Герб города Полоцка На центральную страницу сайта о городе Полоцке Софийский собор Памятник убитым сорока тысячам мирных советских граждан в период 1941-1945 годов Борисов камень Богоявленский собор Памятник победе в войне 1812 года Вечный огонь у памятника Освободителям Полоцка Памятник Освободителям Полоцка Памятник Преподобной Евфросинии игумении Полоцкой Старый Вокзал Памятник герою Советского Союза Александру Григорьевичу Горовцу (1915-1943) Спасо-Евфросиниевский монастырь Памятник Азину В.М. - полочанину, легендарному герою гражданской войны Памятник Симеону Полоцкому Краеведческий музей (он же старая кирха) Фрагмент ограждения Красного моста Памятник Франциску Скорине Памятник Франциску Скорине Красный мост Пушка у музея боевой славы у Кургана Бессмертия Памятник букве У Курган Бессмертия Памятник Экипажу танка Т34

Приму в дар, приобрету, выменяю старинные компьютеры в коллекцию: БК0010-01/11M, ZX-Scorpion, Amiga, Искра, ZX-Profy 1024, ДВК ... или разные другие - пишите и предлагайте. Я в Москве. Желательно в рабочем состоянии. Можно литературу, разные железки и ПО. Пишите на kural003@mail.ru. Если Вы в другом городе, все-равно напишите - вдруг заинтересуюсь (доставку оплачу). Актуально всегда. Подробности здесь.

 
 
 

⇐ Замкавыя ўмацаваннi. Абарончыя збудаваннi Нiжн | ОГЛАВЛЕНИЕ | Абарончыя збудаваннi Вялiкага пасада XV-XVII с ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998

Абарончыя збудаваннi пасадаў. Вялiкi пасад у XI-XII стст.

У вынiку выратавальных раскопак у 1987-1988 гг. на пл. Ленiна (зараз пл. Волi) у г. Полацку з'явiлася унiкальная магчымасць упершыню даследаваць культурны слой Вялiкага пасада. Раней даследаваннi абмяжоўвалiся толькi назiраннямi за будаўнiчымi работам! ў гэтай гiстарычнай частцы горада.

Сучасная пл. Волi знаходзiцца ў 300 м на ўсход ад Верхняга замка, блiзка да Вала Iвана Грознага. Яна фактычна стала адыгрываць ролю гарадскога цэнтра ўжо ў XV-XVI стст., дзе да таго знаходзiўся цэнтр гандлёва-рамеснiцкага пасада. Нечаканасцю было выяўленне пад час раскопак 1987-1989 гг. рэшткаў пасадскай абарончай сцяны XI ст. Сцяна з'явiлася на паўночным участку раскопу на глыбiнi 2,0 м ад дзённай паверхнi. У раскоп трапiў яе фрагмент даўжынёю 22 м (мал. 33). Сцяна ўяўляла сабой змешаную канструкцыю з каменя i дрэва. Яе асноваю быў выкладзены з каменя падмурак шырынёю 0,6-0,7 м i вышынёю да 0,4 м. Цiкавасць выклiкае кладка. Месцамi яна праходзiла па мацерыку, месцамi - па культурным слоi, часам - па мацерыковых ямах i ўяўляла сабой наступ-ную канструкцыю: найперш клалася каменная падложка з падагнаных шчыльна камянёў дыяметрам 0,10-0,15 см на ўсю шырыню i, вiдаць, даўжыню будучай кладкi. Далей па ўнутраным краi ўтворанай каменнем вымасткi ў адзiн рад на папярэднiя камянi клалiся новыя дыяметрам каля 0,15-0,25 м. Атрымлiваўся своеасаблiвы жолаб. У яго клаўся адзiн цi два вялiкiя камянi, якiя завяршалi пабудову гэтай канструкцыi. Цiкава, што калi адзiн вялiкi камень замяняўся двума, то апошнiя ставiлiся "на попа" з нахiлам адзiн да аднаго i адпаведным ухiлам да краёў сцяны. Гэта забяспечвала ўстойлiвасць усёй канструкцыi, па-другое, утварала максi-мальна магчымую яе вышыню (мал. 34). Пасля таго як усе асноўныя дэталi каменнай кладкi займалi адпаведныя месцы, шчылiны i пустоты забiвалiся дробным i сярэднiм галькападобным каменнем.

