Герб города Полоцка На центральную страницу сайта о городе Полоцке Софийский собор Памятник убитым сорока тысячам мирных советских граждан в период 1941-1945 годов Борисов камень Богоявленский собор Памятник победе в войне 1812 года Вечный огонь у памятника Освободителям Полоцка Памятник Освободителям Полоцка Памятник Преподобной Евфросинии игумении Полоцкой Старый Вокзал Памятник герою Советского Союза Александру Григорьевичу Горовцу (1915-1943) Спасо-Евфросиниевский монастырь Памятник Азину В.М. - полочанину, легендарному герою гражданской войны Памятник Симеону Полоцкому Краеведческий музей (он же старая кирха) Фрагмент ограждения Красного моста Памятник Франциску Скорине Памятник Франциску Скорине Красный мост Пушка у музея боевой славы у Кургана Бессмертия Памятник букве У Курган Бессмертия Памятник Экипажу танка Т34

Приму в дар, приобрету, выменяю старинные компьютеры в коллекцию: БК0010-01/11M, ZX-Scorpion, Amiga, Искра, ZX-Profy 1024, ДВК ... или разные другие - пишите и предлагайте. Я в Москве. Желательно в рабочем состоянии. Можно литературу, разные железки и ПО. Пишите на kural003@mail.ru. Если Вы в другом городе, все-равно напишите - вдруг заинтересуюсь (доставку оплачу). Актуально всегда. Подробности здесь.

 
 
 

⇐ Забудова i планаванне Полацка ў IX-XI стст. | ОГЛАВЛЕНИЕ | Забудова i планаванне Полацка ў XIV-XVII стст. ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998

Забудова i планаванне Полацка ў ХII-ХIII стст.

Шматгадовыя раскопкi на тэрыторыi Полацка дал, значны матэрыял, якi дазваляе меркаваць аб агульным характарь. забудовы .шiанавання горада ў дадзены перыяд. Гэта перш за усе раскопк, 1959-1962 г. на Верхнiм замку , раскопкi аўтара 1987-1988 гг. на Вял.к.м пасадзе, 1983-1984 гг. на Верхнiм замку.

Пры раскопках на Верхнiм замку ў раскопах II, III i. IV было ўскрыта да 9 будаўнiчых гарызонтаў ХН-ХIII стст., якiя уяулял, сабою рэштк, драўляных жылых вытворчых пабудоў, вулiчныя насшлы.

Мы не будзем падрабязна спыняцца на характары i планiроўцы самiх пабудоў. Яны даволi падрабязна апiсаны ў манаграфii Г. Штыхава. Даследчык адзначыў, што усе гэтыя пабудовы ўваходзiлi ў склад гаспа-дарчых комплексаў - двароў, абнесеных частаколам (Штыхов, 1975. С. 50). Самi двары былi выцягнуты у глыб вулiцы, iх забудова праводзiлася шчыльнымi радамi памяшканняў з вузкай прасторай памiж iмi. Г. Штыхаў адзначыў, што ў XIII ст. iснавала ўстойлiвая планiроўка участка.

У XII-XIII стст. цэнтральная, заходняя, паўночна-заходняя часткi Верхняга замка, як i у XI ст., захоуваюць функцыi адмiнiстратыуна-духоўнага, свецкага цэнтра горада. Няма нiякiх падстаў гаварыць аб наяўнасцi менавiта на гэтай тэрыторыi рамеснiцкай дзейнасцi, якой-небудзь таварнай вытворчасцi. Усе знаходкi, якiя былi знойдзены у так званым перамешаным слоi (характэрнымi сярод iх з'яўляюцца: шкляныя бран-залеты, шыферныя прасл.цы, касцяныя грабянi, бронзавыя бранзалеты, нажы, крэсiвы, плiнфы, ключы, наканечнiкi дзiдаў i стрэл) даволi прыгодныя менавiта для такога характару пасялення на гэтай пляцоўцы. Апрача таго, варта звярнуць увагу на поўную адсутнасць культурных напластаванняў са слядамi гною, якi ў гiдралагiчных умовах культурнага слоя полацкага Верхняга замка захоўваецца на глыбiнi ад 1 м i больш. Менавiта тэты слой характэрны для пасадскай рамеснiцкай, сядзiбна-дваровай забудовы Полацка XII-XIII стст.

