Герб города Полоцка На центральную страницу сайта о городе Полоцке Софийский собор Памятник убитым сорока тысячам мирных советских граждан в период 1941-1945 годов Борисов камень Богоявленский собор Памятник победе в войне 1812 года Вечный огонь у памятника Освободителям Полоцка Памятник Освободителям Полоцка Памятник Преподобной Евфросинии игумении Полоцкой Старый Вокзал Памятник герою Советского Союза Александру Григорьевичу Горовцу (1915-1943) Спасо-Евфросиниевский монастырь Памятник Азину В.М. - полочанину, легендарному герою гражданской войны Памятник Симеону Полоцкому Краеведческий музей (он же старая кирха) Фрагмент ограждения Красного моста Памятник Франциску Скорине Памятник Франциску Скорине Красный мост Пушка у музея боевой славы у Кургана Бессмертия Памятник букве У Курган Бессмертия Памятник Экипажу танка Т34

Приму в дар, приобрету, выменяю старинные компьютеры в коллекцию: БК0010-01/11M, ZX-Scorpion, Amiga, Искра, ZX-Profy 1024, ДВК ... или разные другие - пишите и предлагайте. Я в Москве. Желательно в рабочем состоянии. Можно литературу, разные железки и ПО. Пишите на kural003@mail.ru. Если Вы в другом городе, все-равно напишите - вдруг заинтересуюсь (доставку оплачу). Актуально всегда. Подробности здесь.

 
 
 

⇐ Тэрытарыяльнае развiццё горада IX-XVIII | ОГЛАВЛЕНИЕ | Замкавыя ўмацаваннi. Абарончыя збудаваннi Нiжн ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998

Замкавыя ўмацаваннi. Абарончыя збудаваннi Верхняга замка

Вывучэнпе абарончых збудананняў Верхняга замка магчыма па трох крынiцах: археалагiчных, картаграфiчных i пiсьмовых. Нiводная з гэтых крынiц не мае поўнай iнфармацыi. Тым не менш, супастаўляючы iх, мы можам у агульных рысах аднавiць характар абарончых збудаванняў полацкага Верхняга замка i iх гiстарычнае развiццё.

Архсалагiчнае вывучэнне абарончых канструкцый Верхняга замка, як адзначалася, праводзiлася ў 1978 г. Ленiнградскай экспедыцыяй пад кiраўнiцтвам В. Булкiна i ў 1988 г. аўтарам. Даследаваннi 1978 г. закраналi асыпкi вала у 60 м на паўднёвы захад ад Сафiйскага сабора. Была зафiксавана частка вала, якая захавалася, вышынёю каля 1 м (Булкйн, 1978. С. 10). Там жа ў 1978 г. у час пракладкi вентыляцыйных труб з боку завулка Савецкi была пашкоджана частка вала Верхняга замка. Праве-дзеныя даследаваннi паказалi, што захаваная частка вала складае 1,7 м. Са знешняга боку вала былi зафiксаваны рэшткi драўляных канструкцый у ныглядзе бярненняў, пакладзеных ўздоўж i ўпоперак вала (Булкин, 1978. С. 10-11).

Аднак даць поўную характарыстыку абарончых збудаванняў было не-магчыма. У першую чаргу з-за нязначнасцi датаваных рэчавых магэрыялаў i адсутнаснi ныразных унутрывальных субструкпый.

У 1987 г. у вынiку прарыву лiнейнай каналiзацыi ўтварыўся размыў фрагмента вала з боку Дзвiны ў 50 м на захад ад Сафiйскага сабора. 3 мэтаю вывучэння ўнутрывальнай канструкцыi была зроблена зачыстка прамоiны, якая фактычна псратварылася ў прарэзку вала. Даўжыня IIрарэзкi склала 24 м, шырыня - ад 2 да 3 м, паколькi пачатковая прамоiна мела няправiльную форму (мал. 38). Вышукi паказалi, што пад 1,5-1,8 м слоем баласту ў выглядзе бiтай цэглы i смецця XVIII-XX стст. знаходзiцца драўляная субструкцыя. Канструктыўна яна ўяўляла своеасаблiвыя прыступкавыя накаты крокам у 1 - 1,5 м. Пакладзеныя ўздоўж натуральнага схiла бярвеннi прызначалiся для яго умацавання (мал. 39). У схiл пагорка вергыкальна закапвалiся слупы дыяметрам 0,2-0,4 м i вышынёй 0,85-1,5 м, умацоўвалiся каменем. Праз 1 - 1,5 м вышэй i нiжэй па схiлу ставiўся наступны радок слупоў. На слупы клалiся кароткiя папярочныя лагi дыяметрам 0,2-0,25 см i даўжынёй 1 - 1,2 м такiм чынам, што адным канцом лага ляжала на тарцы слупа. На папярочныя клалiся падоўжныя лагi ў выглядзе неакораных бярвенняў рознага дыяметра (у сярэднiм па 7-8 штук у радок). На жаль, з прычыны вузкасцi прарэзкi высветлiць даўжыню прадольных лаг не ўдалося, але мяркуем, што яна павiнна быць не менш за 3-4 м. Слупы закапвалiся на схiле пагорка непасрэдна ў мацерыковую глiну, пустоты забiвалiся гэтай жа глiнаю.

