Герб города Полоцка На центральную страницу сайта о городе Полоцке Софийский собор Памятник убитым сорока тысячам мирных советских граждан в период 1941-1945 годов Борисов камень Богоявленский собор Памятник победе в войне 1812 года Вечный огонь у памятника Освободителям Полоцка Памятник Освободителям Полоцка Памятник Преподобной Евфросинии игумении Полоцкой Старый Вокзал Памятник герою Советского Союза Александру Григорьевичу Горовцу (1915-1943) Спасо-Евфросиниевский монастырь Памятник Азину В.М. - полочанину, легендарному герою гражданской войны Памятник Симеону Полоцкому Краеведческий музей (он же старая кирха) Фрагмент ограждения Красного моста Памятник Франциску Скорине Памятник Франциску Скорине Красный мост Пушка у музея боевой славы у Кургана Бессмертия Памятник букве У Курган Бессмертия Памятник Экипажу танка Т34

Приму в дар, приобрету, выменяю старинные компьютеры в коллекцию: БК0010-01/11M, ZX-Scorpion, Amiga, Искра, ZX-Profy 1024, ДВК ... или разные другие - пишите и предлагайте. Я в Москве. Желательно в рабочем состоянии. Можно литературу, разные железки и ПО. Пишите на kural003@mail.ru. Если Вы в другом городе, все-равно напишите - вдруг заинтересуюсь (доставку оплачу). Актуально всегда. Подробности здесь.

 
 
 

⇐ Храналогiя матэрыялаў | ОГЛАВЛЕНИЕ | Замкавыя ўмацаваннi. Абарончыя збудаваннi Верх ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998

Тэрытарыяльнае развiццё горада IX-XVIII стст. па матэрыялах вывучэння культурнага слоя

На падставе вывучэння стратыграфiчных асаблiвасцей культурнага слоя i наяўнасцi ў iм дакладна датаваных матэрыялаў можна ўявiць агульныя заканамернасцi тэрытарыяльнага пашырэння Полацка ў IX-XVIII стст.

Старажытным умацаваным цэнтрам горада, як ужо згадвалася, з'яўляец-ца гарадзiшча, якое сёння размешчана на правым беразе Палаты ў 0,8 км ад месца яе ўпадзення ў Дзвiну. Па ўдакладненым дадзеным плошча гарадзiшча, якое iснуе сёння, складае каля 0,89 га. Паўстаўшы як гара-дзiшча мысавага тыпу на левым беразе Палаты, яно непасрэдна дамыкала да акольнага горада - паселiшча. Асноўная тэрыторыя старажытнага паселiшча IX-X стст. мясцiлася на адным з гарадзiшчам мысе. Пазней на гэтым месцы быў пабудаваны Нiжнi замак, а потым - стадыён "Спартак". Плошча старажытнага паселiшча складае каля 7 га. Акрамя таго, частка паселiшча IX-X стст. знаходзiлася на правым беразе Палаты каля сучаснага Чырвонага моста. Яго плошча складае каля 0,3 га (Г. Штыхов, 1978. С. 26). Такiм чынам, агульная плошча найстаражытнейшага Полацка да X ст. была больш за 8 га, што ў 8 разоў больш, чым лiчылася да гэтага часу.

Знаходжанне асноўнай гарадской тэрыторыi IX-X стст. на мысе левага берага Палаты абумовiла далейшы рост горада i яго развiццё ў мiжрэччы Дзвiны i Палаты. Як паказалi даследаваннi, на правым беразе Палаты, крыху на поўнач ад Першапачатковага гарадзiшча, напластаваннi IX ст. не занатаваны. А больш познiя, часоў Полацкай дзяржавы, нязначныя як па магутнасцi, так i па плошчы ў параўнаннi з тэрыторыяй мiжрэчча (Штыхов, 1978. С. 28).

