Герб города Полоцка На центральную страницу сайта о городе Полоцке Софийский собор Памятник убитым сорока тысячам мирных советских граждан в период 1941-1945 годов Борисов камень Богоявленский собор Памятник победе в войне 1812 года Вечный огонь у памятника Освободителям Полоцка Памятник Освободителям Полоцка Памятник Преподобной Евфросинии игумении Полоцкой Старый Вокзал Памятник герою Советского Союза Александру Григорьевичу Горовцу (1915-1943) Спасо-Евфросиниевский монастырь Памятник Азину В.М. - полочанину, легендарному герою гражданской войны Памятник Симеону Полоцкому Краеведческий музей (он же старая кирха) Фрагмент ограждения Красного моста Памятник Франциску Скорине Памятник Франциску Скорине Красный мост Пушка у музея боевой славы у Кургана Бессмертия Памятник букве У Курган Бессмертия Памятник Экипажу танка Т34

Приму в дар, приобрету, выменяю старинные компьютеры в коллекцию: БК0010-01/11M, ZX-Scorpion, Amiga, Искра, ZX-Profy 1024, ДВК ... или разные другие - пишите и предлагайте. Я в Москве. Желательно в рабочем состоянии. Можно литературу, разные железки и ПО. Пишите на kural003@mail.ru. Если Вы в другом городе, все-равно напишите - вдруг заинтересуюсь (доставку оплачу). Актуально всегда. Подробности здесь.

 
 
 

⇐ Раздзел IV. ДЭМАГРАФIЧНАЯ СТРУКТУРА ПОЛАЦКА IX | ОГЛАВЛЕНИЕ | ЛIТАРАТУРА ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Пытанне развiцця сацыяльна-тапаграфiчнай структуры феадальнага горада - адно з самых цiкавых у археалагiчнай гiстарычнай навуцы, паколькi яно непасрэдна звязана з праблемай узнiкнення першапачат-ковых гарадскiх паселiшчаў i трансфармацыяй iх у развiтыя феадальныя цэнтры.

У першай главе мы разглядзелi навуковыя працы папярэднiкаў, якiя ў той цi iншай ступенi ўдзялялi ўвагу пытанням развiцця тапаграфiчнай структуры Полацка: размяшчэнню старажытных гарадзiшчаў i селiшчаў, помнiкаў архiтэктуры i г. д. Аднак у апошнiя гады з'явiлiся матэрыялы, якiя не толькi дапаўняюць i пацвярджаюць шэраг вылучаных раней меркаванняў, але i вымушаюць па-новаму паглядзець на асобныя этапы развiццй сацыяльна-тапаграфiчнай структуры горада.

У гiстарычнай тапаграфii Полацка намi вылучаюцца 4 этапы: IX - пачатак XI ст., сярэдзiна ХI-ХIII ст., XIV - сярэдзiна XVI ст., другая палова XVI-XVII ст. Дадзеная храналогiя грунтуецца на комплексным вывучэннi як характеру культурнага слоя на ўсёй гiстарычнай плошчы горада, так i на пiсьмовых, картаграфiчных i iншых крынiцах.

На першым этапе - IX - пачатак XI ст. - мы назiраем у Полацку сфармiраваную i досыць канкрэтна аформленую гарадскую структуру, якая складалася з дзвюх частак: замак - пасад. Праўда, да археалагiчных даследаванняў 1986-1989 гг. бянтэжыла яўная i нехарактэрная для феадальных гарадоў дыспрапорцыя памiж гэтымi элементам! адзiнай структуры на карысць замка. Але, як высветлiлася, такой дыспрапорцыi ў сапраўднасцi не iснавала. Суадносiны плошчы ўмацаванага дзядзiнца да навакольнага горада былi як мiнiмум 1:6. Другая праблема - прыродны раздзел дзядзiнца i навакольнага горада руслам ракi - таксама была на карысць тага, што дадзеная структура была парушана ў вынiку перапланiроўкi ў XVI ст. Не выклiкае сумнення, што гарадзiшча i навакольны горад былi размешчаны на адным прыродным мысе, якi амываўся водамi Палаты. Прыроднае размяшчэнне дадзенага мыса, яго геафафiя абумовiлi далейшае развiццё горада. Фактычна з трох бакоў: усхода, поўначы i захаду - старажытны Полацк быў абкружаны вадою. Таму наканавана было развiвацца яму па веерна-радыяльнай схеме ў напрамку поўнач - поўдзень. Адкрытае Г. Штыхавым селiшча на правым беразе Палаты (плошчаю 0,3 га) хоць i знаходзiцца крыху ўбаку, але ў цэлым не выходзiць з гэтай заканамернасцi. Проста яно не атрымала далейшага развiцця, засталося ў першапачатковых межах да XI ст.

