Замкавыя ўмацаваннi. Абарончыя збудаваннi Нiжняга замка
Як мы ўжо адзначалi вышэй, Нiжнi замак быў пабудаваны на значнай тэрыторыi, якую раней часткова займаў полацкi Вялiкi пасад i старажытнае селiшча. Тэрыторыя ўзведзенага замка складала каля 6 га. 3 загаду I. Грознага баярыну П. Шуйскаму бачым, што па ўсiм Полацку "наспех, не мешкая" былi "изсмотрены" усе абарончыя збудаваннi. Старыя валы былi ўмацаваны, прыбраны, новыя насыпаны. Гэтай работай кiравалi баяры i ваяводы. Сярод iх - Пётр Зайцаў i Барыс Шчокiн (Сапунов, 1885. С. 57- 61).
Ёсць у наказе i непасрэднае згадванне Нiжняга замка (Сапунов, 1885. С. 61). 3 дакумента вынiкае, што I. Грозны не толькi паказаў, дзе i як будаваць новы замак, але i прысутнiчаў на пачатку будаўнiцтва. Пазней, заселены князямi, баярамi i дзецьмi баярскiмi, Нiжнi замак атрымаў сваю другую назву - Стралецкi цi Стралецкая слабада (Гейденштейн, 1889. С. 54).
Найбольш цяжкай была праца па ўзвядзеннi вала. Гэта iнжынернае збудаванне добра захавалася да нашых дзён. Пры пракопе новага рэчышча Палаты памiж гарадзiшчам i старажытным селiшчам была перамешчана вялiзная маса зямлi. Выкарыстоўваючы сучасныя геадэзiчныя адзнакi высот, намi быў падлiчаны тэты аб'ём на участку працягласцю ў 160 м па рэчышчы ракi памiж гарадзiшчам i селiшчам. За максiмальныя адзнакi вышынi былi прыняты: 129,63 м - верхняя пляцоўка гарадзiшча, 128,80 м г верхняя пляцоўка стрэлкi Нiжняга замка, 111,0 - метка ўзроўню вады ў Палаце. Па гэтых адзнаках i плану быў пабудаваны профiль-разрэз па лiнii, якая злучае верхнюю пляцоўку гарадзiшча i стрэлкi Нiжняга замка. Для спрашчэння падлiкаў дадзены профiль прыняты за трапецыю. 3 дапамогаю памнажэння плошчы профiля гэтай трапецыi на даўжыню участка мы атрымалi аб'ём перамешчанай зямлi. Ён аказауся роўным прыблiзна 240 тыс. м3.
Далей, карыстаючыся тымi ж планамi i аналагiчнымi геадэзiчнымi адзнакамi, намi быу падлiчаны аб'ём Вала Iвана Грознага, якi акаляе Нiжнi замак. Пры гэтым улiчвалася, што сярэдняя вышыня вала складае 10 м, а у тым месцы, дзе зараз праходзiйь вул. Стралецкая, частка вала адсутнiчае. Улiчвалася i тое, што да гэтага вала належыць i тая частка, якая зараз падзяляе Нiжнi i Верхнi замкi. Пазней паходжанне гэтага фрагмента вала пацверджана шурфоукай у яго падножжа ў 1989 г. (Тарасов, 1989. С. 12- 13). Такiм чынам, аб'ём вала, якiм быў абнесены ў XVI ст. Нiжнi замак, складау 230 тыс. м3.
Мы разумеем, што дадзеныя разлiкi не могуць быць прыняты ў якасцi абсалютных. Але нават з улiкам таго, што вышыня той часткi вала, якая захавалася, магла быць большай, што У вынiку рачнога размыву часткi грунту памiж гарадзiшчам i селiшчам яна абвалiлася i была змыта, а таксама тое, што мацерыковая глiна i суглiнак, як паказалi работы на селiшчы, былi выкарыстаны для нiвелiроўкi пляцоўкi Нiжняга замка, супадзенне У кубатуры выкапанага i выкарыстанага пры будаунiцтве фунту вiдавочнае. Пры раскопках у 1987 г. (мал. 37) у падножжы вала на глыбiнi 2,4-2,8 м былi зафiксаваны рэшткi драуляных канструкцый вельмi дрэннай захаванасцi. Гэта былi два слупы дыяметрам 0,2 м i драўняная парахня ад бярвення цi дошак нейкай заваленай вертыкальнай канструк-цыi. Знойдзены фрагмент цылiндрычнага высокага тыгля i 5 сценак з характэрным для X-XI стст. лiнейным арнаментам. На глыбiнi 2,6-2,8 м выяулены фрагмент абпаленай глiны, кавалак шлаку, сценка кругавая з лiнейным арнаментам i 2 ляпныя сценкi шэрай глiны з буйным прымешкам жарствы, аналагiчныя керамiцы полацкага гарадзiшча i паселiшча IX-X стст. Далей да мацерыка iшоў слой, якi ўяўляў сабою наносныя рачныя адклады.
