Агляд даследаванняў
Навуковых даследаванняу i папулярных артыкулаў, у якiх спецыяльна цi мiмаходам разглядаецца гiсторыя Полацка са старажытных часоў, сотнi. Разгляд iх усiх не прадугледжаны ў нашай працы. Таму мы пастараемся коратка ахарактарызаваць i разглядзець тыя з iх, дзе адведзена хоць якая ўвага гiстарычнай тапаграфii горада, развiццю i росту гарадской тэрыторыi ў межах выбраных намi храналагiчных рамак.
Сярод дарэвалюцыйных даследаванняу, якiя ў нейкай ступенi закраналi пытаннi гiстарычнай тапаграфiI Полацка, трэба адзначыць працы М. Карамзiна, К. Гаворскага, М. Без-Карнiловiча, В. Сямёнава, А. Сапунова, П. Бацюшкава, С. Салаўёва. Усе пералiчаныя даследаваннi, хiба што за выключэннем А. Сапунова i М. Без-Карнiловiча, не ставiлi сваей мэтай высвятленне пытанняў тапафафii горада старажытных часоў, а задаваль-нялiся тольмi пералiкам ужо вядомых фактаў у асноўным па пiсьмовых крынiцах часоў Руска-Лiвонскiх войнаў. Часцей за усе гэта звесткi, якiя датычылi ўзяцця Полацка войскам Iвана Грознага ў 1536 г. i Стэфана Баторыя ў 1579 г. Часткова такiя даследчыкi, напрыклад М. Карамзiн, толькi згадвалi аб тым, што "Полоцк издревле славился своими укреплениями", з пералiкам тых умацаванняў, якiя былi ўзведзены Iванам Грозным (Карамзин, 1834. С. 291).
Вельмi цiкавае пiсьмо К. Гаворскага ў Iмператарскае Археалагiчнае Таварыства ад 18 чэрвеня 1852 г. (Гаворскйй, 1852. № 32). У iм К. Гаворскi апавядае пра свае асабiстыя краязнаўчыя даследаваннi ў Полацку i Полацкай губернi. Так, ён пiша пра сваю "прогулку" за Дзвiну "для предварительного обозрения курганов, в особенности во множестве расположенных по задвинской стороне". Тут аўтар упамiнае i аб iснаваннi некалi Альгердавай, Барысаўскай, Дзiсненскай, Вiтольдавай i Баторыевай дарог.
Апiсанню Полацка, яго ўмацаванняў, спробе нейкiм чынам хоць часткова ўзнавiць знешнi выгляд горада XV-XVI стст. прысвечана праца М. Без-Карнiловiча. Так, ён заўважае, што да 1580 г. большая частка горада знаходзiлася на правым беразе Палаты пры яе ўпадзеннi ў Дзвiну, гэта значыць у Запалоццi. Што горал з усiх бакоў быў абнесены драўлянай сцяною i глыбокiм ровам, вулiцы вузкiя, крывыя, без насцiлаў, брудныя, дамы нiзкiя драўляныя з маленькiмi вокнамi, дахi крытыя дранiцай або саломай (Без-Корнилович, 1855. С. 82). Такое апiсанне Полацка, на нашу думку, больш з'яўляецца аўтарскай фантазiяй пад уражаннем горада XIX ст., чым праўдзiвым апiсаннем горада XVI ст. Але тут жа даследчык прыгадвае, што гарадскiя пасяленнi цягнулiся ад вусця Палаты аж да летняга архiрэйскага падвор'я. Гэта пытанне да нашага часу прынята навукоўцамi на веру, хоць сур'ёзных археалагiчных пацвярджэнняў таму няма. Уяўляе цiкавасць i апiсанне М. Без-Карнiловiчам знешняй i ўнутранай пабудовы гарадскiх умацаванняў i асаблiва гародняў (Без-Корнилович, 1855. С. 82).
В. Сямёнаў у сваiм "Геаграфическо-статистическом словаре Российской империи" (Семенов, 1873. С. 164-166), у храналагiчным парадку выкла-даючы вядомыя яму падзеi ў Полацку са старадаўнiх часоў, прыгадвае i пажары, у вынiку якiх горад неаднаразова згараў дашчэнту разам з абарончымi ўмацаваннямi. Ён паўтарае апiсанне Полацка XVI ст. М. Без-Карнiловiчам. Цiкава, што нават у "настоящее время", тэта значыць у другой палове XIX ст., многiя гараджане знаходзiлi сабе работу на полац-кай прыстанi. Адсюль можна зрабiць вывад, што, нават калi з'явiлася чыгунка, прыстань не адразу страцiла свае значэнне. Але, на жаль, указания на яе месцазнаходжанне няма, як, зрэшты, няма яго i ў iншых матэрыялах XIX - пачатку XX ст.
