Пiсьмовыя крынiцы па гiсторыi Полацка (у сувязi з праблемамi яго археалагiчнага вывучэння)

Пiсьмовыя крынiцы па гiсторыi старажытнейшага горада Беларусi Полаi'ча нешматлiкiя. Асаблiва гэта датычыць ранняга перыяду iснавання горада. Мы не будзем спыняцца на падрабязным аналiзе ўсiх крынiц, дзе ў той цi iншай ступенi прыгадваецца Полацк i яго гiсторыя. Яны вядомыя i ў большасцi вывучаныя. Спынiмся толькi на тых, якiя можна выкарыстаць па тэме нашага даследавання.

Адзiнымi пiсьмовымi крынiцамi, якiя ў нейкай ступенi асвятляюць пытаннi старажытнейшай поланкай тапаграфii XIII-XV стст., з'яўляюцца полацкiя граматы, выдадзеныя А. Харашкевiч (Хорошкевйч, 1977, 1978, 1980, 1982).

У гэтым выданнi ёсць шэраг дакументаў, якiя з'яўляюцца вельмi цiкавымi для вывучэння гiстарычнай ганаграфii горада ў цэлым i мiкра-тапаграфii яго асобных раёнаў. Так, у адной з самых старажытных грамат 1309 г. ёсць упамiнанне аб тым, што двор полацкага епiскапа знаходзiўся на Верхнiм замку каля Сафiйскага сабора (Хорошкевйч, 1977. С. 37). Месца гэта, вiдаць, з'яўлялася традыцыйным, што будзе бачна далей пры разглядзе больш познiх дакументаў. Сярэдзiнай XIV ст. датуецца ўпамiнанне манастыра Iаана Прадцечы "на Острове" (Хорошкевич, 1977. С. 42), пачаткам XV ст. - пабудова ў Полацку царквы рыжскiмi купцамi (Хорошкевич, 1977. С. 98), пра царкву Багародзiцы згадваецца над 1497 г. (ХороIIiкевйч, 1978. С. 147-148). Прычым апошняе прыгадваецца ў сувязi з продажам двара "Безумовского", якi знаходзiўся якраз каля царквы, непадалёк "двора игумен(ь)ина". Прыгадваюцца i iншыя цэрквы i манастыры. Цiкавым з'яўляецца i ўпамiнанне ўладанняў у непасрэднай блiзкасцi ад горада i ў горадзе: "сельцо на Просмужци" (Хорошкевич, 1977. С. 86), "сельцо на Двине выше города на Болдавицах, повыше Шеша" (Хорошкевич, 1978. С. 139), "дворище в месте Полоцком против церкви святое Пятницы межи Тишкова двора и Федосовского" (Хорошкевич, 1980. С. 16) i iнш. У граматах згадваюцца гарадская "важница", "капница", "лазня посполитая", карчма. Пабудову ў Полацку гарадской ратушы, згодна з гэтымi граматамi, можна даволi дакладна датаваць часам пасля надання гораду Магдэбургскага права ў 1498 г. (Хорошкевич, 1978. С. 156). Граматы даюць падставу меркаваць, што гараджане займалiся сельскай гаспадаркай, што яны мелi вялiкiя зямельныя плошчы не толькi вакол горада i ў больш аддаленых мясцiнах, але i непасрэдна ў яго межах. Так, у дакуменце, якi датуецца 1501 г., прыгадваецца "огород подле замку" (Хорошкевич, 1978. С. 186). А замкам у той час называўся сучасны Верхнi замах. Але асноўныя зямельныя ўладаннi гараджан - агароды, лугi, пожнi размяшчалiся за Палатою i ўздоўж яе.