Даследаваннi, якiя часткова закраналi вал Нiжняга замка, праводзiлiся ў 1959 г. Л. Побалем. Адзiн з раскопаў (3x2 м), потым звужаны да 2x1,5 м, а ў мацерыка да 1x1 м, далучаўся з унутранага боку ўсходняй часткi вала. Пад глiнянай тоўшчай вала, якая на схiле вагалася ад 2,5 да 1,0 м, знаходзiўся магутны культурны слой да 1,0 м. У гэтым слоi быў знойдзены венчык пасудзiны, якая датавалася аўтарам не пазней за XV ст. (Поболь, 1959. С. 8-9).
Такiм чынам, гiстарычныя звесткi поўнасцю пацвярджаюцца археала-гiчнымi вывадамi, якiя ў свой час першым зрабiў А. Ляўданскi. Ён выказаў меркаванне, што Нiжнi замак узнiк не раней за XV ст. У нас няма нiякiх падстаў сумнявацца, што ўзнiкненне Нiжняга замка трэба датаваць 1563- 1564 гг.
Што да ўнутранай канструкцыi вала Нiжняга замка, то варта мець на ўвазе, што пры яго ўзвядзеннi выкарыстоўвалiся драўляныя ўнутрывальныя субструкцыi. Iх фрагмент бьгў выяўлены намi ў шурфе 1987 г. у выглядзе падвоеных слупоў, якiя стаялi вертыкальна. Цiкавыя звесткi аб гэтых субструкцыях маюцца ў працы I. Дэйнiса. Ён пiша, што у час, калi капалiся бомбасховiшчы ў 1941 - 1944 Гг., у тоўшчы вала Нiжняга замка пастаянна натыкалiся на "дубовые сваи". Яны настолькi добра захавалiся, што iх даводзiлася спiлоўваць цi выкопваць. Прычым паколькi бункеры капалi як з усходняга, так i заходняга боку вала, то i "сваи" былi выяўлены з абодвух бакоў (Дейнис, личный фонд. Кн. 21422/8. С. 79-80).
Палеслупавы спосаб мацавання схiлаў вала Нiжняга замка вельмi нагадвае даследаванае намi ў 1988 г. умацаванне вала Верхняга замка, праведзенае ў 1978 г. В. Булкiным. Для поўнага высвятлення канструкцый вала Нiжняга замка неабходна правядзенне яго прарэзкi з пажаданай прарэзкай рова.
Што да сцен i веж, размешчаных на верхняй пляцоўцы вала Нiжняга замка, то першае iх упамiнанне i фафiчнае занатаванне адносiцца да 1579 г. Як паведамляў Р. Гейдэнштэйн, Стралецкая крэпасць злучалася мостам з Верхнiм замкам (Гейденштейн, 1889. С. 54). Нiякiх звестак адносна ўмацавання Нiжняга замка ён не прыводзiць. Больш падрабязную iнфар-мацыю дае нам ужо вядомы чарцёж 1579 г. з Дрэздэнскага архiва (мал. 2). Выразна бачны сем вежаў па перыметры замка, адна з якiх агульная з Верхнiм замкам, фортка i вежа-данжон. Канструкцыя вежаў i сцен Нiжняга замка, калi лiчыць па чарцяжу, не адрознiваецца ад ужо апiсаных вежаў i сцен Верхняга замка. Звяртае на сябе ўвагу размяшчэнне данжона. ён знаходзiўся не у цэнтры, а значка змешчаны на захад. Гэта i зразумела, бо, як пiша Р. Гейдэнштэйн, "Стрелецкая крепость расположена на холме покатом книзу, так что на вершине холма, на внешней его стороне, поднимался небольшой горб, который мешал находившимся в крепости метко бросать стрелы" (Гейденштейн, 1889. С. 56). Для ўзмацнення абароны з боку "покатого" схiлу i быў змешчаны ад цэнтра вежы данжон. 3 усходняга ж боку замак быў абаронены валам i ровам, з поўначы - прыродным крутым схiлам узгорка.
У цэлым жа фартыфiкацыя Нiжняга замка была значна слабейшай, чым Верхняга. Таму Баторый i вырашыў браць прыступам не тое, што было прасцей, а тое, што служыла асноўным умацаваннем горада.
