на Нiжнiм замку (1989 г.). У якасш эталона ў дадзеных карэляцыях выкарыстоўвалася наяўнасць (альбо адсутнасць), ступень распаўсюджанасцi (колькасць) на той цi iншы пласт (слой гарызонт) такiх катэгорый знаходак, як амфары, шкляныя бран-залеты, гаршковыя i каробкавыя кафлi, ляпны посуд, тытунёвыя люлькi, некаторыя шкляныя пацеркi (лiмонкi, вочкавыя, пранiзкi, цылшдрычныя).

Адпаведна дадзенай карэляцыi ўжыванне ў Полацку шкляных бранзалетаў прасочваецца з канца XII па канец XIII ст. Максiмум прыпадае на канец 20-х -пачатак 40-х гг. XIII ст. Iмпартных амфар было найбольш у XII - першай чвэрцi XIII ст. Першыя гаршковыя кафлi з'яўляюцца ў самым пачатку XIV ст. (Трусов, 1988. С. 132-133). Наибольшее распаўсюджанне яны атрымалi ў XV ст.

У канцы XV - пачатку XVI ст. гаршковыя кафлi пачалi трансфармавацца у каробкавыя. Апошнiя набылi наибольшую папулярнасць (у розных формах i варыянтах) у сярэдзiне XVI-XVII ст. У Полацку гэты перыяд археалапчна вылучаецца, але часам з-за нязначнасцi самога культурнага слоя толькi ў параўнаннi колькасных характарыстык рэчавага матэрыялу.

Вельмi паказальнай з'яўляецца параўнаўчая характарыстыка керамiчнага посуду, зробленая на матэрыяле раскопу I (1989 г.) на Нiжнiм замку. Падзялiўшы посуд па агульных прыкметах на ляпны, загладжаны на коде, непалiўны i палiўны, атрымлiваем цiкавую карцiну (мал. 46). Ляпны посуд прысутнiчае толькi ў самых раннiх культурных напластаваннях - да першаи паловы X ст. Загладжаны на коле - у пластах IХ-Х стст. Iснуе разам з ляпным I ранняколавым. Далей прысутнiчае толькi кругавы посуд. Але ў колькасных суадносiнах максiмум распаўсюджання кругавога непалiванага посуду трапляе на другую палову XIII ст. У канцы XVI - першай палове XVII ст. ён саступае ў тых жа суадносiнах палiванаму посуду.

У раскопе на Нiжнiм замку (1989-1990 гг.) была сабрана вялiкая калекцыя шкляных пацерак, якая дае ўяўленне аб комплексе знаходак дадзенай катэгорыi для IX-XI стст. 3 205 даследаваных пацерак, па вызначэннi Т. Скрыпчанкi, 142 датуюцца X ст. Тэта ў асноўным буйныя рабрыстыя (мал. 49, 6), лiмонкi (мал. 49, 1), кольцападобныя сiнiя i светла-зялёныя, бiсер дзежкавiдны i сечаны, цылiндрычны жоўты (мал. 49, 4\ мал. 50, /). Да X-XI стст. адносяцца сiнiя (мал. 49, 2), шарападобныя празрыстыя пацеркi, шарападобны зялёны бiсер, двух- i больш часткавыя сiнiя пранiзкi (мал. 49, 5, 7), палiхромныя вочкавыя пацеркi (мал. 50, 15). У той жа час назiраецца i значны прывоз iмпартных пацерак з Вiзантыi, Сiрыi, Кiева. Сярод iх: рабрыстыя залачоныя, сiнiя цылiндрычныя, цылiн-дрычныя паласатыя з борцiкамi, залачоныя i срэбраныя пранiзкi, дзежка-падобныя блакiтныя i iнш. (Тарасов, 1989. С. 25-37). У XI ст. мелi распаў-сюджанне срэбраныя i двухчасткавыя сiнiя пранiзкi, кольцападобныя бяс-колерныя, зялёныя зонныя, дзежкападобныя светла-сiнiя з борцiкамi пацеркi.