У нiжняй частцы даследаванай прамоiны канструкцыя ўмацаванняў мяняецца. Папярочныя лагi клалiся на камянi альбо непасрэдна на мацерыковую глiну. Зверху ўсё таксама перакрывалася глiнаю.

Пашыраючы прарэзку ў накiрунку да пляцоўкi Верхняга замка, удалося зафiксаваць некалькi розных стратыграфiчных узроўняў канструкцый абарончых умацаванняў вала i сцен замка. На мал. 39 яны адзначаны "А" i "В". Узровень "А" непасрэдна звязаны з вышэйапiсанай субструкцыяй уздоўж схiла пагорка. Ён уяўляў сабою слой драўнянай парахнi, якая размяшчалася не пад ухiлам, як папярэднiя, а гарызантальна. Хутчэй за усе, па аналоги з гарызонтам "В", гэта былi гароднi.

Гарызонт "А" перакрываўся чырвонай глiнай. Над глiнай знаходзiўся гарызонт "В" - драўляныя канструкцыi. На участку шырынёй 1,5 м былi зафiксаваны тры паралельныя бервяны дыяметрам 0,2 м, два .камянi-валуны i бервяно, якое размяшчалася пад вострым вуглом да астатнiх трох. Захаванасць бярвення дрэнная. Размешчаная над iм праслойка парахнi мае сляды пажару. Да дадзенай канструкцыi дамыкаў слой чырвонай глiны магутнасцю да 0,5 м. Са знешняга боку схiлу ён меў форму невялiкага вала.

Гарызонт "В" перакрываецца знешнiм слоем з рэшткамi бiтай цэглы, плiнфы, IIIэрай зямлi i парахнi. Вышэй знаходзiўся слой чорнага колеру, названы гарызонтам "Г". Апошнi да ўзроўню дзённай паверхнi (2,25 м) быў закрыты слоем суцэльнага баласту ў выглядзе будаўнiчага друзу.

У прарэзцы на розных узроўнях был! знойдзены матэрыялы, па якiх можна меркаваць аб часе будаўнiцтва фартыфiкацыi Верхняга замка. У першую чаргу тэта адносiцца да фрагментаў ганчарнага посуду, якi быў знойдзены ў гумусiраваным слоi памiж падоўжаных бярвенняў, якiя ляжалi гарызантальна. Падобны посуд характэрны для Полацка XIV-XVI стст. Больш дакладную дату пабудовы дадзеных драўляных канструкцый вызначыў дэндрахраналагiчны аналiз, якi быў праведзены ў лабараторыi Iнстытута археалогii РАН Н. Чарных. Дата высечкi аднаго з падпорных слупоў - 1363 г.

Такiм чынам, можна больш упэўнена сказаць i аб праслойках, якiя размяшчалiся вышэй дадзеных датаваных канструкцый. Сярод парахнi ў гарызонце "А-А" знойдзены шэраглiняны посуд з дамешкамi жарствы, некалькi сценак чарналошчанага посуду, фрагменты плiнфы. Ёсць усе падставы меркаваць, што тэты слой адпавядае канструкцыi XIV ст. У слоi "В" знойдзены" венчык гаршка з добра адмучанай глiны карычневага oколеру з палiваю на ўнутраным баку i фрагментам! арнаменту на лошчанай вонкавай паверхнi. Тут жа былi знойдзены два фрагменты склянiцы, фрагмент палiванай падложнай плiткi (таўшчыня 4,2 см), вугал фрагмента каф-л! з дывановым арнаментам. У гарызонце "Г" знойдзена сем венцаў гарш-коў i венца макотры. Вышэй слоя "Г" - пяць венцаў посуду. У цэлым ке-рамiчны матэрыял з дадзенай прарэзкi не выходзiць за межы XIV-XVII стст. Гэтым часам i трэба датаваць знойдзеныя абарончыя канструкцыi.

Гiстарычнае апiсанне абарончых збудаванняў Верхняга замка да сярэдзiны XVI ст. адсутнiчае. Згадкi ў летапiсах схематычныя i няпоўныя. 3 картаграфiчных матэрыялаў першымi вядомымi нам з'яўляюцца малюнкi Полацка 1579 г. Праўда, ёсць звесткi, што ў 1563 г. пад час захопу горада войскам Iвана Грознага рускiя карысталiся нейкiм планам, дзе былi адлюстраваны ў тым лiку i абарончыя збудаваннi Верхняга замка. Але тэты план так i не быў знойдзены (вiдаць, не захаваўся), i мы ведаем аб ш толькi з вопiсу Царскага архiва, якi быў складзены ў 1574-1584 гг. (Городские поселения Российской империи, 1960. С. 237).