Апроч Сафiйскага сабора У XII ст. узводзiцца цэлы шэраг манумен-тальных пабудоу. У першую чаргу тэта царква, правобраз царквы Мiхаiла-Архангела ў Смаленску, якая размяшчалася ў 50 м ад паўночна-ўсходняга боку сабора, княжацкi церам на паўночным краi пляцоўкi замка. Лагiчна дапусцiць, што гэтымi будынкамi не абмяжоўвалася колькасць манумен-тальных пабудоў на Верхнiм замку. Пацвярджаецца тэта тым, што пры раскопках на пауднёва-Усходнiм баку ад Сафii ў 21 м ад краю пляцоўкi Верхняга замка ў шурфе № 2 (1x5 м) А. Ляўданскiм на глыбiнi 2,3 м у нiжнiм слоi былi знойдзены рэшткi старажытнай сцяны, якая была выкладзена з плiнфы. Сцяна не даследавалася i была засыпана (Митро-фанов, Архiў IГ НАНБ, спр. 111. С. 5). Не выключена, што гэта магла быць сцяна якога-небудзь храма. У пiсьмовых крынiцах XIV-XV стст. мы ведаем пра шматлiкiя манастыры на Верхнiм замку. Магчыма, што частка з iх iснавала ўжо у XII-XIII стст. У плане археалагiчных пошукаў такiх аб'ектаў асаблiва перспектыўнай нам уяўляецца паўночна-заходняя частка Верхняга замка, так званая Машна (мал. 69).

Зусiм iншыя па характару карцiны ўяўляюць сабой усходняя i паўночна-усходняя часткi Верхняга замка. Як ужо адзначалася, тут iснавала даволi шчыльная дварова-сядзiбная забудова, якая, без сумнення, належала рамеснаму насельнiцтву Полацка. Нiколi больш на тэрыторыi Верхняга замка такiх забудоў i напластаванняў не сустракалася. Гэта гаворыць пра спецыфiку не толькi ўтварэння слоя i засялення дадзенай тэрыторыi, але i пра спецыфiчную характарыстыку гэтага участка. Бясспрэчна, тут жылi прадстаунiкi знацi, духавенства. Апрача таго, неабходна адзначыць, што такой магутнасцi слой (больш за 5 м) назiраецца толькi на нязначным участку, дзе былi размешчаны раскопы II i III. На астатняй усходняй i паўночна-ўсходняй тэрыторыi Верхняга замка магутнасць слоя не перавышала ў сярэднiм 4-4,5 м. Цiкава, што такой жа магутнасцi слой назiраецца i за межамi Верхняга замка, у непасрэднай блiзкасцi ад яго, г. зн. на пляцоўцы, абмежаванай: з поўначы - Валам I. Грознага, з захаду - Кадэцкiм корпусам, з поўдня - былой школай № 8, з усходу - валам Верхняга замка. Нашы назiраннi за будаўнiцтвам цеплатрасы, траншэя якой у 1988 г. пачыналася на скрыжаваннi вул. Замкавай i Стралецкай i iшла ўздоўж Вала Iвана Грознага, пацвердзiлi аналагiчнасць характару культурнага слоя у гэтым месцы слою на ўказаным участку Верхняга замка. 3 той толькi рознiцай, што на месцы траншэi слой быў значна сапсаваны фундаментам! складскiх памяшканняў былога Кадэцкага корпуса. У профiлях траншэi назiралiся напластаваннi з гною i друзу XII- XIII стст., фрагменты драўляных пабудоў. Сярод матэрыялаў прысутнiчаў раннекругавы посуд X ст. i посуд, характэрны XI ст. Тэрыторыя, па якой праходзiла тэта траншэя, безумоўна, належала Полацкаму пасаду. У сувязi з гэтым узнiкае пытанне: а цi не была ўсходняя i паўночна-ўсходняя частка Верхняга замка да XII-XIII стст. пасадскай тэрыторыяй?