У цэлым фаматы, апублiкаваныя А. Харашкевiч, даюць цiкавы матэ-рыял па мiкратапафафii гарадской структуры. Але яго лакалiзацыя ў межах гiстарычнай часткi горада больш дакладна, чым "в городе", "в замке", каля якой-небудзь царквы цi двара, пакуль выклiкае цяжкасцi. Забягаючы наперад, трэба адзначыць, што удакладненне можа быць магчымым пры наяўнасцi i супастаўленнi звестак, дзе той цi iншы тапонiм трапiць у своеасаблiвы мiкратапанiмiчны трохкутнiк, дзе адзiн з бакоў павiнен быць абавязкова дакладна прывязаны да мясцовасцi. Апроч таго, некалькi грамаг даюць уяўленне аб характары i вiдах гарадскiх умацаванняў XV-XVI стст. (фаматы № 155, 235).

Больш разнастайную iнфармацыю даюць крынiцы XVI ст. Сярод iх - "Справы Полацкага гродзкага суда 1533-1539 гг." Тут пад рознымi гадамi прыгадваецца цэлы шэраг манастыроў: Iаана Прадцечы, Мiколы на Лучне, Спаскi, Машоначны, Св. Узнясення; цэрквы: Спаса ў Сяльцы, Св. Троiцы, Св. Мiколы на Палупяце, а таксама фамадзянскiя забудовы: ратуша, млын, "мост перед воротами в замку", "свирень Богородицкий", некаторыя "дворища" ў замку, "капница месцкая", "важница". Ёсць звесткi i геафафiчнага характеру: Грымучы ручай, Чорныя Гразi. Прыгадваюцца абарончыя збудаваннi: "сыпаныя горы замкавыя", "вежы".

На жаль, усе гэтыя звесткi даюцца без адпаведнай прывязкi да гарадской тапафафii. Найбольш дакладнымi з'яўляюцца наступныя вызначэннi: "в замку Полоцком", "в городе". Вызначэнне "город" для гэтага часу больш складанае, чым "замак", бо гэта можа быць як тэрыторыя Вялiкага пасада, так i Запалоцця. Але адзначым, што ў вынiку аналiзу многiх крынiц мы схiльны лiчыць, што паняцце "горад" адносiцца перш за ўсё да Запалоцця, пра што будзе сказана далей.

Каштоўнай крынiцай па тапаграфii феадальнага Полацка з'яўляецца "Полацкая рэвiзiя 1552 г." (Лаппо, 1905). Яна захавалася ў Лiтоўскай метрыцы сярод пiсцовых кнiг, складзеных маскоўскiмi пiсцамi ў XVI ст. У "Рэвiзii" мы маем даволi падрабязнае апiсанне полацкага замка i "места". У дадзеным выпадку пад "местом" маецца на ўвазе ўвесь гандлёва-рамеснiцкi пасад горада. Згодна "Рэвiзii", ён падзяляецца на Вялiкi, Запалоцкi, Астраўскi, Екiманскi i Слабадскi пасады.

У "Рэвiзii" падрабязна апiсваюцца ўсе дзевяць замкавых "вежаў" i замкавыя сцены-гароднi. Па гэтым апiсаннi можна меркаваць аб тым, дзе, У якiм месцы прыгаданыя "вежы" былi размешчаны, i нават уявiць iх некаторыя канструктыўныя асаблiвасцi ("рублена в три стены"). Не менш цiкава апiсаны ў "Рэвiзii" маеты i "ўзвозы", гарадскiя вароты. У спiсе полацкай шляхты цiкавае пералiчэнне шляхецкiх уладанняў у замку або "месте". Як правiла, гэта цэлыя двары-сядзiбы.

Заканчваецца "Рэвiзiя" пералiкам манастыроў, цэркваў i iх уладанняў. Усяго прыгадваецца 9 манастыроў i 13 цэркваў. 3 iх 2 манастыры i 5 Цэркваў у замку, 2 манастыры i 5 цэркваў у "месте". Астатнiя размешчаны непадалёк ад горада.