У канцы X - пачатку XI ст. адбываецца рэзкае павелiчэнне гарадской тэрыторыi. Небеспадстаўна звязваць гэга з глыбокiмi эканомiка-палiтычнымi пераўтварэннямi, якiя адбылiся ў Полацкай зямлi. Знешнiм адлюстраваннем гэтага працэсу ў Полацку стала перанясенне ўмацаванага дзядзiнца на Верхнi замак i будаўнiцтва тут у сярэдзiне XI ст. Сафiйскага сабора.

Перанос умацаванага гарадскога цэнтра адпавядаў агульным тэндэн-цыям развiцця гарадоў Усходняй Еўропы i, вiдавочна, у пэўнай ступенi адлюстроўваў працэс змены рода-племянных адносiн на феадальныя (Дубов, 1986. С. 318-319).

Культурныя напластаваннi X ст. у Полацку нязначныя. Акрамя Першапачатковага гарадзiшча i паселiшча яны прысутнiчаюць на Верхнiм замку, Вялiкiм пасадзе, ёсць матэрыялы гэтага перыяду у Запалоццi. Пры параўнаўчым аналiзе бачна, што найменш была заселена тэрыторыя Запалоцця, дзе iснавала яшчэ вельмi нязначнае пасяленне. Чысты, выразны слой X ст. тут не выяўлены, i меркаваць пра наяўнасць паселiшча можна толькi па асноўных знаходках.

Тэрыторыя Верхняга замка X - пачатку XI ст. таксама была слаба заселена. Аб гэтым сведчыць наяўнасць вельмi беднага i невялiкага па магутнасцi культурнага слоя (Штыхов, 1975. С. 54), у якiм былi знойдзены пацеркi-лiмонкi, аднабаковыя фабянi, характэрны кругавы i некалькi фрагментаў ляпнога посуду. У час раскопак на Верхнiм замку ў 1959-1962 гг. у перадмацерыковых напластаваннях былi знойдзены рэшткi пабудовы (14 А), якая размяшчалася ўсяго ў 20 см вышэй мацерыка. У час расчысткi гэтай пабудовы былi знойдзены фрагменты плiнфы, што апасродкавана сведчыць аб тым, што яна наўрад цi магла з'явiцца раней пабудовы Сафiйскага сабора (Штыхов, 1975. С. 54).

Аналагiчнай была i шчыльнасць засялення ў X ст. Вялiкага пасада, дзе культурны слой раней канца X - пачатку XI ст. адсутнiчае (Тарасов, 1987. С. 4-5).

Такiм чынам, у канцы X - пачатку XI ст., нягледзячы на распачатую тэндэнцыю тэрытарыяльнага пашырэння Полацка i абрастання яго новым! пасадамi, цэнтрам па-ранейшаму заставалася Першапачатковае гарадзiшча i паселiшча, якое да яго дамыкала. Безумоўна, да сярэдзiны XI ст. за кошт павелiчэння пасада, г. зн. уваходжання ў тэрыторыю пасада часткi Верхняга замка i часткi будучага Вялiкага пасада, рос i сам горад.

Канцэнтрацыя насельнiцтва ў межах умацаванага цэнтра не магла задаволiць нарастаючыя патрэбы горада, што з'явiлася адной з прычын тэрытарыяльнага росту пасадаў. Улiчваючы, што магутнасць напластаван-няў X - пачатку XI ст. i комплекс рэчавага матэрыялу аднолькавыя на Верхнiм замку, Вялiкiм пасадзе (уключаючы тэрыторыю пазнейшага Нiжняга замка) i аналагiчныя комплексу рэчаў з Запалоцця, мяркуем, што да сярэдзiны XI ст. вышэйадзначаныя тэрыторыi ўжо з'яўлялiся гарадскiмi пасадамi ў поўным сэнсе гэтага слова.

