Абарончыя збудаваннi Вялiкага пасада XV-XVII стст.
Абарончыя збудаваннi Вялiкага пасада ў Полацку - адзiн з iстотных элементаў гарадской структуры феадальнага горада. Яны былi непасрэдна звязаны з усёй сiстэмай абароны Полацка, якая да XVI ст. уключала абарончыя ўмацаваннi Вврхняга замка, Нiжняга замка, Запалоцця i ўласна Вялiкага пасада.
Першыя пiсьмовыя звесткi аб будаўнiчых работах на полацкiх пасадах XVI-XVII стст. знаходзiм у "Справах Полацкага гродзскага суда 1533 г." (Справы Полацкага гродзскага суда, 1928. С. 192). У жнiўнi 1533 г. згадваецца "сыпанье горы замъковое и работы обеюх(ъ) остроговъ". Бяс-спрэчна, "гара замкавая" - тэта iснаваўшы ў той час Верхнi замак. Пад "обеими острогами" маюцца на ўвазе Вялiкi пасад i Запалоцце. Астрожныя работы закраналi тэрыторыю даволi вялiкую па тым часе.
Праз 30 гадоў, у час аблогi i ўзяцця Полацка войскам Iвана Грознага, мы знаходзiм у летапiсе ўжо больш канкрэтнае апiсанне i дэталiзацыю паняцця "острог". З'яўляецца тэрмiн "большой острог", якi адносiцца менавiта да Вялiкага пасада (Полное собрание русских летописей, 1906. С. 356). Паколькi ў тэксце сказана: "Острог крепок, а рублен острог и всякими крепостьми делан по тому же как и городная стена рублена" (Полное собрание русских летописей, 1906. С. 356), вялiкi астрог падобны на сiстэму фартыфiкацыi Верхняга замка перш за ўсё наяўнасцю гародняу-клецяў.
3 другой паловы XVI ст. Вялiкi пасад i астрог "вкрузь его" згадваюцца ўсё часцей. Найбольш каштоўныя i поўныя звесткi пра iх маюць крынiцы, якiя адлюстроўваюць падзеi 1563 г., - Каштарысныя кнiгi Полацка 1654 г. (Витебская старина, 1885. С. 277-285) i Кнiгi прыходна-расходныя Аляк-сея Мiхайлавiча 1654-1655 гг. У гэтых крынiцах ёсць указание на парадак размяшчэння на мясцовасцi абарончых умацаванняў, iх памеры, адлег-ласць на мясцовасцi i некаторыя канструктыўныя асаблiвасцi.
Каштарысныя кнiгi згадваюць 8 вежаў i 2 форткi ў межах пасада (Варвары, Мiронаўская, Ложная, Iльiнская, Скарбная, Невельская, Наву-гольная, Кабыльчына). У Кнiгах прыходна-расходных таксама згадваюцца 8 вежаў, але крыху iначай. Ложная праязная вежа называецца "проезжими воротами", Скарбная мае назву Карлiцкай, Кабыльчына прыгадваецца без назвы. Акрамя форткi i брамы да млына на Палаце згаданы дзве брамы з астрога да Дзвiны, якiя адсутнiчаюць у каштарысных кнiгах.
Прыгаданыя крынiцы каштоўныя таксама тым, што маюць прамеры ў сажнях гарадавых i астрожных умацаванняў. Трэба было перавесцi гэтыя дадзеныя ў метрычную сiстэму i лакалiзаваць колiшнiя ўмацаваннi на мясцовасцi (мал. 71).
Як адзначалася вышэй, у Маскоўскай дзяржаве XVI-XVII стст. былi два сажнi, якiя выкарыстоўвалiся ў будаўнiцтве гарадоў: касы сажань (гарадавы) - 288 см i казённы (афiцыйны) - 216 см (Романова, 1975. С. 60). Назва "касы" на ўскраiнах Маскоўскай дзяржавы, куды адносiлi i захоплены Полацк, перайшла на вызначэнне казённага, афiцыйнага сажня (Романова, 1975. С. 61). Лагiчна было б дапусцiць, што менавiта сажань у 216 см выкарыстоўваўся для вымярэння абарончых збудаванняў Полацка ў 1654-1655 гг. Аднак тэта патрабавала вопытнай праверкi.
3 гэтай мэтай был! выкарыстаны карты i планы гiстарычнай часткi Полацка. У якасцi базавага ўзяты план забудовы горада 60-х гг. XX ст., на падставе якога спецыяльнымi навукова-рэстаўрацыйнымi вытворчымi майстэрнямi пры Мiнiстэрстве культуры Беларусi распрацоўвалася "Гiсторыка-архiтэктурнае i iнжынернае абгрунтаванне рэгенерацыi гiстарычнага цэнтра Полацка, ахоўных зон культурнага слоя" (Чернявская, 1985).