Вывучаючы далей пiсьмовыя крынiцы, якiя маюць дачыненне да гiстарычнай тапаграфii Полацка, варта спынiцца на змешчаным у дадатку да Нiканаўскага летапiсу аповядзе аб узяццi горада Iванам Грозным у 1563 г. (Полное собрание русских летописей, 1906). Тут прыгадваюцца "острог" i "градъ", гарадскiя "слободы", Барысаглебскi манастыр, дарогi Чэрсвяцкая, Себежская, гарадскiя вароты i гэтак далей. Цiкава, што ў гэтым дакуменце пад "острогом" маецца на ўвазе Вялiкi насад. "Острог крепок, а рублен острог и всякими крепостьми делан по тому же как и городская (гэга значыць замкавая. - С. Т.) стена рублена, да и ров вкрузь от Полоты и до Двины-реки делан крепок и глубок. И из-за Двины-реки повеле стреляти в острог и по острожским воротам, понеже бо от Двины-реки острожные стены не было" (Полное собрание русских летописей, 1906. С. 356). Апiсанне "острога" адпавядае тапаграфii Вялiкага насада i пацвярджаецца археалагiчнымi матэрыяламi.

Далей прыгадваеiша загад I. Грознага аб умапаваннi горада, пабудове новай сцяны на гарэлых i "пробитых" месцах. На жаль, як змест гэтага загаду, так i яго выкананне не удакладняюцца. Сказана толькi, што "они (князь Пётр Iванавiч Шуйскi, Васiлiй i Пётр Сямёнавiчы Сярэбраныя-Абаленскiя. - С. Т.) же город укрепиша и устроиша по государьскому приказу, до коих мест государь в Полотцку стоял" (Полное собрание русских летописей, 1906. С. 363). Незразумелым застаецца апошнi сказ: "до коих мест государь в Полотцку стоял". Наўрад цi з'яўляецца ён паказчыкам часу, калi былi адноўлены пашкоджаныя ўмацаваннi ў час знаходжання Iвана Грознага ў Полапку, таму што горад быу захоплены 15 лютага, а 26 лютага цар ужо пакiнуў горад. Вiдаць, яго трэба разумець як указание на тое, што менавiта ў першую чаргу трэба было умацоуваць, цi на час, калi Полацк знаходзiўся пад уладай маскоўскага гасудара.

Не меншую цiкавасць уяўляюць дакументы, сабраныя ў зборнiку "Русско-белорусские связи" (1963). Адпiскi, чалабiтныя, пiсьмы i iншыя дакументы даюць пэўныя звесткi па гiстарычнай тапаграфii Полацка у перыяд з 1570 па 1667 г. Сярод iх заслугоўваюць увагi такiя мiкратапонiмы, як Паслоўская вулiца ў "Якимове початку" (1570), ратуша (1654), Богаяўленскi манастыр (1656), Кадашаўская слабада (1659), "съезжая изба" (1660), паведамленне аб знаходжаннi на Запалоццi царскiх дазорных "обозом" (1661). Цiкавая аб'ява полацкага падваяводы Я. Лiсоўскага ў кнiзе Полацкага магiстрата, дзе згадваецца "вежа на рогу от Полоты на замку низшем" (1663). I тое, што летам 1663 г. рускiм войскам было спалена "все место Полоцкое и Заполотье... так же и замок вышний ледво се удержал" (Русско-белорусские связи, 1963. С. 115-116). У гэтым дакуменце мы бачым дакладнае размежаванне такiх раёнаў горада, як Верхнi i Нiжнi замкi, Запалоцце. Пад "местом", магчыма, мелася на ўвазе тэрыторыя Вялiкага пасада (ад Верхняга замка ўверх па Дзвiна), а магчыма, задзвiнскiя канцы.