Найбольш падрабязныя даследаваннi сярод дарэвалюцыйных прац па гiсторыi Полацка належаць А. Сапунову. Яны каштоўныя не столькi выва-дамi i заўвагамi аўтара, колькi прыведзенымi iм дакументамi, выпiскамi i г. д. Сярод iх: Прывiлей Стэфана Баторыя, дадзены архiепiскапу Феафану Богдану (Сапунов, 1888. С. 67-68); Жалаваная грамата на заснаванне ў Полацку езуiцкай калегii (Сапунов, 1888. С. 73-75); Прывiлей карали Уладзiслава IV ад 12 лiпеня 1633 г. i iншыя дакументы. У сваей працы А. Сапуноў, пералiчваючы цэрквы i манастыры ў Полацку (у якасцi першакрынiцы хутчэй за ўсё выкарыстоўвалася "Рэвiзiя" 1552 г.), спрабуе хоць часткова аднавiць месца iх першапачатковага знаходжання. Так, напрыклад, Багародзiцкi манастыр ён змяшчае на месцы каталiцкага касцёла св. Ксаверыя, якi быў на могiлках, а тэта, бадай, самыя стара-жытныя могiлкi ў горадзе (Сапунов, 1888. С. 138). Гаворачы пра манастыр св. Казьмы i Дамiяна, тлумачыць паняцце "в месте", як за Палатою (Сапунов, 1888. С. 38), поўнасцю прыводзiць наказ баярыну Шуйскаму аб умацаваннi i аднаўленнi сцен, равоў i веж горада. Неабходна адзначыць, што А. Сапуновым апублiкавана большасць вядомых планаў горада, мноства фотаздымкаў i лiтафафiй, фавюр. Iм упершыню зроблена спроба вызначыць колькасць жыхароў горада. Праўда, А. Сапуноу адразу агавор-ваецца, што пра колькасць жыхароў i дамоў старажытнага Полацка нiчога невядома. Полацк XVI ст. ён параўноўвае з Вiльняй, дзе налiчвалася больш за 100 тыс. жыхароў. Да 1780 г. у горадзе не было нiводнага фамадзянскага каменнага дома (Сапунов, 1893. С. 430).
Да пытання аб полацкай тапафафii звярталiся i такiя гiсторыкi, як П. Бацюшкаў. У сваей працы "Белоруссия л Литва" ён, напрыклад, пiша, што адной з самых старажытных цэркваў Полацка была царква прасвятой Багародзiцы, "уже в 1159 г. называемая у летописца "старою", и загородная Спасская церковь на Сельце" (Батюшков, 1890. С. 17). 1м адзначаецца, што ў другой палове XIII ст. епiскап Сiмяон Наўгародзец заснаваў у Полацку Мiкалаеўскi манастыр на Лучне (Батюшков, 1890. С. 28). Праўда, даследчык памыляецца, што Сафiйскi сабор быў заснаваны князем Барысам Усяславiчам пасля пабудовы Багародзiцкай царквы. Яму ж прыпiсвае i будаўнiцтва Барысаглебскага манастыра (Батюшков, 1890. С. 27). У той час як другi гiсторык, В. Данiлевiч, адносiць пабудову царквы Багародзiцы да яшчэ больш ранняга перыяду - 1007 г., праўлення князя Брачыслава (Данилевич, 1896. С. 63). Якая ж сапраўдная дата пабудовы царквы Багародзiцы - пытанне спрэчнае i хутчэй за ўсё невырашальнае. Ва ўсякiм разе да таго часу, пакуль не будуць знойдзены рэшткi самой царквы. Што да Сафiйскага сабора, то дата яго ўзвядзення ў сярэдзiне XI ст. ужо не выклiкае сумнення.