Ускосныя доказы на аснове аналагiчнасцi характару i распаўсюджанасцi культурнага слоя здадуцца не такiмi ўжо i зыбкiмi, калi мы прывядзём матэрыялы, якiя да гэтага часу не згадвалiся па невядомых прычынах даследчыкамi Полацка. У 1957 г. у сувязi з будаўнiцтвам анкалагiчнага дыспансера Полацкай гарадской бальнiпы быў ускрыты катлаван плошчаю каля 900 кв. м на глыбiнi 3 м. Кiраўнiком Полацкай археалагiчнай экспедыцыi М. Каргерам у паўднёва-заходняй частцы катлавана быў разбiты раскоп 14x8 м. Першы слой, ускрыты раскопамi, быў датаваны даследчыкам як "не моложе XII-XIII вв." (Каргер, 1957. С. 1-4). "После снятия верхнего слоя щепы в южном углу раскопа обнаружились остатки деревянного сооружения, состоявшего из двух, а местами из трех рядов не только круглых бревен и нескольких тесаных пластин, лежащих без врубки один на другом, перпендикулярно один другому. Конструкция... явно прослеживается в юго-восточном направлении. Над стеной котлована на этом месте возвышается остаток земного вала... Сизая глина... также лежит местами и между бревнами описываемой конструкции. Предполагается: часть какой-то внутривальной конструкции" (Каргер, 1957. С. 4-5).

На жаль, у справаздачы прысутнiчае толькi гарызантальны план адкрытай канструкцыi. Некалькi дапаўняюць гэтыя звесткi сведчаннi А. Мiтрафанава, якi прымаў удзел у раскопках 1957 г. У раскопе 1959 г. побач з анкалагiчным дыспансерам у перадапошнiм будаўнiчым гарызонце на глыбiнi 5 м "выявлены остатки бревенчатого крепления земляного вала (бревна, сохранившиеся в количестве 4-6 венцов, уложенные горизонтально, закреплялись в неподвижном состоянии с помощью вертикальных кольев). На продолжении этого вала, на месте онкологического корпуса Полоцкой больницы, в 1957 г. М. К. Каргером были обнаружены остатки дубовых ворот" (Митрофанов, 1957-1960. С. 4).

Мяркуючы па апiсанню, характер канструкцыi, сiстэма мацавання накату з бярвення мае блiзкую аналогiю з унутрывальнай субструкцыяй Мiнскага замчышча ХI-ХII стст. (Заяц, 1989. С. 174-179). Няма падстаў сумнявацца, што менавiта такая ўнутрывальная субструкцыя была выяў-лена ў Полацку. Тое, што яна была размешчана непасрэдна на культурным слоi, можа сведчыць аб пашырэннi тэрыторыi Верхняга замка i ўключэннi ў яго склад той часткi, якая належала да гэтага Вялiкаму пасаду. Узнiкае толькi пытанне адносна розначытання ў храналогii канструкцыi, дадзенай даследчыкам. Калi М. Каргер лiчыў, што яна адносiцца да XII ст., то А. Мiтрафанаў прадатаваў слой нiжэй субструкцыi X ст., а само ўмаца-ванне - X-XI стст. (Митрофанов, 1957-1960. С. 4). Не маючы нiякiх iншых матэрыялаў, але зыходзячы з таго, што цэнтр горада быў перане-сены на Верхнi замак не пазней XI ст., нам здаецца, што будзе больш правильна датаваць вал менавiта гэтым часам. Але без правядзення дадат-ковых археалагiчных даследаванняў тэта пытанне застаецца адкрытым. Нельга выключаць, што тэта не самы старажытны вал на полацкiм Верхнiм замку.

Культурны слой XII-XIII стст. добрай захаванасцi прысутнiчае не толькi на апiсанай плошчы ўсходняй часткi Верхняга замка, але i ў крайняй кропцы паўночна-ўсходняга краю замка, каля Панова азярца. Шурф, закладзены аўтарам у 1989 г., паказаў наяўнасць культурных напластаванняў больш 2 м. На гэтай глыбiнi былi зафiксаваны вельмi характэрныя напластаваннi зляжалага гною з друзам, мноства абрэзкаў скуры i скуранога пакрою. Пераважваў посуд, характэрны для XII-XIII стст., але было знойдзена i тыповае для старажытнага селiшча ляпное донца гаршка (Тарасаў, 1990. С. 13).

Не менш цiкавая забудова i планiроўка Полацкага Вялiкага пасада ў IX-XIII стст. Адразу агаворымся, што ў дадзеным выпадку пад Вялiкiм пасадам мы разумеем усю тэрыторыю старажытнага горада на левым беразе Палаты за межамi ўмацаваных гарадскiх дзядзiнцаў.

Што ўяўляе сабой пасяленне-пасад IX-X стст. .на тэрыторыi Нiжняга замка, мы ўжо апiсвалi вышэй. Але калi ў X ст. за межамi сучаснага Нiжняга замка можна гаварыць толькi пра асобныя жыллёвыя пасяленнi палачан, то з X ст. адбываецца паступовае i планамернае засяленне значнай часткi мiжрэчча Палаты i Дзвiны. Пазней яно i атрымала назву Вялiкага пасада.