На першым этапе развiцця Полацка вылучаецца прамежкавы падэтап. Ён быў абумоўлены нарастаючай дыспрапорцыяй у развiццi навакольнага горада i нязменна захаванай плошчаIЬ яго ўмацаванага дзядзiнца. Археалагiчныя матэрыялы 1987-1988 гг. паказваюць, што ў X ст. полацкi пасад, акрамя Верхняга замка i часткова Запалоцця, пашыраецца на тэрыторыю будучага Вялiкага пасада. Калi ў Запалоццi наяўнасць матэрыялаў X ст. трэба звязваць хутчэй не з пасадам, а толькi з паселiшчам, то на тэрыторыi Верхняга замка i асаблiва будучага Вялiкага пасада гэга было вынiкам развiцця закладзеных у першапачатковай гарадской структуры змен. Менавiта яны абумовiлi далейшую эвалюцыю структуры ў канцы X - першай палове XI ст.

Што да сацыяльнага статуса асобных тапафафiчных структур Полацка на дадзеным храналагiчным этапе, яны, на нашу думку, калi i адроз-нiваюцца, то нязначна ад аналагiчных раннегарадскiх структур на тэры-торыi Усходняй Еўропы, г. зн. дзядзiнец з'яўляецца цэнтрам сканцэнтра-вання адмiнiстрацыйнага i духоўнага жыцця горада. Асноўныя ж формы рамеснiцкай вытворчасцi ва ўмовах многаўкладнай гаспадаркi канцэнтра-валiся, безумоўна, у навакольным горадзе-пасадзе. Прычым трэба звярнуць увагу на тое, што няма падстаў гаварыць аб сацыяльным статусе пераразмеркавання рамёстваў у межах старажытнага горада, г. зн. што былi рамёствы прывiлеяваныя, накiраваныя ў асноўным на забеспячэнне патрэб свецкай i духоўнай знацi (ювелiрнае, напрыклад), i рамёствы для шырокiх народных мае (ганчарнае, скураное i г. д.). Аб гэтым сведчаць рэшткi дзвюх ювелiрных майстэрняў X ст., якiя былi выяўлены ў час расколах на старажытным селiшчы ў 1989 г. за межамi ўмацаванага гарадзiшча.

Другi перыяд храналагiчна датуецца сярэдзiнай XI-XIII ст. Галоўнай падзеяй гэтага часу з'явiлася змена тапаграфiчнай структуры Полацка ў сувязi з перанясеннем гарадзiшча на Верхнi замак. Лiчыцца, што перанос дзядзiнца трэба адносiць на канец XI ст. (Штыхов, 1975. С. 33). Нам здаецца, больш справядлiва звязваць перанос умацаванага цэнтра на Верхнi замак з часу будаўнiцтва тут Сафiйскага сабора, г. зн. з 50-х гг. XI ст. Гэга" дарэчы, адпавядае i агульнапалiтычнай сiтуацыi на Полацкай зямлi, калi полацкiм князем становiцца Усяслаў Брачыславiч (1044 г.).

У XI-XIII стст. адбываецца найбольш бурны рост i развiццё Полацка. Акрамя будаўнiцтва новага дзядзiнца iнтэнсiўна развiваюцца гарадскiя пасады. I ў першую чаргу Вялiкi пасад. ЁН рос як бы ў двух узроўнях: па першай надпоймавай тэрасе Дзвiны (сучасн. вул. Ленiна) - уверх па рацэ ў даўжыню i па другой тэрасе - у шырыню, iмкнучыся ахапiць прастору мiжрэчча Дзвiны i Палаты.

