Герб города Полоцка На центральную страницу сайта о городе Полоцке Софийский собор Памятник убитым сорока тысячам мирных советских граждан в период 1941-1945 годов Борисов камень Богоявленский собор Памятник победе в войне 1812 года Вечный огонь у памятника Освободителям Полоцка Памятник Освободителям Полоцка Памятник Преподобной Евфросинии игумении Полоцкой Старый Вокзал Памятник герою Советского Союза Александру Григорьевичу Горовцу (1915-1943) Спасо-Евфросиниевский монастырь Памятник Азину В.М. - полочанину, легендарному герою гражданской войны Памятник Симеону Полоцкому Краеведческий музей (он же старая кирха) Фрагмент ограждения Красного моста Памятник Франциску Скорине Памятник Франциску Скорине Красный мост Пушка у музея боевой славы у Кургана Бессмертия Памятник букве У Курган Бессмертия Памятник Экипажу танка Т34

Приму в дар, приобрету, выменяю старинные компьютеры в коллекцию: БК0010-01/11M, ZX-Scorpion, Amiga, Искра, ZX-Profy 1024, ДВК ... или разные другие - пишите и предлагайте. Я в Москве. Желательно в рабочем состоянии. Можно литературу, разные железки и ПО. Пишите на kural003@mail.ru. Если Вы в другом городе, все-равно напишите - вдруг заинтересуюсь (доставку оплачу). Актуально всегда. Подробности здесь.

 
 
 

⇐ Забудова i планаванне Полацка ў XIV-XVII стст. | ОГЛАВЛЕНИЕ | Манументальныя пабудовы XIV-XVII стст. ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998

Размяшчэнне манументалъных пабудоў. Манументальныя пабудовы перыяду Полацкага княства.

У гэтым раздзеле мы разглядзiм пыганнi размяшчэння, лакалiзацыi мануменгальных помнiкаў архiгэкгуры i грамадзянскай забудовы Полацка. Да iх адносiм кульгавыя пабудовы i каме,нныя грамадзянскiя збудаваннi ХI-ХVII сгсг.

Манументальныя пабудовы перыяду Полацкага княства

Мануменгальныя пабудовы перыяду Полацкага княсгва на тэрыторыi горада пракгычна не прыгадваюцца ў сгаражыгных пiсьмовых крынiцах.

Рэдкiм выключэннем з'яуляецца упамiнанне полацкага Сафiйскага сабора ў "Слове аб палку Iгаравым", якое датуецца канцом XII ст., царквы Спаса-Праабражэння ў "Жыцii Прападобнай Ефрасiннi Полацкай", якое было створана, вiдаць, у канцы XII ст. Пад 1159 г. у летапiсах змешчана згадка Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра. Значна пазней з'яўляюцца ў пiсьмовых крынiцах астатнiя культавыя пабудовы. Грамадскiя каменныя будынкi не згадваюцца зусiм.

3 усiх полацкiх манументальных збудаванняў не выклiкае сумнення размяшчэнне толькi тых, якiя захавалiся да нашых дзён цi былi выяўлены ў час археалагiчных раскопак. Да першай катэгорыi належаць: Сафiйскi сабор, Спаса-Праабражэнская царква, Ефрасiннеўскi манастыр; да другой -чатыры храмы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, храм XIII ст. на Верхнiм замку каля Сафiйскага сабора, храм на стрэлцы Нiжняга замка, безыменны храм XII ст. на тэрыторыi Ефрасiннеўскага манастыра, княжацкi церам. Усе вышэйпералiчаныя манументальныя збудаваннi легка картаграфуюцца i ў свой час даволi падрабязна былi даследаваны архео-лагамi. Тым не менш да нашага часу не вызначана дакладна месца размяшчэння манастыра Iаана Прадцечы на Востраве, якi ўпершыню згадваецца ў скандынаўскай "Саге о крещении" (Глазырина, 1987. С. 101 - 105) i Полацкiх фаматах (Хорошкевич, 1977. С. 42). Папярэдне, з вялiкай ступенню магчымасцi, узнiкненне i будаўнiцтва гэтага манастыра можна датаваць XII ст.

