УВОДЗIНЫ
Маёй мацi прысвычаю
Полацк - адзiн са старажытных гарадоў на тэрыторыi Усходняй Еўропы. Упершыню згадваецца ў летапiсах пад 862 г. Ён быў заснаваны крывiчамi на месцы, якое належала балцкай днепра-дзвiнскай культуры ў першай палове першага тысячагоддзя.
Геафафiчнае знаходжанне горада на беразе р. Палаты ў 0,5 км ад яе ўпадзення ў Дзвiну i дало назву гораду. У сярэднiм цячэннi Дзвiны ў VIII - IX стст. рассялiлася заходняя галiна крывiчоў, якiя атрымалi назву "палачане".
Да канца X ст. у ПолаIIку правiла самастойная дынастыя князёў. Першы, хто згадваейца ў летапiсе пад 980 г., быу полацкi князь Рагвалод: "прыйшоў з замор'я". Ён загiнуў разам з жонкаю i сынам у час паходу на Полацк наўгародскага князя Уладзiмiра Святаславiча. Дачка Рагвалода, Рагнеда, стала адной з жонак Уладзiмiра. 3 980 г. Полацк уваходзiць у склад дзяржавы Уладзiмiра - "iмперыi Рурыкавiчаў".
На пачатку XI ст. самастойная дынастыя полацкiх князёў дабiваецца незалежнага становiшча горада i зямлi. Пры Усяславе Брачыславiчу (1044- 1101) Полацк дасягнуў найвялiкшага палiтычнага росквiту i самастойнасцi. Пасля смерцi гэтага князя Полацкая зямля была падзелена памiж яго сынамi i складалася з некалькiх княстваў. Па-ранейшаму на знешнепалiтычнай арэне яна выступала як адзiная, але ўжо федэратыўная дзяржава.
У першай чвэрцi XII ст. у Полацкай зямлi актывiзуецца дзяржаўнае веча. Да сярэдзiны XII ст. яно набывае такi ўплыў, што нават генеалагiчная галiна Усяславiчаў не можа прэтэндавань на абсалютную палiтычную ўладу. Змена ў 1151 - 1158 гг. у Полацку князёў (Рагвалод - Расцiслаў - Рагвалод) - прыклад барацьбы баярскiх груповак.
У пачатку XIII ст. Полацк уключаецца сумесна з лiвамi, латгаламi i эстамi ў актыўную барацьбу супраць крыжакоў, якiя ўварвалiся ў Прыбалтыку. Супрацiуленне было зацятым i не заўсёды паспяховым. Пошук новых паплечнiкаў у барацьбе з крыжакамi прывёў да таго, што з 50 - 60-х гадоў XIII ст. на Полацкiм стале з'явiлiся першыя лiтоўскiя князi. 3 пачатку XIV ст. гэта князi з роду Гедымiнавiчаў. Полацк уваходзiць у склад Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага i Жамойцкага.
Палiтычмы саюз з Лiтвою садзейнiчаў усебаковаму ўмацаванню Полацка i быў узаемавыгадным. У XIV-XVI стст. Полацк быў адным з самых буйных гарадоў Вялiкага княства Лiтоўскага. У Хронiцы Польшчы канцлера Яна Чарнiхоўскага ён названы замкам (крэпасцю) Белай Русi.
Шматлiкiя гандлёвыя дагаворныя граматы Полацка з Рыгаю, Сма-ленскам сведчаць аб бурным развiццi вытворчых сiл i таварна-грашовых адносiн у горадзе, росце яго знешнеэканамiчных сувязяў. У 1490 г. Полацк атрымаў Магдэбургскае права. Быў створаны магiстрат, да якога перайшлi адмiнiстрацыйныя функцыi кiравання, а з 1504 г. горад стаў цэнтрам ваяводства.