Паўнацэнным пасадам становiцца Запалоцце, плошча якога ў гэты час складае каля 20 га. Тут з'яўляюцца першыя абарончыя збудаваннi ў выглядзе падвоенага стаячага "тына" i рова, якiя былi выяўлены раскопкам! 1986 г. У XI-XII стст. з'яўляюцца паселiшчы на Востраве на Дзвiне. Характер засялення Вострава пакуль канчаткова не ясны. Магчыма, яно было звязана з будаўнiцтвам тут манастыра Iаана Прадцечы.

У XII ст. узнiкаюць паселiшчы на левым беразе Дзвiны ў Экiманi. Праўда, пакуль нельга сцвярджаць, што тэта была ўласна гарадская тэры-торыя. Вiдаць, паселiшчы левабярэжжа (Экiмань, Крьгўцоў пасад, Слабада) у той час выконвалi функцыi сельскагаспадарчых прыгарадаў-спадарож-нiкаў. Такiя пасяленнi былi знойдзены намi ў 0,6 км на паўднёвы захад ад Запалоцця (урочышча Копанкi), каля вёскi Чарнешчына, Каз'янкi-Фаль-варак i Гаравыя (Тарасов, 1987. С. 23-27).

У той жа час у Полацку i полацкай акрузе ўзнiкае вядомая сiстэма манастыроў, якiя акрамя рэлiгiйных функцый выконвалi ролю рэзiдэнцый полацкiх князёў i выступал! як фарпосты на падыходзе да горада. Спаскi i Бельчыцкi манастыры, якiя знаходзiлiся на адлегласцi 2 i 2,2 км ад Верхняга замка, у той час былi аднесены даволi далека за межы горада, але з'яўлялiся неад'емнай часткай яго структуры. Выказанае ў свой час сцвяр-джэнне А. Сапунова аб тым, што гарадскiя паселiшчы цягнулiся ўверх па | Палаце да Спаскага манастыра, не пацвярджаецца.

У XI-XII стст. горад развiваўся экстэнсiуна. У XIII ст. працэс росту горада У шырыню запаволiўся, цi зусiм спынiўся. Полацк пачаў набiраць сiлу ў межах ужо ахопленай тэрыторыi, г. зн. iнтэнсiўна. Гэта перш за ўсё знайшло выяўленне ў нарастаннi культурнага слоя ў межах аднаго помнiка. Так, напрыклад, на Верхнiм замку слой XIII ст. у 5-6 разоў магутней за слой XII ст. 3 улiкам новых матэрыялаў агульную тэрыторыю Полацка, якая склалася на другiм этапе, трэба лiчыць роўнай прыблiзна 120 га. Рэзкiх змен у сацыяльнай структуры горада не адбылося. Дзядзiнец (у дадзеным выпадку Верхнi замак) па-ранейшаму выконваў ролю адмiнiстра-цыйнага i духоўнага цэнтра горада. 3 той толькi рознiцай, што сканцэнт-раванне ўлады зусiм не абавязкова звязвалася з княжацкай уладай. Асаблiва выразна гэта назiралася ў XII-XIII стст., калi ў перыяд сацыяль-ных узрушэнняу полацкiя князi аддавалi перавагу загараднай рэзiдэнцыi ў Бельчыцы. У той жа час на Верхнiм замку ўзводзiцца княжацкi церам, якi, як гаварылася вышэй, не без падстаУ звязваецца з дваром полацкага намеснiка. Значныя гарадскiя плошчы (перш за усе на Верхнiм замку) належалi епiскапам. Непасрэдных звестак аб гэтым у пiсьмовых крынiцах XII-XIII стст. няма. Але затое У фаматах самага пачатку XIV ст. такiя прыгадваюцца. Калi прыняць да Увагi наяунасць цэрквау i манастыроў на Верхнiм замку, мы маем права рэтраспектыўна лiчыць, што ўжо у XII ст. духоунiкi былi буйнейшымi землеўладальнiкамi ў Полацку нягледзячы на нязначнае развiццё хрысцiянства на Полацкай зямлi i ў лясной паласе Усходняй Еўропы ў цэлым (Седов, 1988. С. 49). Для ХУI-ХУII стст. гэта дапушчэнне становiцца аксiёмай.