I ў заключэнне агляду дарэвалюцыйнай гiсторыка-краязнаўчай лiта-ратуры трэба прыгадаць яшчэ адну працу, якая, праўда, не мае якiх-небудзь каментарыяў па выкарыстаных першакрынiцах. Тэта "План местности, на которой расположена часть г. Полоцка с восстановлением ее топофафических особенностей и плановых данных, существовавших в XVI и XVII столетиях", змешчаны ў кнiзе В. Вiкенцьева "Полоцкий кадетский корпус" (Викентьев, 1910. С. 40-41). Мы не разглядалi тэты план сярод арыгiнальных планаў горада, таму што ён з'яўляецца спробай аднаўлення гарадской тапафафii XVI-XVII стст., а не рэальным яе адлюстраваннем (мал. 13). Заслугоўвае ўвагi азначэнне на гэтым плане "фортки", Бага-родзiцкага манастыра, крапаснога рова, мастоў. Асаблiва выклiкае давер азначэнне рова вакол Нiжняга замка. Выразна бачна перспектыва яго злучэння з ровам каля Верхняга замка па рэчышчу Чорнага ручая i, што асаблiва важна, злучэнне рова з Палатою. Менавiта ў гэтым месцы доўгi час iснаваў роў, якi ў далейшым быў засыпаны i пабудавана дарога. Не выклiкае сумненняў дакладнасць пазначаных на плане гарадскiх вулiц, назвы якiх хутчэй за ўсё былi перанесены В. Вiкенцьевым з XIX ст., назваў плошчаў, рынкаў, культавых пабудоў дамiнiканцаў, францысканцаў, езуi-таў. Чаго нельга сказаць пра размяшчэнне крапасных вежаў, хоць, напрыклад, праязная вежа паказана, як нам здаецца, правiльна.
Разгледжаныя дарэвалюцыйныя даследаваннi, як бачым, мала датычьiлi пытанняў гiстарычнай тапафафii горада i задавальнялiся ў асноўным кан-статацыяй вядомых фактаў. Погляд на тапафафiю Полацка у цэлым бы> як на горад, якi меў два добра ўмацаваныя цэнтры - Вялiкi i Нiжнi замкi i тэрыторыю, якая называлася горадам i складалася з Вялiкага пасада i Запалоцця. Пытаннi планiроўкi, забудовы, размяшчэння культавых i фа-мадзянскiх пабудоў падрабязна не разглядалiся.
Пасля 1917 г. i амаль да нашых дзён даследаваннем гiсторыi Полацка, 5 тым лiку i яго гiстарычнай тапафафii, займалiся ў асноўным археолагi. На* вядома толькi некалькi прац, якiя закранаюць тапафафiю горада i не належаць пяру археолагаў. Гэта невялiкая кнiга Б. Брэжго "Замкi Вiцебшчыны" (Вiльня, 1933 г.) i артыкул I. Дэйнiса "Нижний замок в Полоцке", надру-каваны ў бюлетэнi "Помнiкi гiсторыi i культуры Беларусi" (№ 2, 1983 г.) на жаль, з вялiкiмi скарачэннямi. (У працы над кнiгай мы карысталiся поўным рукапiсным тэкстам, якi захоўваецца ў фондах Полацкага гiсто-рыка-культурнага запаведнiка.)
Першая праца з'яўляецца як бы вынiковым абагульненнем усiх вядомых пiсьмовых крынiц i звестак па тапаграфii абарончых збудаванняў Полацка i якiх-небудзь новых матэрыялаў цi вынiкаў не нясе. А вось артыкул I. Дэйнiса, заслужанага настаўнiка БССР, ганаровага грамадзянiна Полацка, аднаго з самых адукаваных i нястомных краязнаўцаў-аматараў роднага горада, заслугоўвае вельмi пiльнай увагi. У неапублiкаванай частцы гэтага артыкула ёсць зусiм новае, на першы погляд нечаканае меркаванне аб гiсторыi стварэння Нiжняга замка ў Полацку. Сутнасць яго ў тым, што тэрыторыя сучаснага Нiжняга замка i так званае Гарадзiшча да сярэдзiны XVI ст. складалi адно цэлае. А па загаду Iвана Грознага ў 1563-1564 гг. памiж iмi было пракапана рэчышча з мэтаю скарачэння абарончых збудаванняў замка. Гэта iдэя (дапушчэнне) не належыць менавiта I. Дэй-нiсу, як ён сам прызнае ў артыкуле, а была выказана мясцовым жыхаром краязнаўцам-аматарам Свiдэрскiм яшчэ ў 1920 г. Сам жа Свiдэрскi атрымаў гэтыя звесткi з рукапiснай польскамоўнай кнiгi. Кнiгу ж знайшоў у былой бiблiятэцы Полацкай езуiцкай калегii. Удакладненню гэтай гiпотэзы на мясцовасцi i прысвечаны артыкул I. Дэйнiса. Праўда, сур'ёзных аргументаў у абарону гэтай гiпотэзы аўтар прывесцi не змог. Тэты недахоп мы i паспрабуем папоўнiць у наступных частках нашага даследавання.