У цэлым яны не згубiлi свайго статуса i ў далейшым, за выключэннем паселiшча на Верхнiм замку. Сёння лiчыцца бясспрэчным, што ў XI ст. функцыю дзядзiнца ўзяў на сябе Верхнi замак. Нам здаецца, што будзе больш дакладна лiчыць распаўсюджанне гэтых функцый на Верхнi замак не ў пачатку XI ст., а тым больш у канцы X ст. (Алексеев, 1966. С. 136), а не раней 50-х гг. XI ст., калi тут быў узведзены Сафiйскi сабор. Ён, вiдаць, з'явiўся не толькi духоўным сiмвалам, але i цэнтрам, дзе канцэнтравалася ўся палiтычная i адмiнiстрацыйная ўлада Полацка. Толькi з яго пабудовай (стварэннем, так бы мовiць, матэрыяльна-архiтэктурнага падмурка для прасторавага перамяшчэння гарадской i княжацкай улады) маглi быць зменены сацыяльна-палiтычныя акцэнты, якiя вызначаюць тую цi iншую частку горада. Зразумела, памылкова думаць, што перанос дзядзiнца быў адзiным актам. Вiдаць, як мяркуе I. Дубаў (Дубов, 1986. С. 319), ён адбываўся на працягу амаль 25 гадоў. I ў Полацку, такiм чынам, мог ажыццявiцца ў межах трэцяй чвэрцi XI ст.

Аб заканамернасцi падобнага пераносу сведчаць рост палiтычнай актыўнасцi Полацка з другой паловы XI ст. (Данилевич, 1896. С. 61), а таксама паскораныя тэмпы эканамiчнага развiцця, якiя знайшлi адлюст-раванне ў павелiчэннi дынамiкi нарастания культурных слаёў. Дынамiка росту гарадскога культурнага слоя другой паловы XI-XIII ст. прасоч-ваецца не толькi ў глыбiню, але i ў шырыню.

Унутранай характарыстыкай павелiчэння культурных напластаванняў можна лiчыць тэмпы iх утварэння, якiя адлюстравалiся ў магутнасцi напластаванняў гэтага часу. Найбольш выразна гэта дынамiка прасоч-ваецца на прыкладзе культурнага слоя Верхняга замка, якi мае дакладнае дэндрахраналагiчнае датаванне (Штыхов, 1975. С. 51-55). Напластаваннi канца Х-ХI ст. складаюць разам 0,4-0,6 м, XII ст. - 0,2-0,4 м, XIII ст. -2,0-2,4 м, ХIУ-ХУII стст. - 0,2-0,9 м.

3 прыведзеных дадзеных бачым, што сумарная магутнасць слоя X-XII стст. адпавядае напластаванням XIII ст. Напластаваннi ж наступных чатырох стагоддзяў не перавышаюць 1 м. Параўноўваючы гэтыя дадзеныя з картаю распаўсюджання культурнага слоя (мал. 42), можна зрабiць вывад, што ў XI ст. тапаграфiя горада значна пашырылася ў параўнаннi з IX-X стст. У XII ст. тэты працэс працягваўся, але ўжо не так iнтэнсiўна. Да XIII ст. тэрытарыяльнае пашырэнне горада практычна спынiлася. Галоўную ролю набывае ўнутраны характар утварэння культурнага слоя, павелiчэнне яго магутнасцi ў межах засвоенай тэрыторыi.

У канцы XII - пачатку XIII ст. рэальны запас плошчаў для пашырэння горада яшчэ меўся як ў Запалоццi, на Вялiкiм пасадзе, так i на задзвiнскiх пасадах. Але ва ўнутранай дынамiцы гарадскога развiцця на пэўным этапе стал! пераважаць цэнтрабежныя сiлы ў параўнаннi з цэнтрабежнымi ранейшага перыяду. Можна сказаць, што выкарыстанне гарадскiх плошчаў ад экстэнсiўнага перайшло да iнтэнсiўнага. Гэта адразу адбiлася на росце магутнасцi культурных напластаванняў. Пачатак працэсу можна ўпэўнена звязваць з мяжою XII-XIII стст.

Плошча Полацка была вызначана Г. Штыхавым - прыблiзна каля 80 га (Штыхов, 1975. С. 33). 3 улiкам новых дадзеных па Вялiкiм пасадзе i Запалоццю (Тарасов, 1986; 1987, 1988, 1990) памер яе трэба лiчыць каля 120 га.