У "Археографическом сборнике документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси" (1867) мы знаходзiм шэраг цiкавых дакументаў. Адны з iх - "Пастанова полацкiх мяшчан аб пабудове гарадскога тыну" (1638), упамiнанне "Двора владычного въ замку вышнем Полоцка при церкви Святое Софии" (1588). У той жа час архiепiскап Феафан меў "пляцы свои тут у месте Полоцком на посаде Великом у Плигавкахъ". У гэтым жа дакуменце ёсиь дадзеныя i аб iнвентары двара ўладыкi: "В нём будованья: светлицы две на подклетах напротивко себе, одна с коморого, межи ними сень, светлица поземная, изба напротивко, межи ними сень светлица на подъизбицы, напротивко клеть на подклете, межи ними сень. спижарня на пивницы, стайня, бровар старый, лазня, клеточка старая" (Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, 1867. С. 167-171). Па гэтым iнвентары можна ўявiць не толькi размяшчэнне пабудоў на сядзiбе архiепiскапа, але ў некаторай ступенi i iх архiгэктуру.

У дакуменце 1588 г. нералiчваюцца некаторыя полацкiя цэрквы. Гэта адзiны дакумент, у якiм упамiнаецпа царква Спаса "в месте Полоцком на посаде Великом". На Вялiкiм пасадзе згадваюцца i цэрквы Раства Хрыстова, св. Казьмы-Дамiана "въ месте Полоцком на посаде за Полотою".

У iнвентары 1601 г. мы зноў сустракаемся з дваром епiскапа "в замку вышнем Полоцком". Тэты iнвентар больш падрабязны, чым у апiсаннi 1588 г., i дае значка большае ўяўленне аб месцы, дзе знаходзiлiся двор i яго иабудовы.

Цiкавым з'яўляецца данясенне полацкага вознiка ад 26 лютага 1646 г., у якiм ён пералiчвае размяшчэнне варогаў у замку: "...у брамы въездное Полоцкое, под замком вышним у Полоцку стояче от Двины реки... до ворот великих въездных при костеле их милостей отцов езуитов колеюшь Полоцкого на цментарь... до ворот ратушу Полоцкого великих уездных до ворот брамы въездное Полоцкое, названое Ложное, от Двины реки" (Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, 1867. С. 368).

Вельмi каштоўная iнфармацыйная крынiца па гiстарычнай тапаграфii Полацка другой паловы XVI ст. "Записки о Московской войне" Р. Гейдэнштэйна (Гейденштейн, 1889). Ён быу сведкам захопу Полацка каралём Стэфанам Баторыем у 1579 г., а таму падрабязна апiсаў усе падзеi. Яму належыць апiсанне геаграфiчных асаблiвасцей размяшчэння полацкiх замкаў i "города". Ён прыгадвае, што "город" некалi стаяў на месцы Стралецкай крэпасцi i быў перанесены 1. Грозным у другое месца - за Палату. Сярод iншых дэталяў згадваюцца вежы-данжоны, якiя прысутнiчаюць на малюнках-планах С. Пахалавiцкага.

Наступны дакумент - "Дневник последнего похода Стефана Батория на Россию" (1882) - пад 1581 г. змяшчае згадку аб тым, што езуiты мелi ў Полацку невялiкi касцёл у замку, "где только одна церковь". I што перад замкам "там, где начинается город, строят уже деревянный костел прекрасной архитектуры, который, говорят, в этом году будет окончен" (Дневник последнего похода Стефана Батория на Россию, 1882. С. 40).

У працы С. Гербершгэйна "Записки о Московских делах" (Герберштейн, 1908) знаходзiм старажытную назву Дзвiны - Рубон. Наўрад цi варта лiчыць гэгу назву першапачатковаи, таму што Рубонам С. Герберштэйн пазы вас Дзвiну толькi таму, што прытрымлiваецца фэка-рымскай традыцыi ўслед за аўтарамi, якiя ў сваiх геафафiчных працах часта карысталiся не толькi чужымi пераказамi, але i самi стваралi новыя геаграфiчныя назвы.