Першыя падрабязныя звесткi аб фартыфiкацыi Верхняга замка есць у "Полацкай Рэвiзii 1552 г." Апiсанне Верхняга замка пачынаецца словамi: "Замок на горе высокой самородной между Двиной и Полотою рублен из дерева соснового в 5 стен городни кроме веж" (Лаппо, 1905. С. 1). У той час замак налiчваў 9 вежаў: Усцейская, Другая, Асвейская, Чацвертая, Мiхайлаўская, Багародзiцкая, Сёмая, Восьмая, Сафiйская.

Разгледзiм размяшчэнне вежаў у замку i iх асаблшасцi.

1. Усцейская вежа. Месца яе лакалiзацыi не выюнкае сумнення Яна знаходзiлася на заходняй ускраiне Верхняга замка побач з вусцем Палаты. На гэта ўказвае i згадванне моста цераз Палату. На малюнку Полацка 1579 г. выразна бачны вежа i мост цераз Палату. Аднак яна намалявана не на паўднёва-заходнiм краi замка, непасрэдна над вусцем ракi, а крыху на поўнач. Трэба меркаваць, што I Усцейская вежа 1552 г. знаходзiлася на тым самым месцы. Акрамя таго, геаграфiчна-тапаграфiчная сiтуацыя не дааваляла, як I зараз, пераюнуць мост непасрэдна над вусцем Палаты ў месцы яе сутокi з Дзетой, а толью на поўнач, дзе рэчышча i пойма значна вузейшыя.

2. Вежа Другая. Аб ей сказана, што рублена яна "з фундаменту в три стены. Добра и покрыта" з дрэва.

3. Вежа Асвейская. "Добра и покрыта, на споде той вежи земная стрельница". Адпаведна пералiчэння вежаў з поўдня на поўнач Асвейская трапляе на паўночна-заходнi край Верхняга замка. Акрамя таго, тэты куток замка мае дакладную накiраванасць на Асвею, што i замацавана ў назве вежы.

4. Вежа Чацвертая. Звестак аб канструкцыi i прызначэннi няма.

5. Вежа Мiхайлаўская. "В три стены, добра и покрыта. В той веже фортка к реце Полоте".

6. Вежа Багародзiцкая. "Добра и покрыта".

7. Вежа Сёмая. "В три стены. Добра и покрыта".

8. Вежа Восьмая. "В которой ворота ку великому посаду. Потрабует фундаменту рублена и гора под нею на узвозе зь места вельми утоптана..." Падрабязнае апiсанне вежы сведчыць аб тым, што ей, надавалася асаблiвае месца ў сiстэме абароны горада. Яна выконвала функцыю брамы памiж замкам I пасадам. Таму не дзiўна, што тара пад ею была моцна ўтаптана I як нiводная з вежаў патрабавала рамонту. Знаходзiцца вежа павiнна была на ўсходнiм баку замка, дзе на малюнку 1579 г. i паказана варотная вежа да пасада.

9. Вежа Сафiйская. "Добра покрыта, рублена в три стены".

У "Рэвiзii" адзначана таксама агульная колькасць гародняў на Верхнiм замку (204) i асобна - колькасць гародняў памiж вежаў (табл. 7).

Перад намi паўстала задача вызначыць на мясцовасцi сучаснага Верхняга замка размяшчэнне вежаў 1552 г. Дзеля гэтага была распрацавана наступная методыка. Па буйнамаштабнаму дакладнаму сучаснаму плану Полацка (М 1:2000) быў старанна прамераны перыметр верхний пляцоўкi замка. ён аказаўся роўны прыблiзна 1400 м. У плане Верхнi замак падобны на трохкутнiк. Выбраўшы ў якасцi трох кутоў паўднёва-заходнi, паўночна-заходнi i паўднёва-ўсходнi канцы замка, быў пабудаваны геаметрычны трохкутнiк, якi ўцiсваўся ў акружнасць (мал. 64). Потым асобна была пабудавана акружнасць i разбiта на 204 роўныя часткi, адпаведныя коль-касцi клецяў па "Рэвiзii 1552 г." Пасля гэтага ў залежнасцi ад колькасцi клецяў, iснаваўшых памiж асобнымi вежамi, акружнасць была падзелена на сектары. Правiльнасць разбiўкi была праверана з дапамогай градуснага вызначэння вуглоў асобных сектараў. Праверка праводзiлася з тым раз-лiкам, што агульная колькасць гародняў роўная 100%, адпаведна i адлег-ласць памiж асобнымi вежамi таксама можна адлюстраваць у працэнтах.