Такiм чынам, у нас ёсць усе падставы ўявiць сабе агульную карцiну размяшчэння манументальных, у тым лiку i культавых, пабудоў на тэры-торыi i ў блiжэйшай акрузе Полацка ў XI-XIII стст., прасачыць i выявiць заканамернасцi iх размяшчэння, калi яны ёсць.

Полацкая грамата 1350 г. (цi 1377-1381 гг.) прыгадвае царкву "оу Святого Иоана Предтечи на Острове" (Хорошкевич, 1977. С. 42). А. Са-пуноў прыводзiць укладную грамату Iвашкi Палупята Мiхайлавiча: "Iоону Предтечи оу Островъ сеножатку межу дорогами Бабницкой и Ворониц-кою, вверх Савина ручья" (1399 г.) (Сапунов, 1888. С. 12). Археалагiчныя даследаваннi, якiя былi праведзены Л. Побалем у 1959 г. i аўтарам у 1987-1988 гг., паказалi, што культурны слой размяркоўваецца па тэрыторыi Вострава вельмi нераўнамерна. Якiя-лебудзь сляды слоя практычна адсутнiчаюць у заходняй частцы Вострава цi не перавышаюць у паўночна-заходняй 0,4 м, у той час як ва ўсходняй частцы - да 2 м. У 1959 г. ва усходняй частцы Вострава было закладзена 5 шурфаў. Усе яны далi вельмi нязначны матэрыял: шматлiкiя познiя пахаваннi, некалькi каваных цвiкоў, фрагменты плiнфы, некалькi асколкаў керамiчнага посуду, якi можна датаваць ХII-ХIII стст. (Поболь, 1959. С. 10-11). Сабраны даследчыкам у тым жа годзе пад'ёмны матэрыял i, у прыватнасцi, фрагменты плiнфы дазволiлi яму выказаць думку, Iiiто манастыр знаходзiўся менавiта ў гэтай частцы Вострава.

На магчымасць знаходжання манастыра ва ўсходняй частцы Вострава ўказвае не толькi магутнасць у гэтым месцы культурнага слоя, але i не-каторыя геафафiчныя асаблiвасцi. Так, напрыклад, у час вясновай паводкi Дзвiны некаторыя часткi Вострава затаплялiся. Асаблiва моцная паводка назiралася вясною 1931 г. Тады амаль увесь Востраў быў затоплены, за выключэннем усходняй часткi, дзе зараз знаходзiцца гарадская станцыя юннатаў (Дейнис, Личный фонд. С. 188). Таксама трэба дадаць, што ў час даследавання Вострава аутарам у 1989 г. былi сабраны экземпляры посуду, якi, бясспрэчна, датуецца XI ст. Тэта сведчыць аб тым, што тэрыторыя Вострава пачала засяляцца палачанамi ўжо ў XI ст. (Тарасов, 1988. С. 18).

У XII-XIII стст. у Полацку i яго наваколлi знаходзiлiся тры манастыры: Спаскi, Бельчыцкi, Востраўскi, а на тэрыторыi самога горада не менш 4 цэркваў.

Размяшчэнне Сафiйскага сабора, яго арыентацыя добра вядомы i тлумачацца проста. Для яго было абрана самае прэстыжнае i самае вiднае месца з боку Дзвiны. Бясспрэчна, месца выбiралася з такiм разлiкам, каб сабор добра глядзеўся з боку ракi. Бо пры ўсiх iншых роўных умовах паўднёвы канец Верхняга замка ў старажытнасцi быў нават крыху нiжэй за яго паўночна-заходнюю частку, але вышэй за паўночна-ўсходнюю. Перапад вышыняў складаў прыкладна 1,5-2,0 м. Але для Сафii месца было выбрана менавiта над рэчышчам Дзвiны, што падкрэслiвала велiч як сабора, так i ўсяго горада.