Астатнiя працы, у якiх закраналiся пытаннi полацкай тапаграфii, нале-жаць археолагам. Мы не будзем спыняцца на археалагiчных даследаваннях дарэвалюцыйных археолагаў i ў многiм не будзем кранаць археалагiчныя даследаваннi савецкага часу, таму што яны даволi падрабязна i добра апiсаны Г. Штыхавым у працы "Археология Полоцкой земли за 50 лет" (1969).
Адзначым толькi, што першыя навуковыя археалагiчныя даследаваннi ў Полацку былi пачаты ў 1913 г. П. Пакрышкiным з мэтаю вывучэння фундаментаў Сафiйскага сабора (Исторический вестник, 1913). Праўда, яшчэ раней, у 1911 г., членамi Вiцебскай навуковай архiўнай камiсii, на чале якой быў А. Сапуноў, пры ўдзеле выкладчыка Полацкага кадэцкага корпуса, гiсторыка i археолага I. Далгова праводзiлiся нейкiя работы i "раскопкi" на тэрыторыi Бельчыцкага манастыра (Записки северо-западного отделения Русского географического общества, 1911). Вынiкi гэтых работ i тое, наколькi яны насiлi навуковы характар, невядомыя.
Першае спецыяльнае даследаванне, прысвечанае гiстарычнай тапафафii Полацка, належыць 3. Даўгялу (Даўгяла, Роiосiае тоспiа, 1928).. Праца 3. Даўгялы ахоплiвае пытаннi гарадской тапафафii да 1812 г. Калi развiццё гарадской тэрыторыi i гарадскiх умацаванняў, пачынаючы з XV ст., даследчык разглядае ў асноўным толькi па ўжо вядомых крынiцах, то па пытаннi ўзнiкнення горада i яго першапачатковага размяшчэння выказвае свае арыгiнальныя думкi. 3. Даўгяла лiчыць, што першапачатковы ўмацаваны цэнтр "быў, здаецца, у самым заходнiм трохкутнiку плошчы Верхняга замка. 3 поўначы i з захаду тэты куток апаясвае р. Палата, з усходу i поўдня мог быць роў. Горад быў земляны. Меў невялiкi абшар. Гэта частка са старажытных часоў мела назву "Машня" (Даўгяла, 1928. С. 213). Да ХI-ХП стст. даследчык адносiў пашырэнне горада "ў сувязi з узростам насельнiцтва".
Далейшае вывучэнне пытанняў паходжання Полацка, яго гiсторыка-тапафафiчнага развiцця стала магчымым толькi з пачаткам планавых археалагiчных даследаванняў горада. Першымi такiмi даследаваннямi ,ў са-вецкi час з'явiлiся раскопкi, праведзеныя ў Полацку выдатным беларускiм археолагам А. Ляўданскiм i А. Дубiнскiм у 1928 г. А. Ляўданскаму належыць гонар адкрыцця старажытнага полацкага гарадзiшча ў выгiне старога рэчышча Палаты на адлегласцi 0,8 км ад месца ўпадзення яе ў Дзвiну (Ляўдэнскi, 1930. С. 161 - 170). На тэрыторыi гарадзiшча А. Ляўданскi заклаў чатыры шурфы i засведчыў двухслойны характар помнiка. Большая частка ганчарнага посуду была iм аднесена да XI-XII стст., але частка керамiкi - да X, а то i IX ст. Ляпны посуд, якi належаў беднаму зна-ходкамi культурнаму пласту, ён вызначыу часам "раней IX-X стст."