Такiм чынам, была складзена дыяграма ўмоўнага размяшчэння зам-кавых вежаў у адпаведнасцi з "Рэвiзiяй 1552 г." (мал. 55). Далей пра-водзiлася сумяшчэнне дыяфамы з рэальным планам Верхняга замка. За цэнтр сумяшчэння быў прыняты чiэнтр кругавой дыяфамы i цэнтр акружнасцi, знойдзены ў час упiсання ў яе трохкутнiка Верхняга замка. Ведаючы прывязку вежаў па назвах да рэльефу (Усцейская), мiкрата-панiмiцы (Сафiйская), геафафiчных арыенцiрах (Асвейская) i функцыянальных прыкметах (Мiхайлаўская з форткаю да Палаты i Восьмая з брамай да Вялiкага пасада), шляхам сумяшчэння плана i дыяграмы зроблена спроба дасягнуць найбольшага супадзення ўсiх прыкмет вежаў на мясцовасцi.

Найбольш аптымальнае i адпаведнае старажытнаму з'яўляецца наступнае размяшчэнне вежаў:

Усцейская - прыкладна ў 40 м на поўнач ад паўднёва-заходняга краю Верхняга замка, побач з сучаснай лесвiцай-спускам да моста цераз Палату. Другая вежа - прыблiзна ў 30 м ад Усцейскай у накiрунку на поўнач. Асвейская знаходзiлася на паўночна-заходнiм краi замка ў раёне так званай Машны. Яна магла стаяць як на верхняй, так i на нiжняй пляцоўцы паўночна-заходняга мыса замка. Больш верагоднае, нам здаецца, яе размяшчэнне на нiжняй пляцоўцы, бо ў 1579 г., як будзе вiдаць нiжэй, лiнiя фартьiфiкацыi праходзiла менавiта тут. Чацвертая - цэнтральная вежа паўночнага прасла сцяны Верхняга замка. Вiдаць, для яе была абрана самая глыбокая кропка дугi, якую утварае тут замкавая тара ўздоўж рэчышча Палаты. Мiхайлаўская вежа з форткаю на сумяшчэннi плана i дыяфамы трапляе ў сярэдзiну, якая утворана на паўночна-ўсходнiм крйi вала памiж двух невялiкiх узвышшаў. Такое размяшчэнне нам здаецца справядлiвым, паколькi ў пазнейшыя часы тут знаходзiлася фортка да ракi. Багародзiцкая вежа знаходзiлася на ўскрайку паўночна-ўсходняй часткi Верхняга замка. Месца гэта не выклiкае пярэчанняў з пункту гледжання логiкi фартыфiкацыi. Сёмая i Восьмая стаялi побач, апошняя з iх - брамавая. На сучасным плане Восьмай вежы адпавядае вул. Замкавая - сучасны праезд i старадаўнi "ўзвоз" з боку Вялiкага пасада. Сафiйская вежа знаходзiлася практычна насупраць Сафiйскага сабора, на верхняй пля-цоўцы паўднёвага схiлу замкавай гары. Яна магла быць альбо на мысе, якi размешчаны непасрэдна над "узвозам" з боку Дзвiны, альбо крыху на захад ад яго, што больш верагодна. Апошняе хутчэй за усе прывяло да частковага альбо поўнага знiшчэння вежы ў вынiку натуральнага разбу-рэння схiлу побач з "узвозам".

Нелыа не заўважыць наступных асаблiвасцей у размяшчэннi вежаў Верхняга замка у 1552 г. Па-першае, яны стаялi па канцах пляцоўкi замка. Па-другое, шэсць вежаў былi размешчаны парамi, падзеленыя трыма-чатырма гароднямi: Усцейская - Другая, Мiхайлаўская - Багародзiцкая, Сёмая - Восьмая. Сярод гэтых пар у адной вежы з дзвюх мелася брама, альбо фортка. Безумоўна, у дадзеным выпадку размяшчэнне вежаў парам! мела на мэце фартыфiкацыйныя задачы: другая вежа павiнна была фланкiруючым агнём прыкрываць вароты, альбо форткi, як найбольш слабыя месцы абароны ад пранiкнення ворагаў.

Такiм чынам, прывязка апiсаных у 1552 г. вежаў да мясцовасцi дазваляе цалкам рэканструяваць i зразумець логiку фартыфiкацыйнага будаўнiцтва полацкага замка ў сярэдзiне XVI ст. Акрамя таго, ведаючы перыметр верхняй пляцоўкi замка, колькасць наяўных гародняў, можна прыблiзна падлiчыць даўжыню адной. Мяркуем, што з улiкам працягласцi вежаў даўжыня адной гароднi складала ад 5 да 6 м. Да аналагiчных вывадаў прыйшоў у разлiках i М. Ткачоў. На яго думку, гароднi мелi даўжыню каля 3 сажняў, альбо 5,84 м (Ткачев, 1987. С. 107). Падобны вынiк дала i матэматычная праграма, вылiчэннi якой праводзiлiся на персанальнай ЭВМ: даўжыня гароднi складала каля 5,34 м (табл. 3).