Руска-Лiвонская вайна 1558-1583 гг. азнаменавала для горада пачатак яго паступовага заняпаду ў вынiку пастаянных ваенных спусташэнняў. У 1563 г. Полацк захоплены войскам! Iвана Грознага i знаходзiцца пад уладай рускага цара да 1579 г., калi быў адваяваны беларуска-польскiмi войскам! на чале са Стэфанам Баторыем. Але карэннага паляпшэння не адбылося. У часы Руска-Польскай вайны 1654-1667 п. горад неаднаразова пераходзiў з рук у рукi. У вынiку гэтага не толькi рэзка скарацiлася насельнiцтва горада, але i яго эканамiчны патэнцыял. Застаючыся фар-мальна цэнтрам буйнога рэгiёна, фактычна ён нерастаў выконваць важную ролю ў экан-шiчным i палiтычным жыццi. Сведчаннем таму можа служыць той факт, што ў час Паўночнай вайны 1700-1721 гг. шведскiя войскi нават не спрабавалi захапiць гэты некалi багаты i вядомы горад.
Мы свядома вельмi коратка спынiлiся на палiтычнай гiсторыi Полацка i Полацкай зямлi. Гэтаму пытанню прысвечана шматлiкая лiтаратура, якая можа стаць прадметам асобага вывучэння. Але разам з тым пытанне гiсторыка-тапаграфiчнай структуры Полацка IX-XVII стст. цесна звязана з развiццём эканамiчнай i палiтычнай гiсторыi горада. Не абумоўленых выпадковасцей у тапафафiчнай гiсторыi горада няма. Iншая справа, што на розных этапах свайго развiцця прыярытэт у фармiраваннi мiкра- i макратапаграфiчнай структуры мог належаць розным па характеру i прыродзе фактам.
Першым з Iх для ранейшага этапу, безумоўна, з'яўляецца геафафiчны. У далейшым роля яго паменшылася, але не ўлiчваць фактар геафафii для фармiравання горада нават у XX ст. нельга. Геаграфiчнае знаходжанне сгаражытнага Полацка IX-X стст. на працягу многiх гадоў не выклiкала яўнага сумнення нават тады, калi ў вынiку археалагiчнага даследавання 60-70-х гг. выявiлася, што тэрыторыя акаляючага горада амаль у тры разы меншая за памер умацаванага дзядзiнца. Такой супрацьлегласцi ў памерах умацаванага i неўмацаванага гарадскога пасялення невядома нi ў адным горадзе Усходняй Еўропы. А менавiта суадносiны прапорцый i наяўнасць схемы замак - пасад з'яўляюцца галоўнай рысай ранняга феадальнага горада.
Нявырашанымi заставалiся пытаннi росту тэрыторыi Полацка ў IX- XVII стст., дакладныя памеры гарадскiх пасадаў. Тэта было абумоўлена нязначнасцю доследаў на пасадах, асаблiва Вялiкiм, дзе праводзiлiся толькi назiраннi за будаўнiчымi рнботамi.
Поўнасцю недаследаванай з пункту гледжання археалогii была фартыфiкацыйная сiстэма феадальнага Полацка. Усе дадзеныя, якiя выкарыстоўвалiся даследчыкамi для характарыстыкi абарончых збудаванняў, грунтавалiся толькi на паведамленнях пiсьмовых крынiц. Апошнiя, без сумнення, вельмi важныя, але не даюць поўнай карцiны умацаванага горада, асаблiва на раннiх этапах яго развiцця.
Больш падрабязна была даследавана полацкая архiтэктура XI-XII стст. Аднак i тут пасля выяўлення помнiкаў як у абрысах старажытнага горада, так i за яго межамi не рабiлiся спробы разглядзець узаемасувязь гэтых помнiкаў у канкрэтна тапаграфiчнай структуры горада, за выключэннем царквы XII ст. на Верхнiм замку - прататыпа храма Архангела Мiхаiла ў Смаленску. Размяшчэнне ж iншых помнiкаў манументальнай архiтэктуры XIV-XVII стст. нават па пiсьмовых крынiцах сучаснымi даследаваннямi практычна не разглядалася. Асаблiва актуальнай з'яўляецца гэта задача зараз, калi шматлiкiя архiтэктурныя помнiкi Полацка не захавалiся альбо захавалiся часткова, а у той жа час распрацоўваюцца шырокамаштабныя праграмы па адраджэнню i рэгенерацыi гiстарычнага цэнтра горада.