А. Ляўданскiм праводзiлася даследаванне тэрыторыi Верхняга замка i Запалоцця. Разам з даследаваннем гарадзiшча ў вынiку атрыманых матэ-рыялаў ён абфунтаваў наступную тэорыю ўзнiкнення i паслядоўнасцi тэрытарыяльнага развiцця Полацка. На яго думку, узнiкненне горада адно-сiцца да VIII-IX стст. Гэта датаванне даюць нiжнi культурны слой гарадзiшча, посуд, якi аналагiчны посуду VIII-IX стст., знойдзенаму ў курганах з трупаспаленнем каля вёсак Гаравая i Рудня Полацкага раёна. Гарадзiшча з'яўлялася першапачатковым ядром Полацка i iграла ролю ўмацаванага цэнтра да XII ст. А. Ляўданскi лiчыў, што ў Х стагоддзi на тэрыторыi Верхняга замка iснавала паселiшча, а у XII стагоддзi сюды быў перанесены цэнтр горада, таму што з цягам часу Полацк значна ўзрос i першапачатковыя ўмацаваннi гарадзiшча з-за малога памеру не маглi задавальняць новым патрабаванням жыцця. Пашырыць яго на абмежа-ваным востраве было немагчыма. Таму яно пакiдаецца i будуецца новае ўмацаванне на мысе пры ўпадзеннi Палаты ў Заходнюю Дзвiну. Зараз яно носiць назву Верхняга замка. Пазней ён быў пашыраны, i ўзнiк Нiжнi замак, а таксама ўмацаваннi на Запалоццi.
У Запалоццi з канца X - пачатку XI ст. пашыраўся пасад, назва "Стары горад" першапачаткова адносiлася да гарадзiшча. Значна пазней Старым горадам стала называцца Запалоцце.
Погляды А. Ляўданскага на гiстарычную тапаграфiю Полацка ўхвалiў М. Цiхамiраў з той агаворкай, што цэнтр горада быў перанесены з гарадзiшча на Верхнi замак не пазней узвядзення тут кафедральнага Сафiйскага сабора, гэта значыць на 1 - 1,5 стагоддзя раней (у канцы X - пачатку XI ст.), чым лiчыў А. Ляўданскi (Тихомиров, 1956. С. 26). Як пазней высветлiлася, праўка М. Цiхамiрава часткова аказалася правiльнай.
А. Ляўданскi праводзiў даследаваннi i на тэрыторыi Спаскага манастыра. Яны паказалi адсутнасць слоя паселiшча. Даследчык дапусцiў, што жыццё тут пачалося толькi з часу пабудовы цэркваў (Ляўданскi, 1930. С. 170).
Вялiкая заслуга у вывучэннi полацкай археалагiчнай спадчыны належыць I. Хозераву. Ён даследаваў храмы Бельчыцкага манастыра (Воронин, 1956. С. 10).
У алошнiм дзесяцiгоддзi раскопкi ў Полацку набылi па-сапраўднаму планавы характар i адпаведны размах. Работы праводзiў М. Каргер (1957-1962, 1964, 1967), А. Мiтрафанаў (1958-1960), В. Тарасенка (1960-1962), Г. Штыхаў (1960-1968, 1964, 1979-1980), В. Булкiн (1978-1980) i аўтар (1986-1995). Архiтэктурна-археалагiчныя даследаваннi ажыццяўлялi I. Хо-зераў, М. Каргер, П. Рапапорт, В. Булкiн, А. Трусаў. Каштоўныя дадзеныя аб тэрыторыi старажытнага горада атрыманы пры назiраннi за культурным слоем у час будаўнiчых работ Л. Побалем, Г. Штыхавым i аўтарам.
Нягледзячы на вялiкую колькасць даследаванняў, пытанне аб найста-ражытнейшай тапаграфii горада так i не было канчаткова вырашана. Так, I. Хозераў па вынiках раскопак 1946 г. выказаў нiчым не абфунтаванае меркаванне, што Верхнi замак быў "нiчым iншым, як гарадзiшчам VI ст." (Хозераў, 1946). Мiтрафанаў, даследуючы Верхнi замак у 1958-1960 гг., лiчыў, што тэта найстаражытнейшая частка горада, дзядзiнец, з якога пачаў свае развiццё горад i вакол якога не пазней X ст. узнiк гандлёва-рамеснiцкi пасад (Митрофанов, 1959). Полацкае гарадзiшча было аднесена А. Мiтрафанавым па аналогii ляпнога посуду да заходнедзвiнскiх. Такiм чынам, iснаванне рэшткаў славянскага паселiшча VIII-IX стст. на Полац-кiм гарадзiшчы выклiкала сумненне, i перад даследчыкамi было пастаўлена пытанне аб пераглядзе погляду на гарадзiшча як на месца перша-пачатковага ўмацаванага цэнтра Полацка (Митрофанов, архив, д. № 111).