Наступнымi па храналогii дакументамi, якiя адлюстроўваюць стан абарончых ўмацаванняў Верхняга замка, з'яўляюцца малюнкi С. Паха-лавiцкага i "Запiскi" Р. Гейдэнштэйна, якiя падрабязна апавядаюць пра падзеi ў Полацку ў 1579 г.

Перш за ўсё вялiкую цiкавасць выклiкае малюнак асады Полацка войскам Баторыя ў 1579 г. Ён выкананы тушшу i расфарбаваны акварэллю (Ткачоў, 1972. С. 19-22). На малюнку Верхнi замак абнесены сцяною, мае 14 вежаў, адзiн данжон ў цэнтры, фортку i браму. Малюнак адлюстроўвае жывыя сцэны асады i ўзяцця горада каралеўскiм войскам. На першы погляд ён не дае падстаў сумнявацца ў тым, што гэта непасрэдная замалёўка з натуры. Гэтаму адпавядаюць многiя дробныя дэталi рэльефу, супадзенне размяшчэння многiх вежаў з iх апiсаннем i г. д. Але ёсць некаторыя падставы меркаваць, што ў канчатковым выглядзе дадзены iзаграфiчны дакумент з'явiўся пасля некалькiх этапаў работы альбо дапрацоўкi.

Адлюстраванне на малюнку плана Полацка i яго ўмацаванняў - вынiк Зудаўнiча-фартыфiкацыйнай актыўнасцi маскоўскiх ваяводаў пасля ўзяцця горада рускiм войскам ў 1563 г. i таму поўнага супадзення з "Рэвiзiяй 1552 г.", як i з вопiсамi XVII ст., чакатдь не варта. Аднак мы маем унiкальную магчымасць супаставiць малюнкi з апiсаннем Р. Гейдэнштэйна. Абодва дакументы адлюстроўваюць адну падзею i створаны практычна адначасова.

У апiсаннi Полацка i яго ўмацаванняў Р. Гейдэнштэйн, на наш погляд, надзвычай дакладны. Ён падрабязна апiсвае геаграфiю мясцовасцi, якая адпавядае i сённяшняму стану, згадвае два замкi i горад - Запалоцце. Праўда, яго назва Верхняга замка "сярэдняй крэпасцю" парадзiла блы-танiну у некаторых даследаваннях (Ткачев, 1987. С. 112). Тэту "крэпасць" палiчылi новай гарадской структурай у дадатак да ўжо вядомых замкаў. Што не адпавядае сапраўднасцi.

На малюнку С. Пахалавiцкага на паўночна-заходнiм краi Верхняга замка бачны дзве размешчаныя побач вежы з выступаючым у выглядзе вострага мыса прасла сцяны памiж iмi. У той жа час Р. Гейдэнштэйн, апiсваючы гэтыя ўмацаваннi (менавiта тут. iшоў галоўны штурм замка), згадвае толькi адну вежу. 3 апiсання вiдаць, што вежа была спалена. На малюнку дзве вежы на мысе i сцяна памiж iмi гараць. Дзве вежы, якiя знаходзяцца крыху далей, на малюнку дымам не пазначаны i, вiдаць, заставалiся цэлымi. Цi не тыя гэта вежы, пра якiя аўтар пiсаў: "Московцы, покинув угол... соединили эти самые башни между собой" (Гейденштейн, 1889. С. 68)?

Колькi ж было вежаў на паўночна-заходнiм мысе Верхняга замка - дзве цi адна? Цяжка адказаць сёння на гэта пытанне. Але трэба звярнуць увагу на тое, што вежы на малюнку i iх размяшчэнне ў адносiнах да праелаў сцен (высунутасць наперад так, што сцяна дамыкае да вежы з унутранага боку) характэрна для размяшчэння вуглавых вежаў. 3 другога боку, для тапаграфiчных асаблiвасцей гэтага канца Верхняга замка найбольш адпавядала б знаходжанне менавiта адной вежы. Не будзем сцвярджаць, але магчыма, што на малюнку ёсць недакладнасць. Яна магла ўзнiкнуць у вынiку канчатковага аздаблення мадюнка i дапрацоўкi яго акварэллю цi пры перавядзеннi чарнавога варыянта на чыставы.