Непадалёку ад Сафiйскага сабора ў 1966 г. пры будаўнiцтве новага будынка морга Полацкай гарадской бальнiцы быў знойдзены фундамент старажытнага храма XII ст. Храм даследаваўся ў 1967 г. М. Каргерам (Каргер, 1967. С. 2-5). Даследчык адзначыў наяўнасць характэрнага для XII ст. спосабу кладкi плiнфы i камянёў на растворы вапны з цамянкай, знойдзены шматлiкiя фрагменты фрэсак, маёлiкавых плiтак i г. д. Дасле-даваннi дазволiлi поўнасцю канструяваць першапачатковы выгляд храма, якi быў прататыпам вядомага храма Мiхаiла-Архангел а у Смаленску. Гэтыя вывады М. Каргера ў далейшым пацвердзiлi i iншыя даследаваннi (Раппопорт, 1982. С. 94; Трусов, 1988. С. 15-16; Штыхов, 1983. С. 74).

На наш погляд, гэта царква мела не толькi падабенства ў канструкцыi з Мiхайлаўскай у Смаленску, але i аналагiчную назву.

Меркаванне фунтуецца на тым, што ў Полацку па матэрыялах XV- XVI стст. была вядома ўсяго адна Мiхайлаўская царква (яе не трэба блытаць з Мiхайлаўскiм манастыром на Гарадцы) (Хорошкевич, 1978. С. 139; Лаппо, 1905. С. 64). У "Полацкай Рэвiзii 1552 г." адзначалася, што яна знаходзiцца "при дворе наместника, давних часов" (Лаппо, 1905. С. 64). А двор намеснiка, як сведчаць многiя дакументы, знаходзiўся на Верхнiм замку. На жаль, раскопкам! 1967 г. не выяўлены час разбурэння царквы, не прыводзяцца ў справаздачы i профiлi археалагiчнага раскопу. Таму сказаць дакладна, да якога часу прастаяла царква, немагчыма. Але трэба адзначыць, што на чарцяжы "Узяцце Полацка войскам! Стэфана Баторыя" менавiта на гэтым месцы намаляваны будынак з крыжам - безумоўна, царква. Магчыма, гэта i ёсць Мiхайлаўскi храм, якi прастаяў з XII ст. па 1579 г., цi аднайменны, пабудаваны побач са старым. Ускосна гэта пацвяржае i тое, што пасля 1552 г. царква Мiхаiла "в Городе или в Замке" пiсьмовымi крынiцамi больш не згадваецца. Знаходзiўся храм на адлегласцi 50 м ад паўночна-заходняй апсiды Сафiйскага сабора (Трусов, 1988. С. 15), меў усходнюю арыентацыю, аналагiчную старажытнай Сафii.

3 другiх выяўленых археалагiчных манументальных пабудоў вядомы Церам княжацкага палаца. Упершыню быў даследаваны М. Каргерам (Каргер, 1977. С. 203). У 1976-1977 гг. палац быў раскапаны П. Рапапортам i А. Шолахавай (Раппопорт; Шолохова, 1981. С. 91-99). Пры-будова да палаца, амаль квадратная на плане, складалася з двух памяшканняў 4,7x4,2 i 2,5x2,4 м. Даследчыкi датавалi яе сярэдзiнай - другой паловай ХП ст. (Раппопорт; Шолохова, 1981. С. 92). Тэта адзiны вядомы помнiк фамадзянскай архiтэктуры XII ст. у Полацку. Ён знахо-дзiўся у крайняй паўночнай частцы Верхняга замка ў непасрэднай блiзкасцi сучаснага абрыву да Палаты. Даследчыкi выказалi меркаванне, што полацкi палац мог быць на мiнiяцюры Радзiвiлаўскага летапiсу. Мiнiяцюра з'яўляецца iлюстрацыяй тэксту да падзей 1092 г., дзе ўпамя-нуты "хоромины" i паказаны высокi вузкi двухпавярховы будынак, якi на першым паверсе мае дзверы, а на другiм - адно вялiкае акно (Раппопорт; Шолохова, 1981. С. 94). 3 перабудовамi палац праiснаваў да XVI ст. i, на думку аўтара, звязаны з дваром полацкiх намеснiкаў (Раппопорт; Шолохова, 1981. С. 98).