Асаблiвасцю распаўсюджання пацерак у Полацку можна лiчыць тое, што шырокавядомыя лiмонкi характэрны пераважна толькi для Х ст. у адрозненне, напрыклад, ад Ноўгарада (Колчин, 1982. С. 67-68). Ужыванне вочкавых i цылiндрычных пацерак не выходзiць за межы XI ст. Дзежкападобныя i срэбраныя таксама характэрныя ў асноўным для XI - пачатку XII ст.

Трэба адзначыць i шырокае распаўсюджанне ў Полацку бурштыну. Ён трапляў сюды не столькi ў выглядзе гатовых вырабаў, колькi ў выглядзе сыравiны. У раскопе на Вялiкiм пасадзе было зафiксавана больш за 400 фрагментаў i вырабаў з бурштыну, каля 100 - у раскопе на Нiжнiм замку 1989-1990 гг. Бурштын прадстаўлены цылiндрычнымi пацеркамi, гранёнымi i дыскападобнымi (мал. 50, 5, 9, 11-13; мал. 59, 8, 9, 11, 12, 14-18, 20-24), устаўкамi, прывескамi i пярсцёнкамi. Бурштын упершыню з'яўляецца ў напластаваннях IX-X стст. i iснуе да сярэдзiны XII ст. У гэтым таксама асаблiвасць i адрозненне Полацка ад iншых суседнiх тэры-торый (таго ж Ноўгарада), дзе вырабы з гэтага матэрыялу сустракаюцца ў асноўным пасля XIII ст. (Колчин, 1982. С. 171 - 172).

Адначасова з пацеркамi X-XI стст. ва ўжытку былi касцяныя праколкi (мал. 51). Пад час раскопак на Вялiкiм пасадзе i Нiжнiм замку iх колькасць склала некалькi дзесяткаў экземпляраў. У полацкiх напластаваннях пазней XI ст. яны не сустракаюцца i таму могуць быць дастаткова надзейнай крынiцаю для стратыграфiчнага датавання.

Сярод iншых касцяных вырабаў безумоўную цiкавасць уяўляюць касцяныя фабеньчыкi. Па наўгародскай храналогii аднабаковыя касцяныя грабянi ўжывалiся з X ст. i не выходзiлi за межы сярэдзiны XI ст. (Колчин, 1982. С. 164-166). У Полацку ж яны был! ва ўжытку да канца XI ст. i замяняюцца касцянымi двухбаковымi (мал. 3, 11, 13), якiм у сваю чаргу прыходзяць на змену з другой паловы XIII ст. двухбаковыя самшытавыя грабянi.

Высокага ўзроўню дасягнула ў Полацку залатарства. За апошнiя гады тут былi даследаваны рэшткi некалькiх залатарняў рознага перыяду. У раскопе I на Нiжнiм замку ў 1989-1990 гг. у яго паўночна-ўсходнiм куце (мал. 41) была выяўлена i даследавана майстэрня залатара X-XI стст.

Сярод iндывiдуальных знаходак тут пераважалi пацеркi, нарыхтоўкi пацерак i шкляны брак. Акрамя таго, былi знойдзены залатарскае кавадла, пiнцэты i гiркi-разнавагi (мал. 48). Комплекс дадзенага матэрыялу прак-тычна аднаго часу.

Крыху далей раскопу I у той жа час быў закладзены шурф на паўноч-ным схiле Нiжняга замка ў мэтах праверкi праведзеных раней геафiзiчных даследаванняў. На глыбiнi 2 м ад дзённай паверхнi ў мацерыковай яме, побач з развалам печкi-каменкi, была знойдзена залатарская лiцейная формачка. Яна была зроблена па узору шырокавядомых манет - дырхемау (захоўваючы памеры апошнiх i спробу стылiзаванай перадачы надпiсу) i прызначалася для адлiўкi манетападобных прывесак цi, магчыма, фальшывых дырхем. Па наяўнасцi ляпнога i загладжанага на коле посуду тэта знаходка датуецца канцом IX-X ст. (Тарасов, 1989. С. 15, 141). Падобная залатарня была знойдзена Г. Штыхавым на мысе правага берага Палаты каля Чырвонага моста ў 1979 г., дзе ў яме, побач з плавiльным тыглем, ляжала палова дырхема (933-941 гг.) (Штыхов, 1979. С. 6).