Апiсаны вышэй падмурак - гэта толькi частка абарончай пасадскай сцяны. Адначасова ён выконваў i функцыю бруствера, якi ўмацоўваў i падтрымлiваў знешнi падлогавы бок пасадскай сцяны-гароднi. Пры надзвычай дрэннай захаванасцi дрэва ў гэтым гарызонце ўсё ж удалося зафiксаваць рэшткi некалькiх гародняў. Гэта былi зрубы памерам 2x2 м пры сярэдняй таўшчынi бярвёнаў каля 0,2 м. Знешнi бок зруба абапiраўся на каменны падмурак, што было магчыма ў вынiку падсыпкi культурнага слоя альбо мацерыковага суглiнку з унутранага боку сцяны непасрэдна пад гароднi.

Такiм чынам, уся канструкцыя бачыцца нам лагiчнаю i добра пра-думанаю. Мураваная вымастка выконвала дваякую функцыю: моцнага падмурка, якi трымаўся дзякуючы асаблiвасцям канструкцыi на масе самiх камянёў, i своеасаблiвага невялiкага вала, якi прыўзнiмаў гароднi над тагачаснай дзённай паверхняй. Гароднi, як i многiя аналагiчныя ўмаца-ваннi (напрыклад, пазнейшыя гароднi-клецi на Верхнiм замку), выконвалi не толькi абарончую, але i гаспадарчую функцыю. Аб гэтым сведчыць знаходка пад падлогаю адной з iх у паўднёвым профiлi раскопу закапанай дзежкi з арганiчнымi рэшткамi i кухонным посудам. Дадзеная абарончая лiнiя не мела рова. Вiдаць, задача на стварэнне моцнай абарончай лiнii, як гэта было на Верхнiм замку, не ставится.

У час зачысткi профiляў раскопу на участку каля абарончай сцяны i даследавання культурнага слоя побач не было зафiксавана слядоў пажару. Таму, трэба меркаваць, што дадзеная пасадская сцяна была з цягам часу разабрана ў вынiку натуральнага росту тэрыторыi гарадскога пасада.

Не выклiкае сумнення месцазнаходжанне пасадскай сцяны ў стара-даўнiм рэльефе дадзенай тэрыторыi. Абарончая сцяна выходзiла з заходняй сценкi раскопу пад вуглом у 40° на поўдзень. На адлегласцi 16 м гэты выгiн захоўваўся. Потым ён выраўноўваўся i апошнiя 8 м у раскопе сцяна iшла дакладна па восi поўнач - поўдзень. Гэта тлумачыцца тым, што ў старажытнасцi па трасе сучаснай вулiцы Фрунзе на участку ўздоўж Вала Iвана Грознага, якi знаходзiцца ў 50-60 м ад даследаванай тэрыторыi" праходзiў прыродны глыбокi роў. Цалкам ён быў засыпаны толькi ў наш час пры будаўнiцтве моста цераз Палату. Гэты роў глыбока ўклiньваўся на тэрыторыю старажытнага Вялiкага пасада. Такiм чынам, Вялiкi пасад з найстаражытнейшых часоў меў натуральныя ўмацаваннi: з поўначы - Палата, роў;. з захаду - Палата, валы Верхняга замка; з поўдня - Дзвiна. Неабаронным заставаўся толькi падлогавы заходнi бок. Таму не дзiўна, што менавiта тут на Вялiкiм пасадзе з'явiлiся штучныя ўмацаваннi. Мiж iншым адзнвчым, што гэтыя ўмацаваннi XI ст. фактычна сталi правобразам пасадскага "острога" XV-XVI стст., якi меў роў, вежы, але, як не дзiўна, праходзiў па вельмi падобнай выгнутай лiнii, амаль паралельна сцяне XI ст.

У дадатак да сказанага трэба адзначыць, што да гэтага часу каменных цi мураваных умацаванняў у Полацку не было вядома. У той жа час даследчыкi скандынавiстыкi звярталi ўвагу на тое, што ў адной з iсландскiх саг XIII-XIV стст. ("Сага о Тидрике Бернском") згадваюцца мураваныя ўмацаваннi Полацка (Глазырина, 1987. С. 143). Мы, вядома, далёкiя ад таго, каб цалкам iдэнтыфiкаваць паведамленнi сагi са знойдзеным фактычным матэрыялам. Аднак i адмаўляць уплыў аб'ектыўна iснаваўшай фартыфiкацыi на паэтычную i гiстарычную канву даўняга твора не варта. Дарэчы, найстаражытнейшыя ўмацаваннi Верхняга замка XI-XIII стст. па сённяшнi дзень не даследаваныя. Не выключана, што яны могуць быць падобнымi на ўмацаваннi Вялiкага пасада гэтага часу.




⇐ Замкавыя ўмацаваннi. Абарончыя збудаваннi Нiжн | ОГЛАВЛЕНИЕ | Абарончыя збудаваннi Вялiкага пасада XV-XVII с ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998