Апрача вышэйназваных на тэрыторыi старажытнага Полацка (горада) было знойдзена i даследавана адно манументальнае культавае збудаванне XII ст. - так званы храм на стрэлцы Нiжняга замка. Яго рэшткi былi ўпершыню выяўлены ў 1962 г. Часткова царква была даследавана П. Рапапортам у 1976-1977 гг. Пры раскопках былi знойдзены фрагменты фрэсак, падлогавыя плiткi, фрагменты шыфернага саркафага. Даследчык выказаў меркаванне, што тэты чатырохслупавы аднаапсiдны храм з'яўляец-ца княжацкiм магiльным склепам, якi, магчыма, знешне нагадваў такi ж храм Спаскага манастыра (Раппопорт, 1980. С. 152).

Тады ж Рапапортам былi даследаваны рэшткi храма трэцяй чвэрцi XII ст. "на рву" (сучасная вул. Стралецкая на тэрыторыi былой СШ № 8). Ад яго захавалiся толькi фундаментныя равы i часткова фундамент усходняй часткi. Храм меў адну апсiду, якая вельмi моцна выступала (Раппопорт, 1980. С. 156).

Такiм чынам, у межах гiстарычнай часткi горада Полацка (на замку i на пасадах) на сённяшнi дзень вядома пяць манументальных пабудоу XI-XII стст. | Пры картаграфаваннi вiдаць, што тры з iх - Сафiя, Мiхайлаўская царква i палац - размешчаны на Верхнiм замку (мал. 69). Характар пабудоў i iх размяшчэнне не выклiкаюць сумнення ў тым, што яны был! непасрэдна звязаны з жыццём i дзейнасцю сацыяльных вярхоў Полацка: князя, епiс-капа, намеснiка.

Дзве другiя пабудовы - "храм на рву" i на стрэлцы Нiжняга замка - стаяць крыху на водшыбе. У гэтай сувязi трэба звярнуць увагу на храналогiю пабудоў. Храм на стрэлцы Нiжняга замка датуецца першай паловай XII ст., а "на рву" - трэцяй чвэрткай таго ж стагоддзя, такiм чынам, паслядоўнасць пабудовы iх яўная. 60-80-мi гг. XII ст. датаваны i храм Мiхаiла на Верхнiм замку, другой паловай XII ст. - церам. Мы бачым, што пабудовы другой паловы - канца XII ст. яуна аддаюць пера-вагу Верхняму замку - адмiнiстрацыйнаму i палiтычнаму цэнтру горада. Тэта можна растлумачыць толькi тым, што вышэйназваныя функцыi былi ўласцiвы Верхняму замку не адразу, а набывалiся iм паступова. Перша-пачатковая прычына гэтага працэсу нам вядома i пераканаўча даказваецца археалагiчна. Тэта перанос полацкага дзядзiнца з Гарадзiшча на Верхнi замак. Мяркуючы па дынамiцы культурных археалагiчных напластаванняў на Верхнiм замку, працэс пераходу новых гаспадарча-палiтычна-адмiнi-страцыйных функцый да Верхняга замка расцягнуўся амаль на сто гадоў.

Па логiцы, калi якiя-небудзь спецыфiчна гарадскiя функцыi набывалiся новым цэнтрам, стары цэнтр павiнен быў iх губляць. Прычым працэс страты, затухания храналагiчна павiнен быць роўным супрацьлегламу працэсу росту i развiцця. Ведаючы старажытны полацкi дзядзiнец - Гарадзiшча, мы прыходзiм да вываду, што страта iм функцый гарадскога цэнтра не была з'яваю аднаразоваю, а расцягнутаю ў часе на доўгi перыяд. Вiдаць, на сотню гадоў. Менавiта ў такiм кантэксце можна знайсцi лагiчнае тлумачэнне размяшчэнню на стрэлцы Нiжняга замка храма першай паловы XII ст. Апрача таго, знаходжанне яго ў крайняй кропцы Нiжняга замка, дзе ў XI-XII стст. размяшчалася частка полацкага Вялiкага пасада, гаворыць аб цеснай узаемасувязi храма з пасадам XII-XIII стст. У XII-XIII стст. полацкi Вялiкi пасад пашырыўся далека на ўсход - у мiжрэчча Дзвiны i Палаты. Тут пачалi фармiравацца новыя цэнтры прыцягнення. Стрэлка ж Нiжняга замка з'яўлялася паўночнай ускраiнай, значна менш заселенай у параўнаннi з цэнтральнай i ўсходняй часткай пасада.