Цiкавая канструкцыя i форма вежаў. У прынцыпе яны абсалютна аналагiчныя вежам Нiжняга замка. Вылучаюцца толькi дзве праязныя (варотныя) i данжоны. Усе адлюстраваныя вежы маюць два ўзроўнi бою, данжоны - тры. Але цiкава, што толькi варотныя вежы паказаны чатыт рохкутнымi ў плане, данжоны - шасцiкутнымi. Астатнiя на першы погляд падобныя на круглыя. Гэта акругласць пацвярджаецца ценямi, якiя зроблены мастаком для перадачы аб'ёму. Разам з тым ёсць дэталь, якая заслугоўвае ўвагi. Калi малюнак пачаткова рабiўся тушшу, то мастак павiнен быў паказаць аб'ём круглых вежаў, накладваючы ценi рознай шчыльнасцi з аднаго боку пабудоў - супрацьлеглага сонцу (усходняга). Мы ж бачым, што большасць вежаў мае роўныя кароткiя ценi-штрыхi ад падмуркаў да дахаў з двух бакоў - як усходняга, так i заходняга. Памылка гэта цi недакладнасць мастака? Вiдаць, не. 3 пiсьмовых крынiц вядома, што ўмацаваннi Полацка былi драўлянымi. Цаглянаю, магчыма, была толькi адна вежа. Таму i ў 1579 г. умацаваннi былi цадкам драўлянымi, "крепкого дуба" (Гейденштейн, 1889. С. 54). Адпаведна i вежы, падобныя на круглыя, таксама былi драўлянымi. Але зрабiць з дрэва круглую драўляную вежу практычна немагчыма. Яна атрымлiваецца 6-, 8- i г. д. вугольная. Рознiцу памiж шматграннай вежай i круглай мастак бачыў добра, намаляваўшы 6-гранны данжон, у якога, да слова, таксама "ценявая штрыхоўка". Такiм чынам, на першы погляд круглыя вежы павiнны быць фанёныя. Нам здаецца, што яны был! чатырохкутныя, блiзкiя на плане да квадратаў. А штрыхоўка паказвае не ценi, а бярвенне ў зрубах вежаў.

Першапачаткова яна магла належаць чарнавому варыянту малюнка i была часткова страчана пазней.

На жаль, сёння на Верхнiм замку не ўдалося знайсцi i даследаваць рэшткi хоць бы адной полацкай вежы XVI-XVII стст. Гэта тлумачыцца як значнай перапланiроўкай i шчыльнай забудовай замка, так i значнымi пашкоджаннямi верхняй пляцоўкi. Паводле ўспамiнаў I. Дэйнiса, у час пабудовы ў пачатку XX ст. корпуса полацкай бальнiцы рабочыя трапiлi на моцны зруб з дубовых бярвёнаў, якiя немагчыма было выцягнуць з зямлi. А менавiта тут, у цэнтры Верхняга замка, была размешчана вежа-данжон, якая была вельмi эфектыўнай у час вядзення баявых аперацый (Гей-денштейн, 1889. С. 67).

Некалькi слоў неабходна сказаць аб сценах i валах Верхняга замка другой паловы XVI ст. У апiсаннi асады i ўзяцця Полацка адзначаецца, што сцены былi вельмi трывалыя i складзены з некалькiх звязаных памiж сабою радоў бярвёнаў моцнага дубу. Пад час аблогi ядры iх прабiвалi, але цалкам не разбуралi (Гейденштейн, 1889. С. 58). Цiкавая дэталь: "...если (ядра. - С. Т.) направлялись в нижнее место к основанию стены, где могли бы засесть, то попадали в холм, на котором стояла крепость и который так выставляли, что противоположное место, где находились королевские пушки... было ниже того, и поэтому ядра попадали в землю" (Гейденштейн, 1889. С. 59).

На малюнку С. Пахалавiцкага бачны толькi ярус гарматнага бою, якi стаiць быццам бы вышэй адносна ўсёй пляцоўкi Верхняга замка. Вiдаць, тэта ўзвышэнне ўтваралi гароднi, якiя тут шчыльна стаялi i былi пры-сыпаны зямлёй. Яны былi знойдзены ў час археалагiчных даследаванняў на Верхнiм замку у 1988 г. Акрамя таго, менавiта ў апiсанай вышэй прарэзцы паўднёвага схiлу Верхняга замка назiралася насыпанае глiнянае ўзвышэнне ў выглядзе вала. Яго вышыня складала да 0,5 м, а ў падножжа - да 1,0 м. Сам жа тэты вал быў стратыграфiчна звязаны са слоем "В", якi, мяркуючы па ўсiх матэрыялах, датуецца XV ст. (мал. 39). Такiм чынам, няма сум-нення, што раскопкамi был! знойдзены знешняя частка гароднi Верхняга замка i невялiкi вал перад ёю, апiсаныя Р. Гейдэнштэйнам.