У XII-XIII стст. уласна горад складаўся з умацаванага дзядзiнца - Верхняга замка, Вялiкага i Запалоцкага пасадаў. У тэты час узнiкаюць манастыры ў Бельчыцах i Сяльцы, магчыма, на Востраве, якiя, праўда, яшчэ не адносяцца да гарадской тэрыторыi.

Падобная тапафафiчная структура горада заставалася практычна нязменнай да другой паловы XVI ст. Некаторыя змены былi унесены пасля ўзяцця горада войскам Iвана Грознага ў 1563 г. (Гейденштейн, 1889. С. 54-55, 30; с. 363, 97; с. 427-428). Яны не здолелi змянiць агульную заканамернасць развiцця гарадской структуры. Як i раней, горад працягваў развiвацца па веерна-радыяльнай схеме ва ўсходнiм напрамку з цэнтрам на Верхнiм замку.

Да мяжы XVI-XVII стст. адносiцца пачатак новага этапу развiцця гарадской структуры. Менавiта з гэтага часу можна разглядаць у якасцi паўнапраўнага гарадскога элемента пасяленнi на левым беразе Дзвiны: Экiмань, Крыўцоў пасад i Слабаду, якiя раней выконвалi функцыi сельскагаспадарчых гарадскiх прадмесцяў (Полоцкая ревизия, 1552. С. 23-27). Традыцыйныя гарадскiя пасады таксама пашырылi свае плошчы, але не ў аднолькавай ступенi. Найбольш павялiчыўся Вялiкi пасад, у той час як Запалоцце засталося ў ранейшых межах.

У канцы XVI ст. з пабудовай на Вялiкiм пасадзе езуiцкага касцёла ў 1581 г. (Дневник последнего похода Стефана Батория на Россию, 1882. С. 39-41, 96; с. 69) адбываецца новае пераразмеркаванне акцэнтаў архiтэктурных i сацыяльных дамiнантаў горада.

Такiм чынам, тэрытарыяльнае пашырэнне горада IX-XVII стст. адбы-валася ў некалькi добра акрэсленых этапаў:

I этап - IX - пачатак XI ст. Умацаваны дзядзiнец знаходзiўся на левым беразе Палаты, да яго дамыкала паселiшча-пасад, якое ахоплiвала значную тэрыторыю пазнейшага Нiжняга замка, а потым i частку Верхняга замка, невялiкiя плошчы правага берага Палаты ў непасрэднай блiзкасцi ад дзядзiнца.

II этап - сярэдзiна XI-XIII ст. Дзядзiнец горада пераносiцца на Верхнi замак. Актыўна пачынаюць разрастацца пасады, узнiкаюць гарадскiя сельскiя прадмесцi (паселiшчы-спадарожнiкi), у прыгарадах паўстаюць манастыры, складваецца касцяк веерна-радыяльнай сiстэмы на правым беразе Дзвiны.

III этап - XIV - сярэдзiна XVI ст. Тэрытарыяльны рост горада практычна спынiўся. У тэты час узнiкаюць толькi невялiкiя пасяленнi на левым беразе Дзвiны: Экiмань, Слабада, Крыўцоў пасад.

IV этап - канец XVI-XVII ст. Адбываецца пераразмеркаванне гарадскога цэнтра. 3 Верхняга замка (якi ў значнай ступенi губляе свае функ-цыi, i ў першую чаргу фартыфiкацыйную) ён пераносiцца на Вялiкi пасадг Спыняецца тэрытарыяльны рост Запалоцця, у той час як Вялiкi пасад расце яшчэ больш iнтэнсiўна ва ўсходнiм напрамку. Паселiшчы левага берага Дзвiны цапкам уваходзяць у гарадскую структуру. У яе межах апы-нулiся i некаторыя манастыры: Бельчыцкi, Iаана Прадцечы на Востраве.




⇐ Храналогiя матэрыялаў | ОГЛАВЛЕНИЕ | Замкавыя ўмацаваннi. Абарончыя збудаваннi Верх ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998