Чаму храм быў пабудаваны менавiта тут? Тэта можна растлумачыць тым, што да сярэдзiны XVI ст. Гарадзiшча i тэрыторыя Нiжняга замка складалi адно геафафiчнае цэлае. Па-першае, храм на Нiжнiм замку з'яўляўся месцам, дзе захоўвалiся магiльныя склепы. Па аналоги з другiмi такiмi храмамi XII ст. у Спаскiм i Бельчыцкiм манастырах можна меркаваць, што храм на Нiжнiм замку таксама належаў манастыру. Па-другое, пры цэрквах, а тым больш пры магiльных склепах, як правiла, iснавалi могiлкi. У XII ст. могiлкi iснавалi на тэрыторыi Першапачатковага гарадзiшча, пра што гаварылася вышэй. Астатнiя могiлкi (курганныя магiльнiкi) былi за межамi горада XII-XIII стст. Вiдаць, i царква на стрэлцы Нiжняга замка, якая, на думку П. Рапапорта, з'яўлялася кня-жацкiм магiльным склепам, знаходзiлася не проста каля месца пахавання, а недзе "с прихода". А тэта магчыма зноў-такi ў выпадку, калi гарадзiшча i пляцоўка больш позняга Нiжняга замка ў XII ст. складалi адно цэлае.

Сiтуацыя зусiм процiлеглая выяўляецца пры аналiзу месцараспалажэння храма трэцяй чвэрцi XII ст. "на рву". Па-першае, трэба адзначыць, што на тэрыторыi Вялiкага пасада ў яго паўднёва-ўсходняй частцы, памiж познiм Нiжнiм замкам i Дзвiной, прасочаны самы магутны культурны слой ад 4,0 да 6,0 м. Гэтыя дадзеныя атрыманы як у вынiку геалагiчнага бурэння, так i нашых назiранняў за будаўнiчымi i рамонтнымi траншэямi вакол будынка былога Кадэцкага корпуса (Тарасов, 1988. С. 19-20). Прычым цiкава, што такая магутнасць культурнага слоя сустракаецца ў Полацку толькi ў адным месцы - ва усходняй частцы Верхняга замка. У самых нiжнiх гарызонтах гэтага слоя знойдзены матэрыялы X ст. Па-другое, усходнi вал Верхнята замка аддзелены ад тэрыторыi, якую разглядаем, не проста ровам. Гэга пстарычнае месца вядома як Чорны ручай цi Чорная рэчка. Менавiта рэчышча гэтага ручая пасля паглыблення i было выкарыстана ў якасцi абарончага рова. Д" нашых дзён, нягледзячы на значную перапланiроўку мясцовасцi i частковую перасыпку рэчышча, ён працягвае цячы ў Дзвiну, беручы пачатак цi з Панова азярка на Верхнiм замку, цi з былога балота на Нiжнiм замку.

Па-трэцяе, гэта месца цiкавае яшчэ i тым, што з усiх невялiкiх ручаёў i рэчак, якiя ўпадаюць у Дзвiну з боку Вялiкага пасада, Чорны ручай быў самы буйны. Тэта пацвярджаецца не толькi геатапаграфiяй мясцовасцi. Дастаткова прыгадаць, што менавiта тут у XVII ст. была пабудавана вежа, мост чкой перакiдваўся цераз Чорны ручай. У такой сувязi даволi ўпэўнена можна сцвярджаць, што на працягу амаль усяго года значная частка ручая, якая дамыкала да Дзвiны, была прыгодная для праходу суднаў з мелкай асадкай. Рэчышча гэтага ручая, як нi адно iншае, вельмi зручнае для падвозу фузаў па вадзе да Верхняга замка i Вялiкага пасада. Таму, нам здаецца, зусiм заканамерна размяшчэнне гандлёва-вечавай плошчы мена-вiта тут. Калi ўсё тэта прыняць за iсцiну, становiцца зразумелым i размяшчэнне "на рву" над Чорным ручаём царквы.