Буйная майстэрня залатара сярэдзiны XII - пачатку XIII ст. была даследавана на Вялiкiм пасадзе ў 1987-1988 гг. У раскоп трапiлi 5 пабудоу, адна з якiх - жылы двухпавярховы дом-пяцiсценак, дзве - вытворчыя майстэрнi, астатнiя - гаспадарчыя пабудовы. Унутраны гаспадарчы двор сядзiбы адмяжоўваўся ад вытворча-жылой зоны плотам з лазы (мал. 35). Вялiкую цiкавасць дадзеная сядзiба выклiкае перш за ўсё з пункту глед-жання комплексу археалагiчных матэрыялаў i iх храналогii.

Сабрана вялiкая калекцыя ювелiрных вырабаў. Сярод iх лiрападобныя спражкi (мал. 57, 9-12), якiя па наўгародскай храналагiчнай шкале да-туюцца першай чвэрцю XI - 70-90-мi гг. XII ст. (Седова, 1981. С. 144). У Полацку усе яны знойдзены у 11 - 12 пластах, што знаходзiцца у межах дадзенай храналогii. Тое ж справядлiва i у адносiнах да фiбул. З iх толькi 4 могуць быць аднесены да канца X - пачатку XI ст. (мал. 57, 5, 15, 17). Сярод шпiлек заслугоўвае ўвагi шпiлька з крыжападобнай галоўкаю, вядомая па старажытнасцях Латвii i Лiтвы з VII-VIII стст. (мал. 56, 6). У Ноугарадзе некалькi падобных шпiлек былi знойдзены у напластаваннях XI ст. (Седова, 1981. С. 73). Знойдзеная ў Полацку шпiлька адносiцца да таго ж часу. Аналагiчна датуецца i шпiлька з кольцападобнай падзвiжнай галоўкаю (мал. 57, 3). Амаль такая ж была знойдзена Г. Штыхавым пад час раскопак у Лукомлi (Штыхов, 1978. С. 47). Як i iншыя шпiлькi такога тыпу, полацкую можна аднесцi да XII ст. (Седова, 1981. С. 75).

Даволi рэдкiмi знаходкамi ў Полацку з'яўляюцца скроневыя кольцы. Тым цiкавей уяўляецца знаходка двух з iх. Першае кальцо (мал. 55, 5) - тыповае крывiцкае, аналагiчнае знойдзенаму раней на Верхнiм замку (Соловьев, 1960. С. 66, 68). Датуецца канцом X - пачаткам XI ст. Другое - шматпацеркавае скроневае кальцо (мал. 55, 4) - было знойдзена ў напластаваннях XII ст. i з'яўляецца характэрным для жаночых строяў водзi (Седова, 1981. С. 14-16). Шырока прадстаўлены ў знаходках бранзалеты: кругладротавыя (мал. 55, 12) i пласцiнкавыя (мал. 55, 8-10). Усе яны маюць вельмi шырокае датаванне ад X да пачатку XIV ст. У Полацку былi знойдзены ў напластаваннях XII ст. побач з нарыхтоўкамi залатарскай бронзавай сыравiны (мал. 55, 6, 7, 13; мал. 56, 10, 12, 16-18). Да таго ж часу адносяцца i знойдзеныя пярсцёнкападобныя дротавыя скроневыя кольцы (мал. 54, 5, 6), характэрныя для прыбалтыйска-фiнскiх стара-жытнасцяў, размежавальны кручок (мал. 54, 7).

Шырока былi распаўсюджаны ў Полацку i косцi для гульняў (мал. 62). Нягледзячы на тое што самi па сабе яны не могуць даць дакладнай храналогй слоя, тым не менш варта заўважыць, што падобныя косцi для гульнi ў бабкi - з адтулiнамi, надпiсамi, арнаментацыяй i значкамi - былi больш характэрныя для XII-XIII стст., чым для XVI-XVII стст., дзе яны таксама сустракаюцца.