У вопiсах i роспiсах 1654-1655 гг. ёсць даволi падрабязнае апiсанне ўмацаванняў Нiжняга замка."Так, напрыклад, у Каштарысных кнiгах пасля апiсання "Большого города" - Вялiкага пасада - ёсць такая паметка: "А приделан тот острог другой в прибавку к верхнему же городу. А от Полоты реки валу нет - ровное место и из-за реки в тот вал (разбiўка наша. - С. Т.) видно будет и через острог, а без острогу быть немочно". Такiм чынам, мы бачым, што у гэтыя гады Вал Iвана Грознага яшчэ працягвае выконваць функцыю крэпасцi хай сабе i са штыкетнiкам-астрогам, цераз якi "в тот вал видно будет" (Сапунов, 1885. С. 280).
Цiкава, што ў кнiгах, дасланых В. Шарамецьевым цару, умацаваннi (у прыватнасцi, вал Нiжняга замка) наогул не згадваюцца. У iх яны поўнасцю ўключаны ў сiстэму абароны Вялiкага пасада (Сапунов, 1885. С. 284). Так, у сярэдзiне XVII ст. вал, насыпаны ў часы Iвана Грознага, ужо лiчыўся "старым" (Сапунов, 1885. С. 298), i на самiм вале няма не толькi вежаў, а нават штыкетнiка-астрога. Вал поўнасцю знаходзiўся ўнутры Вялiкага пасада i не выконваў нiякай абарончай функцыi. Астрог працягласцю ў 276 сажняў праходзiў краем пляцоўкi Нiжняга замка i не закранаў вала.
Планы Полацка XVIII ст., адзначаючы наяўнасць гэтага вала, з дакументальнай дакладнасцю фiксуюць рэшткi рова каля яго. Зараз роў засыпаны i па iм праходзiць частка вул. Фрунзе ад пл. Волi да Чырвонага моста. Аднак указаныя планы не фiксуюць якiх-небудзь бастыённых цi iншых умацаванняў на валу. Выключэннем з'яўляецца бастыён на крайнiМ паўночным канцы вала 1707 г., дзе ён трапляе ў адну лiнiю з астатнiмi гарадскiмi абарончымi збудаваннямi ўздоўж левага берага Палаты.
Падсумаваўшы ўсё вышэйсказанае ў адносiнах да полацкага НiжНяга замка, можна адзначыць, што Нiжнi замак (Стралецкi), створаны па волi цара ў 1563-1564 гг., праiснаваў у якасцi самастойнай крэпасцi ўсяго каля ста гадоў. Гэта было абумоўлена як абмежаванасцю яго фартыфiкацыйных задач, так i яўнай супярэчлiвасцю з агульнай заканамернасцю гiсторыка-тапафафiчнага развiцця горада. У той час як у XVI ст. горад пашырыўся ўжо далека за межы старажытнай крэпасцi i пасада, нанова створаны на абмежаваным участку замак мог абаранiць толькi сябе i невялiкую паўночна-ўсходнюю частку галоўнай крэпасцi - Верхняга замка.
Нам здаецца, што будаўнiцтва Нiжняга замка было задумана i здзей-снена не столькi з фартыфiкацыйнаю мэтай, колькi з палiтычнай. Апош-няя заключалася ў тым, каб у цэнтры горада стварыць у выглядзе крэпасцi апору для новай гарадской улады ў асобе рускага цара i яго падручных стралкоў. Нездарма, даючы наказ, Iван Грозны асаблiва адзначаў: "А литовских людей в городе, приезжих и тутошних, детей боярских, и землян, и черных людей единолично не пущати... а в городе бе они жили в своих дворах попы у церквей съ своими семьями" (Сапунов, 1885. С. 58). Iмкненне пазбавiць горад, яго цэнтр, важны ў гiстарычным i ваенным плане, ад карэннага насельнiцтва ярка выявiлася i ў перасяленнi жыхароў Вялiкага пасада за Палату у Запалоцце (Гейденштейн, 1889. С. 55). Вiдаць, гэты ж недавер да ўжо пераселеных стаў адной з прычын таго, што ў 1579 г. вельмi хутка (практычна без бою) было пакiнута i спалена ўсё Запалоцце. За высокiм жа валам, уздоўж узведзенага замка, размясцiлiся прадстаўнiкi царскай маскоўскай улады i гарнiзон стралкоў, што дазволiла трымаць у падпарадкаваннi не толькi Полацк, але i ўсю гарадскую акругу.