Што да назвы ручая, то сама па сабе яна даволi распаўсюджана. У дадзеным выпадку магла ўзяць пачатак ад гандлёвай плошчы "черного люда", якi там збiраўся цi займаўся кабатажнымi работам! на ручаi.

Другiя манументальныя пабудовы Полацка XII-XIII стст. былi раз-мешчаны ў прыгарадных манастырах. Адзiн з манастыроў - Спаса-Прааб-ражэнскi - знаходзiўся ў 2 км на поўнач ад Верхняга замка на правым беразе Палаты. Другi - Бельчыцкi - у 2 км на паўднёвы ўсход ад таго ж замка на беразе ракi Бельчанкi, левага прытока Дзвiны.

На сённяшнi дзень добра вывучаны дзве пабудовы Спаскага манастыра: храм з магiльнымi склепамi полацкiх епiскапаў i Спаса-Праабражэнскi сабор, якi захаваўся да нашых дзён. У Бельчыцкiм манастыры даследаваннi праводзiлiся як да 1917 г., так i пазней. Былi вывучаны руiны Пятнiцкай i Барысаглебскай цэркваў, рэшткi Вялiкага сабора (Трусов, 1988. С. 20-22). Чацвёрты храм - трыконх гэтага манастыра, пра iснаванне якога вядома з запiскi i схематычнага малюнка, па сённяшнi дзень не лакалiзаваны i археалагiчна не вывучаны (Воронин, 1962. С. 102-104).

Спынiмся на агульнай характарыстыцы тапаграфiчнага размяшчэння манастыроў i iх узаемасувязi з iншымi гарадскiмi структурам! Полацка ХII-ХIII стст.

Першае, што звяртае на сябе ўвагу, - падабенства у характеры размяшчэння, унутранай структуры i храналогii абодвух манастыроў. Агульнапрызнана, што ўзвядзенне манастыроў адносiцца да XII ст. Абодва яны размешчаны на беразе мелкiх рэк, якiя з'яўляюцца прытокамi Дзвiны i знаходзяцца практычна на аднолькавай адлегласцi ад полацкага замка. Абодва манастыры маюць магiльныя склепы. Таму некаторыя функцыi гэтых двух канкрэтных манастыроў, апрача рэлiгiйных, павiнны супадаць.

3 другога боку, ёсць i значныя адрозненнi па тых жа крытэрыях. Бельчыцкi манастыр знаходзiцца на высокiм правым беразе Бельчанкi на адлегласцi 400-500 м ад рэчышча Дзвiны. Спаскi - на адлегласцi 2,2 км ад Дзвiны, схаваны ў лукавiне Палаты. Вакол Бельчыцкага манастыра археалагiчнымi даследаваннямi аўтара было знойдзена сiнхроннае манастырскае паселiшча (Тарасов, 1987. С. 22-23). Каля Спаскага манастыра та*сое селiшча адсутнiчае. Старажытнае Сяльцо да будаўнiцтва Спаскага манастыра вы кон вал а ролю рэзiдэнцыi полацкiх епiскапаў. Гэта пацвярджаецца наяўнасцю тут у даманастырскi час магiльных склепаў. Бельчыца, мяркуючы па летапiсу, - загарадная рэзiдэнцыя полацкiх князёў. Полацкая царква з магiльнымi склепамi, вiдаць, таксама належалi полацкiм князям.

3 усяго сказанага вышэй можна зрабiць вывад, што Бельчыцкi i Спаск манастыры, выко'нваючы адзiную рэлiгiйную функцыю, мелi розныя са-цыяльныя функцыi. Спаскi жаночы манастыр, як i мужчынскi, якi зна-ходзiўся непадалёк ад яго, у XII ст. з'яўляўся аплотам полацкага епiс-капства. У той час як Бельчыцкi - аплот княжацкай улады, аб чы\ сведчаць падзеi XII ст.