Дзякуючы таму што была знойдзена пасадская абарончая сцяна ў 1988 г., мы можам гаварыць пра канкрэтную мяжу Вялiкага пасада у XI ст. Яна праходзiла ў накiрунку поўдзень - усход ад Вала I. Грознага да пера-крыжавання вул. Талстога з вул. Савецкай; потым у накiрунку поўнач - поўдзень да рэчышча Дзвiны. Дарэчы, апошняе мы не бяромся сцвярджаць з поўнай упэўненасцю, таму што сцяна магла i не падыходзiць шчыльна да Дзвiны, паварочваючы ў бок Верхняга замка па краю другой надпоймавай тэрасы ракi. Але ў любым выпадку тэрыторыя полацкага Вялiкага пасада ў XI ст. была не менш за 15 га. На жаль, гаварыць пра характар звычайнай забудовы гэтага часу на пасадзе зараз не ўяўляецца магчымым у сувязi з нязначнай даследаванай плошчай унутры пасадскай сцяны.

Пра характар забудовы i планiроўкi Вялiкага пасада ў XII ст. на сённяшнi дзень мы маем даволi поўнае ўяўленне. Пабудовы даследаванай у 1987-1988 гг. сядзiбы былi выцягнуты ў адну лiнiю амаль дакладна з захаду на ўсход уздоўж пасадскай вулiцы, частка якой таксама трапiла ў раскоп. Двор сядзiбы аддзяляўся ад вытворча-жылой часткi плотам-плятнём у выглядзе забiтых тонкiх калоў, пераплеценых лазовымi прутамi.

У двары былi размешчаны лёгкiя каркасна-слупавыя, заглыбленыя ў мацярык пабудовы гаспадарчага прызначэння. На жаль, сядзiба не цалкам трапiла ў раскоп. Але вывучаная яе частка дазваляе меркаваць, што па плошчы яна займала не менш 1000 кв. м, што наблiжаецца да памераў сядзiбы Ноўгарада Вялiкага (Колчин, Янин, 1982. С. 72). Гэта у сваю чаргу сведчыць аб сацыяльным статусе рамеснiкаў, якiя пражывалi на Вялiкiм пасадзе Полацка ў той час. Вiдаць, гэта былi незалежныя, вольныя гараджане, так званыя "вольные мужи", якiя складалi аснову органа дэмакратычнага накiрунку Полацка - веча. Канструктыўна сядзiба XII- XIII стст. падобна да забудовы ў XII-XIII стст. Верхняга замка, часткi яго магчымай былой пасадскай тэрыторыi.

Вельмi важна дакладнае дэндрахраналагiчнае датаванне сядзiбных пабудоў (табл. 1), дзякуючы якому мы маем абсалютнае пацвярджэнне адначасовасцi сядзiбнага комплексу майстра-ювелiра i тое, што гэта сядзiба, узнiкнуўшы ў другой палове XII ст., працягвала iснаваць да канца XIII ст.

Храналагiчна аднаго часу была i вулiца, якая праходзiла ў накiрунку 3-У на поўнач ад сядзiбнага комплексу. Аналiзы паказалi, што старажытныя насцiлы гэтай вулiцы датуюцца 1047 г. (спiл № 35). Дата верхнiх лаг, якiя захавалiся, - 1257, 1256 гг. (спiл № 2, 4). Перпендыкулярна адзначанай вулiцы з паўднёвага боку ў XIII ст. праходзiла яшчэ адна, якая мела ўсяго адзiн насцiл. Аднак у сувязi з дрэннай захаванасцю дрэва ён не паддаецца абсалютнаму датаванню (Тарасов, 1987. С. 6-7).