У катэгорыi датаваных матэрыялау XIV-XVIII стст. могуць быць уключаны вырабы, якiя не сустракаюцца ў больш раннiх напластаваннях. Тэта: палiўныя i непалiўныя кафлi, тытунёвыя люлькi, падкоўкi для абутку, глiняныя цацкi-свiстулькi, глiняныя капiлкi, глiняны iмпартны тавар i г. д. Да iх жа адносiцца цэлая група вельмi характэрных металiчных вырабаў - прылады працы (мал. 61). Мы не будзем падрабязна спыняцца на гэтай храналагiчнай групе матэрыялау, адзначым толькi, што iх храналогiя ў цэлым характэрна для большай часткi Беларусi XIV-XVIII стст. без iстотных адрозненняў.

Такiм чынам, стратыграфiя полацкiх культурных напластаванняў мае даволi дакладную храналогiю, заснаваную на вынiках дэндрахраналагiчных аналiзаў, тапалогii i на датаваных спадарожных матэрыялах.

Для найбольш старажытнага культурнага слоя IX-XI стст. датаванай прыкметай можна лiчыць наяўнасць у гэтым слоi пацерак-лiмонак, шара-падобных рыфленых пацерак, грушападобных званочкаў-прывесаў з кры-жападобным прарэзам, аднабаковых касцяных грабянцоў, часткова цы-лiндрычных тыгляў для плаУкi каляровых металаў i шкла, ланцэтападобных наканечнiкаў, спецыфiчных форм ганчарнага посуду., калачападобных крэсiваў з язычком i г. д.

XII ст. характарызуецца перш за ўсё з'яўленнем шкляных бранзалетаў, двухбаковых касцяных грабеньчыкаў тыпу Д, Л, М па Ноўгараду, амфар i буйнатарнага посуду, розных залатарскiх вырабаў i металiчных сплаваў.

Для XIII ст. характэрны комплекс знаходак, якi быў тыповым для большасцi гарадоу Усходняй Еўропы таго часу. Няма патрэбы пералiчваць гэтыя рэчы. Адзначым толькi, што з сярэдзiны XIII ст. у культурным слоi Полацка пасля неверагодна шырокага бытавання амфар i шкляных бран-залетау адбываецца iх рэзкае скарачэнне. Дадзеныя падмацаваны дэндра-храналагiчна i могуць быць скарыстаны у якасцi адной з асноўных прык-мет у вызначэннi храналогii слоя (Штыхов, 1975. С. 53, 55).

Напластаваннi XIV-XV стст. у Полацку нязначныя. Пры iх вызначэннi трэба ў першую чаргу звярнуць увагу на наяўнасць гаршковай кафлi, якая з'яўляецца i ўжываецца ў асноўным толькi ў тэты час. Характэрна iсна-ванне ў тэты час навясных замкоў i ключоў тыпу Д, Е, Ж па наўгародскай класiфiкацыi (Колчин, 1982. С. 162), а таксама шарнiрных нажнiц i свят-цоў, прамавугольных пляскатых касцяных грабеньчыкаў, познiх вiдаў пацерак (напрыклад, дыскападобных з роспiсам).

У XVI-XVII стст. у культурных напластаваннях Полацка назiраецца значная колькасць каробкавай кафлi з рознымi арнаментамi, скуранога абутку з металiчнымi падкоўкамi, спецыфiчных формаў архiтэктурна-дэкаратыўнай керамiкi: падлогавая плiтка, цэгла-пальчатка, конскiя падковы, палiваны i чарналошчаны посуд, рэйнскi i рыжскi керамiчны iмпарт, шматлiкi шкляны посуд. 3 XVII ст. з'яўляюцца i пачынаюць ужывацца тытунёвыя люлькi, глiняныя капiлкi i iншыя рэчы. Напластаваннi XVI- XVII стст. па колькасцi матэрыялу могуць быць параўнаны ў Полацку толькi са слаямi XII-XIII стст., што таксама з'яўляецца адной з прыкмет датавання слоя.




⇐ Стратыграфiчныя дадзеныя | ОГЛАВЛЕНИЕ | Тэрытарыяльнае развiццё горада IX-XVIII ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998