Але разам з тым адной з галоўных функцый манастыроў павiнна былг стаць ваенная абарона подступаў да горада i абвяшчэнне аб наблiжэнн ворага. Мы дапускаем, што для выканання функцыi фарпостаў манастыры павiнны былi мець вiзуальную сiгнальную сувязь з Верхнiм замкам. З гэтай мэтаю была праведзена вопытная праверка. Зразумела, што сiгнальная сувязь магла iснаваць толькi памiж узвышшамi цi пабудовамi на самых высокiх кропках гэтых узвышшаў. Такiмi з'яўляюцца Сафiйскi сабор, цэрквы манастыроў. Цэнтрам гэтай сувязi павiнен быць, безумоўна, Сафiйскi сабор. Ведаючы прыкладную вышыню сабора ў XI-XII стст. да падкупальнага барабана (што складала каля 50 м) i скарыстаўшы рэстаў-рацыйныя рыштаваннi, мы ў 1988 г. паднялi на тэту вышыню сабора тапафафiчны кiпрэйгель К-2. Было праведзена вiзуальнае выяўленне манастыроў, прамераны вуглавыя велiчынi памiж накiрункамi на Спаскi i Бельчыцкi манастыры з прывязкаю да карты Полацка (М 1:2000), назiран-не за характерам бачнасцi манастыроў з вышынi старажытнага Сафiйскага сабора. Эксперыментал'ьныя дадзеныя пацвердзiлi нашы меркаваннi. 3 гэтай, зададзенай намi кропкi вышынi Сафiйскага сабора вельмi добра фiк-савалiся абодва манастыры. Апрача таго, вугал памiж напрамкамi на манастыры аказаўся блiзкiм да прамога (92°), i, што не менш цiкава, працяг лiнii Бельчыца - Сафiйскi сабор трапляў у кропку, дзе некалi знаходзiлiся Мiхайлаўская царква i могiлкi.

Мiхайлаўскi манастыр на Гарадцы ўпершыню згадваецца ў Жалаванай грамаце Жыгiмонта 1 29 студзеня 1511 г. (Хорошкевйч, 1980. С. 73). Цi iснаваў ён у XII-XIII стст., могуць адказаць толькi археалагiчныя раскопки якiя да нашага часу на тэрыторыi манастыра не праводзiлiся. Аднак узнiкненне манастыра на пачатку XVI ст. можа сведчыць аб тым, што ў гэты час канчаткова завяршылася фармiраванне сiстэмы манастыроў вакол Полацка. Манастыры за межамi горада размяшчалiся па баках свету: Бель-чыцкi - практычна на ўсходзе, Мiхайлаўскi - на захадзе, Спаскi - на поўначы, Iаана Прадцечы - на поўднi. Усе яны былi ў межах вiзуальнай бачнасцi з Верхняга замка цi Сафiйскага сабора. Акрамя гэтага, манастыры размяшчалiся на асноўных дарогах, якiя вялi да Полацка. Мiхайлаўскi - на Асвейскай, Спаскi - на Невельскай, Бельчыцкi - на Мiнска-Лепель-скай. Крыху iншае становiшча ў манастыра Iаана Прадцечы на Востраве. Але i ён кантраляваў водны шлях па Дзвiне на самым важным участку для Полацка - насупраць гарадскога замка i часткi пасада з мяркуемай гандлёвай плошчай.

Такiм чынам, мы бачым, што размяшчэнне манастыроў за межамi i ў блiжэйшай акрузе Полацка мела не толькi розныя сацыяльныя мэты, але i агульныя. Сярод iх - ваенная абарона падыходаў да горада. Апошняя функцыя манастыроў шырока вядома на тэрыторыi Еўропы. Для прыклада дастаткова ўзяць манастырскi каменны пояс вакол Ноўгарада Вялiкага, Пскова i iншых гарадоў. Полацк у дадзеным выпадку не з'яўляецца вы-ключэннем. Мы не маем фактаў, якiя сведчылi б, наколькi часта даводзiлася вышэй пералiчаным манастырам выконваць абарончыя функцыi. Але, мяркуючы па летапiсных падзеях 1159 г., яны былi да гэтага гатовыя. У XVII ст. звесткi пра асаду полацкiх манастыроў, нягледзячы на скупасиь крынiц, усе ж трапiлi на старонкi летапiсаў i хронiк.




⇐ Забудова i планаванне Полацка ў XIV-XVII стст. | ОГЛАВЛЕНИЕ | Манументальныя пабудовы XIV-XVII стст. ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998