Такiм чынам, пытаннi гiстарычнай тапаграфii найстаражытнейшага беларускага горада маюць на сёння не толькi навуковую цiкавасць. Напрыканцы другога тысячагоддзя мы ўсё больш усведамляем каштоўнасць гiстарычнай спадчыны, якая, на вялiкi жаль, у кругабегу стагоддзяў мае больш шансаў на знiкненне, чым на памнажэнне. Гэта разумелi многiя даследчыкi, якiя прысвячалi свае працы менавiта Полацку. Сярод iх: К. Гаварскi, М. Безкарнiловiч, В. Сямёнаў, А. Сапуноў, П. Бацюшкаў, В. Вiкенцьеў, Б. Брэжго, 3. Даўгяла, А. Ляўданскi, А. Дубiнскi, I. Хозераў. У найноўшыя часы вывучэнню горада прысвячалi свае працы: М. Каргер, П. Рапапорт, А. Мiтрафанаў, В. Тарасенка, Валянцiн i Васiлiй Булкiны, Л. Побаль, Г. Штыхаў, Л. Аляксееў, А. Трусаў, Н. Здановiч, Г. Сагановiч i iнш.
Праца кожнага адчыняла новыя старонкi ў летапiсе выдатнага горада - сталiцы старажытнай Полацкай зямлi. Мы спадзяёмся, што вялiкая гiстарычная праца, якая раскрыла б феномен Полацка як этнiчнага, культурпага, гандлёваэканамiчнага иэнтра старажытнай Беларусi яшчэ налерадзе. Во для разумения тага, якiм чынам гэты горад нарадзiў Рагнеду, Усяслава Чарадзея, Ефрасiнню, Скарыну, Сiмяона Полацкага i iншых, недастаткова толькi археалагiчнага цi толькi гiстарычнага вывучэння. Як заўсёды, маштабныя абагульненнi i глыбокiя высновы могуць бьшь зроблены толькi на скрыжаваннi розных навук. Думаецца, што не ў такой ужо i далёкай будучынi, аглядаючы полацкую даўнiну з вышынi паўтары тысячы гадоў, гэта будзе зроблена.
Сёння ж мы прапануем увазе чытача манафафiю, якая з'явiлася вынiкам дваццацiгадовага вывучэння аўтарам полацкай даўнiны i дванаяцацi гадоў уласных археалагiчных доследаў у гэтым горадзе. Упершыню у навуковы абарот уводзяцца многiя матэрыялы, а таксама прапануецца арыгiнальная перыядызацыя асноўных этапаў гiсторыка-тапаграфiчнага развiцця Полацка ад часоў яго ўзнiкнення да канца XVII стагоддзя.
Мы спадзяёмся, што сённяшнiя i будучыя пакаленнi архiтэктараў i горадабудаўнiкоў, ад якiх залежыць развiццё нашых гарадоў i, у прыватнасцi, Полацка, з увагаю паставяцца да агульнагiстарычных, тапафафiч-ных, дэмафафiчных i iншых урбанiстычных тэндэнцый, якiя мы спра-бавалi выявiць i паказаць на прыкладзе гэтага горада. Бо толькi ў суладдзi з мiнулым, не абвяргаючы яго здабыткаў, а, наадварот, улiчваючы iх, можна будаваць i развiваць нашы старажытныя, славутыя i прыгожыя гарады.
Аўтар выказвае падзяку кiраўнiцтву Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук, супрацоўнiкам аддзела археалогii i гiсторыi Полацкай зямлi, Полацкага гiсторыка-культурнага запаведнiка, якiя дапамагалi ў працы над гэтай манаграфiяй, i асабiста Г. Штыхаву, Т. Скрыпчанка, М. Гурыну i мастаку Н. Малчанавай.