Значны рост факталагiчнага археалагiчнага матэрыялу даваў усе новыя i новыя звесткi па агульнай тапафафii горада, планiроўцы i забудове, размяшчэнн! культавых i грамадзянскiх пабудоў. I. Хозеравым адкрыты фундаменты раней невядомай царквы XII ст. на тэрыторыi Спаскага манастыра (Хозераў, 1946). М. Каргерам знойдзены рэшткi дамангольскай пабудовы ў двары СШ № 8. Iм жа вывучаны рэшткi фундамента храма XII ст. на Верхнiм замку (Каргер, архив, д. № 119, 166, 308). В. Булкiным знойдзены фундаменты полацкага княжацкага церама XII ст. на Верхнiм замку (Булкин, 1977). А. Рапапортам даследаваны руiны i фундаменты храма XII ст. на стрэлцы Нiжняга замка, княжацкi церам на Верхнiм замку (Раппопорт, 1981).
Вялiкая роля ў разглядзе пытанняў тапафафii Полацка належыць Г. Штыхаву. Яны знайшлi асвятленне ў працы "Пытаннi гiсдарычнай тапаграфii Полацка" (Штыхаў, 1963), у фунтоўнай працы "Древний Полоцк IХ-ХIН вв." (Штыхов, 1969) i шэрагу iншых прац. У апошняй працы Г. Штыхавым пераканаўча даказана, што першапачатковым умацаваным цэнтрам было менавiта гарадзiшча ў выгiне Палаты. Ён жа знайшоў i частку паселiшча з матэрыяламi IX-X стст., вызначыў памеры горада гэтага часу i прыкладную колькасць насельнiцтва (Штыхов, 1975. С. 26- 27). Г. Штыхавым былi вызначаны асноўныя этапы развiцця Полацка ў IX-XIII стст., колькасць i памеры гарадскiх пасадаў, колькасць насель-нiцтва, якое тут пражывала. Так, плошча горада XI-XII стст. была вызначана ў 80 га, а колькасць насельнiцтва ў XII - пачатку XIII ст. каля 8 тысяч чалавек (Штыхов, 1975. С. 33). 1м зроблены план-рэканструкцыя тэрыторыi старажытнага Полацка з нанясеннем на яго старажытных раёнаў i помнiкаў манументадьнага дойлiдства. Погляды Г. Штыхава на дынамiку развiцця тапафафiчнай структуры горада складалiся у працэсе злiцця асобных паселiшчаў, якiя разрастадiся ўздоўж Падаты i правага берага Дзвiны, ствараючы поўнасцю заселеныя падосы. Стварадася сiстэма плана Полацка, блiзкая да радыяльнай (Штыхаў, 1963. С. 71), што Полацк як горад узнiк на аснове ўмацаванага цэнтра полацкiх крывiчоў VIII-IX стст. i ператварыўся ў якасна новы сацыяльны арганiзм у канцы X-XI ст., пашыраючыся за кошт новых пасяленняў. Дзядзiнец з гарадзiшча на Верхнiм замку быў перенесены ў пачатку XI ст. Падобна Ноўгараду, горад меў арганiзацыю па гарадскiх "концах", хоць яна не атрымада такога развiцця, як у Ноўгарадзе.
Вялiкае месца пытанням полацкай тапафафii адвёў у сваей манафа-фiчнай працы Л. Аляксееў (Алексеев, 1966). Ён зрабiў рэканструкцыю плана горада (Алексеев, 1966. С. 141), звярнуўшы ўвагу на размяшчэнне шэрагу манументальных пабудоў. Аўтар прытрымлiваецца думкi аб пера-носе дзядзiнца горада на Верхнi замак у пачатку XI ст.
Завяршаючы агляд крынiц i даследаванняў, адзначым, што ўсе яны разбiваюцца на дзве вялiкiя фупы: пiсьмовыя крынiцы i картафафiчныя матэрыялы, якiя далека не поўна асвятляюць пытаннi гiстарычнай тапафафii перыяду позняга феадалiзму (XV-XVII стст.), i археалагiчныя, якiя адзiныя даюць матэрыялы па тапафафii горада ранняга перыяду. Абедзве фупы маюць некаторыя, толькi iм характэрныя асаблiвасцi, якiя выклiкаюць давер. Крытычны падыход да iх разгляду дасць найбольшыя вынiкi ў выпадку комплекснага, узаемадапаўняючага iх выкарыстання, праверкi i пацвярджэння пiсьмовых крынiц археалагiчнымi матэрыяламi.