Да другога ж перыяду належыць яшчэ адно назiранне, якое можа ахарактарызаваць сацыяльны статус жыхароў горада адносна раёна iх пражывання. Падстава таму - розны характар жылой забудовы асобных раёнаў горада. Калi на тэрыторыi Верхняга замка (цi тэрыторыi, якая да яго далучалася) жылыя пабудовы размяшчалiся шчыльна i цесна, памеры сядзiб былi вельмi абмежаваныя (што не можа быць растлумачана выключна замкнутасцю тэрыторыi), дык плошча на Вялiкiм пасадзе, якую займада сядзiба майстра-ювелiра, не можа не здзiўляць сваiмi памерамi. Гэта можна растлумачыць толькi тым, што сацыяльны статус жыхароў вялiкiх i малых сядзiб быў зусiм розны. Такiм жа чынам рознiўся статус жыхароў, а адпаведна i памеры сядзiб у Ноўгарадзе Вялiкiм (Колчин, 1982. С. 72, 99, 112).

Трэцi перыяд храналагiчна адпавядае XIV - сярэдзiне XVI ст. Тэры-торыя Полацка ў тэты час у цэлым застаецца ў межах XII-XIII стст. Але адбываецца больш глыбокi працэс развiцця ўнутранай структуры горада. "Полацкая Рэвiзiя 1552 г." упамiнае задзвiнскiя пасады ўжо ў якасцi паўнапраўных гарадскiх тэрыторый (Лаппо, 1905. С. 25-27). Вiдаць, за iх кошт адбываецца некаторы тэрытарыяльны рост горада.

Але развiццё Полацка па левабярэжжы Дзвiны ў той час не мела значнай перспектывы, бо адчуваўся значны ўплыў правабярэжжа на гiста-рычныя цэнтры. Магчыма, што ўскосна на гэта ўплывалi сухапутныя шляхi, якiя звязвалi Полацк з такiмi гарадамi, як Асвея, Пскоў, Вiцебск, i праходзiлi менавiта па правым беразе Дзвiны.

У XIV-XVI стст. у горадзе iснавала шэраг цэркваў, касцёлаў, манасты-роў. Да захопу горада Стэфанам Баторыем у Полацку налiчвалася 11 муж-чынскiх i 1 жаночы манастыр, 18 культавых будынкаў. Цiкавыя звесткi аб з'яўленнi ў горадзе па Жалаванай грамаце Вiтаўта Рыжскай царквы (1406 г.); узвядзенне ратушы пасля надання гораду Магдэбургскага права (1498 г.); з'яўленне кальвiнскага збора. Не менш цiкава iснаванне такiх спецы-фiчных гарадскiх мясцiн i пабудоў, як "важница", "капнйца", "лазня посполйтая" i iнш. На плане-схеме "Узяцце Полацка войскам! Стэфана Баторыя" (1579 г.) на Верхнiм замку бачна 5 культавых пабудоу, на Нiжнiм - 1 цi 2. Якiх-небудзь сур'ёзных змен у сацыяльна-палiтычнай структуры горада у тэты час не адбывалася. Па-ранейшаму Верхиi замак працягваў адыфываць ролю цэнтра адмiнiстрацыйнай i духоўнай улады. Ёсць падста-вы меркаваць, што з XIV ст. яго роля калi не узрасла, дык ва ўсяким разе умацавалася. Сведчаннем такога ўмацавання ў прамым i пераносным сэнсе можна лiчыць узмацненне крапасной фартыфiкацыi каля 1363 г., што паказалi раскопкi пауднёвага схiлу Верхняга замка.

Апошнi чацвёрты перыяд прыпадае на другую палову XVI-XVII ст. Менавiта у другой палове XVI ст. моцна мяняецца гiстарычны цэнтр горада. Пасля захопу Полацка рускiм войскам у 1563 г. узводзiцца новы замак - Стралецкi (Нiжнi). Дзеля гэтага у фартыфiкацыйных мэтах мяняецца геафафiя мыса старажытнага паселiшча. Новым, выраўнаваным рэчышчам Палаты Першапачатковае гарадзiшча аддзяляецца ад сiнхроннага яму селiшча. Выбраны грунт, мацерыковая глiна iдуць на узвядзенне магутных валаў i нiвелiроўку пляцоукi Нiжняга замка. Але трэба адзна-чыць, што пабудова Нiжняга замка не апраудала сябе. БудаУнiцтва мела пэуныя сацыяльна-палiтычныя мэты: размясцiць рускiх стральцоу i шляхам стварэння ваенiзаванай стралецкай слабады аказваць непасрэдны ўплыў. на жыхароу горада i УСЮ гарадскую акругу (Сапунов, 1885. С. 58). Падзеi 1579 г., калi роля Нiжняга замка пры абароне Полацка была даволi сцiплай, паказалi неперспектыўнасць для горада такога будаунiцтва.