Далейшыя, найбольш значныя змены ў фартыфiкацыйнай структуры Верхняга замка адбылiся ў 1654-1655 гг., а да гэтага - у 1626 г. Сойм прымае рашэнне "Аб прывядзеннi Полацкага замка ў адпаведны стан". Умацаванне замка пачынаецца ў 1638 г. (Археографический сборник документов.., 1867. С. 308). Пауторна Сойм вяртаецца да пытання аб умацаваннi Полацка ў 1647 i 1652 гг. У лiпенi 1654 г. пад Полацк прыйшло рускае войска, i горад быў здадзены (Ткачев, 1987. С. 115-116). У 1654 г. ваявода В. Шарамецьеў дасылае цару кнiгу з падрабязным апiсаннем полацкай фартыфiкацыi i яе прамераў. На Верхнiм замку згадваюцца 10 вежаў: Красная (раней Каралеўская), Праязная, Гуська, Раства Хрыстова (Раждзественская новая), Бык (раней вежа-фортка), Новая (Усць-Палаты), Бык (старая Ваяводзiцкая), Машна (новая), Бык (дзе была Брусяная), Баярская (старая) i дзве брамы - праязная i фортка. Указ-ваецца на пабудову чатырох новых вежаў: Красная, Раства Хрыстова (Раждзественская), вежа на вусцi Палаты i Машны (Сапунов, 1885. С. 281-284). Падкрэслена, што тымi чатырма вежамi ў "Верхнем городе на самых нужных местах, на четыре угла по башне, и теми башнями учинена городу великая крепость" (Сапунов, 1885. С. 284).

Наяўнасць у апiсаннi 1654 г. прамераў адлегласцi памiж вежамi ў сажнях дазволiла, выкарыстоўваючы ранейшую методыку, вызначыць месца раз-мяшчэння вежаў па перыметры Верхняга замка. Была створана дыяграма (мал. 67). Пры гэтым трэба адзначыць, што адлегласць памiж усiмi вежамi Верхняга замка па вопiсу 1654 г. роўная 635 сажням. У сярэдзiне XVII ст. рускiмi будаўнiкамi (а менавiта яны будавалi замак у 1654 г.) выка-рыстоўвалiся розныя сажнi. Як паказалi разлiкi (табл. 3), найбольш верагодным у дадзеным выпадку з'яўляецца выкарыстанне афiцыйнага сажня ў 216 см (Романова, 1975. С. 60). Такiм чынам, метрычнае выяў-ленне 635 сажняў у метры наблiжаецца ў нашых падлiках да перыметра Верхняга замка - 1400 м. Адпаведна падлiкам у маштабе 1:3 будавалася i дыяфама: Lакр-PI*R2, Lдыягр-46,8 см. Мяркуем, што пры такiм падабенстве памераў невялiкую рознiцу ў прамерах можна не заўважаць з той папраўкаю, што прамеры 1654 г. не ўлiчвалi, вiдаць, лiнейнай велiчынi самiх вежаў.

Пабудаваўшы дыяграму, дзе ўся акружнасць прынята за 100%, а вуглавыя велiчынi кожнага сектара роўныя адлегласцi памiж вежамi i таксама вызначаныя ў працэнтах, было зроблена сумяшчэнне дыяграмы з планам мясцовасцi ў адпаведным маштабе (мал. 67). Атрыманы вынiк параўналi з тым, якi ўжо быў па "Рэвiзii 1552 г."

Адразу кiдаецца ў вочы супадзенне вуглавых велiчынь памiж Сёмай - Восьмай вежамi 1552 г. i Краснай - Праязной 1654 г. Пры такiм сумя-шчэннi абсалютна дакладна супадаюць вуглавыя велiчынi Асвейскай вежы 1552 г. i Машны 1654 г. да вышэйзгаданых. Усяго на 4° не супадаюць накiрункi i размяшчэнне Сафiйскай вежы 1552 г. i Бык-Форткi 1654 г., на 5° не супадаюць Багародзiцкая 1552 г. i Бык - былая Баярская (1654 г.). Астатнiя 5 вежаў апынулiся на абсалютна новых месцах: Усць-Палаты (новая), Бык (былая Ваяводзiцкая), Бык (былая Брусяная), Бык (былая Гуська), Раства Хрыстова (Раждзественская новая).

Размяшчэнне вежы Усць-Палаты (новай) зразумела. Яна стала на самым паўднёва-заходнiм канцы Верхняга замка, над месцам упадзення Палаты ў Дзвiну. Вежа Бык (былая Ваяводзiцкая) прыблiзна падзялiла заходнi бок пляцоўкi замка напалам. Бык (былая Брусяная) паўстала на паўночна-ўсходнiм канцы замка, Бык (былая Баярская) размяшчалаСя на крайнiм усходнiм канцы замка. Вежы Красная (новая) i Праязная былi пабудаваны на традыцыйных месцах - праездзе з замка на Вялiкi пасад. Вежа Бык (былая Гуська) прыблiзна напалам дзялiла паўднёва-ўсходнi бок Верхняга замка. Раства Хрыстова (Раждзественская новая) стаяла на ўскрайку паўднёва-ўсходняй пляцоўкi, непадалёк ад Сафiйскага сабора. Яе будаўнiцтва можна растлумачыць тым, што да 1654 г. на гэтым участку замка прыродная тара моцна "сказила", як тэта ўжо было ў XVI ст. (Справы Полацкага гродзскага суда 1533-1539 гг. С. 192), у вынiку чаго магла быць зруйнавана Сафiйская вежа.