На аснове вышэйсказанага вiдно, што планiроўка Вялiкага пасада на дадзеным участку мае як агульныя, так i адметныя рысы з планiроўкай i забудовай усходняй часткi Верхняга замка ў XII-XIII стст. Да агульных перш за ўсё адносяцца тып сядзiбна-дваровай забудовы, аналагiчны "погонному двору", наяўнасць жылых i гаспадарчых памяшканняў, арыенцiроўка двароў адносна вулiц. У XII-XIII стст. на Верхнiм замку памеры жылых памяшканняў складаюць 4,5x7; 4,9x4,9; 4,8x5,2 м, найболь-шыя - 5,3x5,8 м (Штыхов, 1975. С. 38-45). Жылая пабудова сядзiбы ювелiра на Вялiкiм пасадзе - 6,0x4,5 м. Гаспадарча-вытворчыя пабудовы Верхняга замка маюць у сярэднiм памеры 3x3 м (Штыхов, 1975. С. 38-45), а на Вялiкiм пасадзе - 3,5x3,5 i нават 6x4 м. Гэта гаворыць аб тым, што на пасадзе рамеснiкаў, па-першае, была большая магчымасць шырока сялiцца ў сувязi з неабмежаванай перспектывай пашырэння пасадскай тэрыторыi; па-другое, яны мелi, вiдаць, некалькi другi статут, пра што сказана вышэй.

Трэба адзначыць яшчэ адну асаблiвасць планiроўкi Вялiкага пасада ў раёне пл. Волi. Вялiкая вулiца, ускрытая раскопкамi 1987-1988 гг., праходзiла па адной трасе з больш познiмi вулiцамi XVII-XVIII стст. i, урэшце, сучаснай вул. Камунiстычнай. 3 гэтага вынiкае, што планiроўка Вялiк",.-а пасада i яго забудова былi вельмi кансерватыўныя на працягу многiх стагоддзяў.

Апроч разгледжаных тэрыторый нельга не сказаць колькi слоў аб другiх полацкiх пасадах XII-XIII стст. Перш за ўсё гэта Запалоцце. Пасад узнiк у канцы Х-ХI ст. Але, нам думаецца, у тэты час ён яшчэ не з'яўляўся пасадам у поўным сэнсе слова. Нязначная колькасць знаходак X-XI стст. гаворыць пра тое, што гэта было сельскае пасяленне-прыгарад. Гаварыць пра нейкiя дэталi i характэрныя рысы забудовы не даводзiцца.

Больш канкрэтнай уяўляецца планiроўка Запалоцця ў XII-XIII стст. Раскопкi i разведкi ў гэтым раёне ў 1986 г. дазваляюць гаварыць аб тэрытарыяльных памерах дадзенага пасада i яго зменах. У раскопе I (1986 г.) былi зафiксаваны рэшткi наземных каркасна-слупавых канструкцый, якiя з'яўлялiся жыллём. Памеры аднаго з iх былi не менш за 6x2,8 м (Тарасов, 1986. С. 4). Да яго, вiдаць, дамыкалi i невялiкiя гаспадарчыя прыбудовы. Такiя ж канструкцыi былi зафiксаваны ў раскопе II (1986 г.), як i ў раскопе на Запалоццi ў 1980 г. (Штыхов, 1979. С. 3-5). Прыблiзныя памеры жылых i гаспадарчых памяшканняў, характар культурнага слоя i яго насычанасць матэрыяламi XII-XIII стст. дазваляюць гаварыць аб тым, што гэты полацкi пасад быў шчыльна заселены. Яго тэрытарыяльнае развiццё на першым этапе было абумоўлена асаблiвасцямi мясцовага рэльефу, дзе галоўнай дамiнантай былi рэчышчы Дзвiны i Палаты. Пасад i пачаў развiвацца ад вусця Палаты ўздоўж вялiкай ракi, практычна не маючы якiх-небудзь прыродных абмежаванняў для перспектывы росту. Такiя абмежаваннi ўзнiклi пазней у сувязi з будаўнiцтвам запалоцкiх абарончых збудаванняў, якiя рэзка вызначылi мяжу пасада з поўначы i захаду. Прыкладна з канца XIII ст. Запалоцкi пасад спынiўся ў сваiм тэрытарыяльным росце i практычна ў нязменным выглядзе iснуе па сённяшнi дзень. Аб планiроўцы ўнутранай структуры Запалоцця ў XII- XIII стст. з поўнай акрэсленасцю на сённяшнi дзень гаварыць нельга, таму што археалагiчныя даследаваннi тут былi нязначныя. А гэта звязана еа шчыльнай забудовай большай часткi пасада. Але калi разважаць рэтраспектыўна, па планах, якiя захавалiся з 1579 г., яна павiнна была нязначна адрознiвацца ад сучаснай планiроўкi.




⇐ Забудова i планаванне Полацка ў IX-XI стст. | ОГЛАВЛЕНИЕ | Забудова i планаванне Полацка ў XIV-XVII стст. ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998