У той жа час яшчэ больш умацоуваецца Верхнi замак, Запалоцце, з'яуляюцца новыя умацаваннi Вялiкага пасада. У другi раз магутныя фар-тыфiкацыйныя збудаваннi узводзяцца пасля УЗЯЦЦЯ Полацка войскам! Рзчы Паспалiтай i яе саюзнiкамi У 1579 г.

У гэты час у Полацку з'яуляюцца езуiты. Па прывiлеi 1580 г. яны будуюць на Вялiкiм пасадзе калегiум i храм. Тут, у раёне сучаснай пл. Волi, утвараецца цэлы комплекс культавых i фамадзянскiх пабудоу. Цэнтр гарадскога жыцця паступова перамяшчаецца на Вялiкi пасад. Плошча горада к канцу XVII ст. складае каля 200 га.

У гэты час спыняецца рост Запалоцця, што звязана з тэндэнцыяй развiцця горада уверх па рэчышчу Дзвiны, але актыўна растуць задзвiнскiя пасады. Планы горада XVII-XVIII стст. паказваюць, што Полацк развiваецца, захоўваючы горадабудаўнiчую структуру, але ў больш правiльных прапорцыях. На падставе археалагiчных матэрыялаў можна гаварыць аб захаваннi ў гэты перыяд асноўных заканамернасцяў гарадской мiкратапафафii i, у прыватнасцi, трасiровак вулiц.

У XVII-XVIII стст. практычна поўнасцю мяняецца сацыяльны бок тапафафiчнай структуры горада. 3 фактычным перанясеннем адмiнiстра-цыйнага жыцця Полацка у цэнтр старажытнага пасада, будаўнiцтвам тут ратушы, комплексу езуiцкага калегiума з цэрквамi, манастыроў дамiнi-канцаў, францысканцаў, з развiццём архiтэктуры праваслаўнага Богаяўлен-скага манастыра з Брацкай школай пры iм i г. д. - Верхнi замак губляе свае старыя функцыi цэнтра палiтычнага i духоўнага жыцця горада. Тэта пераарыентацыя была абумоўлена новымi тэндэнцыямi ў развiццi гiстарычнай гарадской тапаграфii, якiя вызначалiся iмкненнем горада развiвацца па радыяльнай схеме у адрозненне ад былой веерна-радыяльнай. Будаўнiцтва рамеснiцкiх майстэрняў, а ў далейшым мануфактур i фабрык было поўнасцю выцiснута з адмiнiстрацыйнага цэнтра горада. Такiм чынам адбы-лося сацыяльнае пераразмеркаванне жыхароў горада.

Падсумоўваючы ўсё вышэйсказанае, трэба адзначыць, што развiццё гiсторыка-тапафафiчнай структуры Полацка IX-XVII стст. было непарыўна звязана з палiтычнай i эканамiчнай гiсторыяй горада. Этапы развiцця гарадской тапафафii так цi iначай адлюстроўваюць агульны працэс горада-ўтварэння для большасцi буйных феадальных гарадоў, якiя адначасова з'яўлялiся цэнтрамi зямель-княстваў. У гэтым плане Полацк не быў выключэннем. Але развiццё яго гiсторыка-тапафафiчнай структуры мела шэраг асаблiвасцяў, якiя дазваляюць па-новаму паглядзець на увесь працэс узнiкнення, станаўлення i развiцця феадальных гарадоў на тэрыторыi Беларусi.




⇐ Раздзел IV. ДЭМАГРАФIЧНАЯ СТРУКТУРА ПОЛАЦКА IX | ОГЛАВЛЕНИЕ | ЛIТАРАТУРА ⇒
Тарасаў С.В. Полацк. IX-XVIIi стст. Гiсторыя i тапаграфiя. Мiнск " Беларуская навука" 1998