Такiм чынам, прапанаванае размяшчэнне вежаў Верхняга замка па вопiсу 1654 г. адпавядае згаданаму размяшчэнню новых чатырох вежаў "на самых нужных месцях, на четырех углах" (Сапунов, 1885. С. 284).

А. Сапуноў прыводзiць яшчэ адзiн роспiс горада i астрога з прыходна-расходных кнiг Аляксея Мiхайлавiча 1654-1655 гг. (Сапунов, 1885. С. 227-229). Роспiс згадвае 6 вежаў, 4 рукавы i фортку. Ведаючы прамеры памiж гэтымi аб'ектамi, па ранейшай методыцы была пабудавана яшчэ адна дыяграма (мал. 68). Зразумела, што наибольшую цiкавасць выклiкала сумяшчэнне папярэдняй дыяграмы 1654 г. i новай у адносiнах да рэальнай мясцовасцi. Абсалютнае супадзенне вуглавых велiчынь мы атрымалi памiж наступнымi кропкамi: Бык-Фортка - Раства Хрыстова (Раждзественекая новая) (1654 г.) i Фортка-Гуська (роспiс 1654-1655 гг.). Супалi велiчынi памiж гэтымi вежамi i Машной як для 1654 г., так i для роспiсу 1654-1655 гг. (табл. 3, 4).

Аднак пры гэтым высветлiлася, што Усценская вежа роспiсу 1654-1655 гг. амаль трапляе на месца, дзе iснавала аналагiчная вежа ў 1552 г. (рознiца 2,8%, цi 6° i 1°, з вежай, што стаяла побач з Усценскай у 1552 г.). Рознiца памiж Асвейскай 1552 г. i Машной па роспiсу склала 1,2%, цi 4°. Накiрункi Багародзiцкай (1552 г.) i Краснай (1654-1655 гг.) практычна супадаюць поўнасцю, як Сафiйскай (1552 г.) i Форткi (1654-1655 гг.).

Такое сумяшчэнне лiчым найбольш правiльным, бо ў iншым варыянце яно будзе ў вельмi iстотнай супярэчнасцi з рэальнай тапаграфiяй i мiкратапанiмiкай Верхкяга замка.

Такiм чынам, можна лiчыць, што прыведзены А. Сапуновым роспiс 1654-1655 гг. з'яўляецца прамежкавым этапам у будаўнiцтве абарончых збудаванняў Верхняга замка памiж 1552 i 1655 гг. Аднак паколькi ён змешчаны ў кнiгах Аляксея Мiхайлавiча 1654-1655 гг., то, магчыма, тэты роспiс можна датаваць восенню 1654 г., а кнiгi, дасланыя В. Шара-мецьевым пару, хутчэй за ўсё адлюстроўвалi стан умацаванняў на восень 1655 г., калi iх будаўнiцтва было у асноўным завершана.

Цiкавым з'яўляецца шведскi варыянт плана 1707 г. (Ткачоў, 1972. С. 19) (мал. 3). На iм вельмi добра прасочваецца абарончая структура Верхняга замка. Трэба адзначыць дакладную бастыённую сiстэму, дзе бастыёны размешчаны па канцах замка i ў месцах праезду з замкаў на пасад. Бачны фортка на спуску ад Сафiйскага сабора да Дзвiны, вароты i мост цераз роў да езуiцкага калегiума, на Вялiкi пасад i iншыя дэталi.

У цэлым трэба адзначыць, што на пачатку XVIII ст. абарончая структура полацкага Верхняга замка, змянiўшы знешнi выгляд, згодна з новым! задачамi фартыфiкацыi, засталася нязменнай 'па сутнасцi. Яна выкарыстоўвала ўсё тое ж выгаднае размяшчэнне замка ў мiжрэччы Палаты i Дзвiны, канцэнтруючы асноўныя абарончыя сродкi на мысах замка i ў падножжа ўсходняга боку. Яшчэ ў 1772 г. полацкi Верхнi замак вылучаўся ў самастойную гарадскую структуру i, вiдаць, меў нейкую абарончую функцыю (Без-Корнилович, 1855. С. 94).




⇐ Тэрытарыяльнае развiццё горада IX-XVIII | ОГЛАВЛЕНИЕ | Замкавыя ўмацаваннi. Абарончыя збудаваннi Нiжн ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998