Акрамя таго, былi выкарыстаны планы Полацка XVIII ст., на якiх бачны рэшткi абарончых равоў, што абкружалi тэрыторыю Вялiкага пасада з усходу. Тэта план 1779 г. (РЦА ВМФ, ф. 3/л, воп. 37, спр. 11062, арк. 1), план № 1 1786 г. (Там жа, спр. 11065, арк. 1), план № 2 1786 г. (Там жа, воп. 25, спр. 2454, арк. 1), план 1793 г. (Там жа, ф. 1293, воп. 166, спр. 35, арк. 1), план Полацка другой паловы XVIII ст. (Там жа, ф. 3/л, воп. 37, спр. 11061, арк. 1). Пералiчаныя вышэй планы былi зведзены ў адзiн маштаб i супастаўлены. У якасцi асновы адзiнага маштабу была абрана константа геаграфiчнага рэльефу горада, а менавiта адлюстраванне харак-тэрных выгiнаў рэчышча Палаты i размяшчэнне апошняга ў адносiнах да рэчышча Дзвiны.
3 пералiчаных планаў найбольш дакладна супау з сучасным план № 2 1786 г., якi фактычна паўтарае план другой паловы XVIII ст. Абодва плат, падобны не толькi знешне, але i ў дэталях, што дазваляе ўпэўнена сцвярджаць аб адначасовым цi амаль адначасовым iх састауленнi. На гэтым плане дакладна зафiксаваны рэшткi абарончага рова, якi злучаў рэчышчы Дзвiны i Палаты.
У адрозненне ад планау 1779 г. i XVIII ст. на дадзеных планах 1786 г. вiдаць, што роў захавауся толькi з поуначы i поудня У досыць вялiкiх фрагментах. Центральная частка рова у гэты час практычна ужо не юна-пала i, мяркуючы па будынках, была засыпана. Тым не менш траса рова аднауляецца цалкам.
Пад час сумяшчэння планау 1786 г. з сучаснай гарадской сеткаю атры-малася прывязка рова на мясцовасцi. Акрамя таго, з вышэйпрыведзеных пiсьмовых крынiц вядома, што у лiнii абарончых збудаванняу усходняй сцяны астрога ёсць дзве вуглавыя вежы, якiя дзякуючы дакладнаму указанию на месцазнаходжанне могуць выканаць функцыю кантрольных. Тэта "наугольная Мироновская и наугольная, что над Полотою рекою". Ведаючы адлегласць памiж гэтымi вежамi у сажнях i фактычна на мяс-цовасцi, не цяжка вызначыць сажань у метрычнай сiстэме. На мясцовасцi адлегласць ад былой Мiронаускай вежы (ад берага Дзвiны) да Навугольнай (мыс левага берага Палаты у месцы яе рэзкага павароту на поунач) - каля 630 м. Адлегласць памiж гэтымi вежамi па Каштарысных кнiгах у суме роуная 295 сажням, па Кнiгах прыходна-расходных - 305. Калi прыняць за аснову сажань у 216 см, атрымаем адпаведна: 637,2 i 658,8 м; калi прыняць сажань у 288 см - 849,6 i 878,4 м (табл. 5). Вiдаць, апошнiя разлiкi яуна не адпавядаюць сiтуацыi на мясцовасцi. Такiм чынам, можна было б сцвярджаць, што сажань, якi выкарыстоувауся для прамерау абарончых збудаванняу Полацка у 1654-1655 гг., складае 216 см. Але разам з тым разлiкi, праведзеныя з дапамогаю ЭВМ, паказваюць, што ў той жа час мог выкарыстоўвацца i старабеларускi сажань - 194,7 см. Пры умове выкарыстання дадзенага сажня па сметных кнiгах даужыня праслау сцен Вялiкага пасада павiнна быць роунай 574,3 м, па Кнiгах прыходна-расходных - 593,8 м. Зыходзячы з таго што прамеры на мясцовасцi памiж Мiронаускай вежай i Навугольнай могуць вар'iравацца ад 600 да 630 м, то на 6 вежау усходняга прасла сцяны прыпадае (пры Умове агульнай даўжынi да 630 м) адпаведна 56 цi 37 м, г. зн. 9,3-6,1 м на кожную вежу па шырынi. Такiм чынам, памеры адной вежы маглi вар'iравацца ад 5 да 3 сажняў (9,7-5,8 м). У выпадку, калi прыняць за пачатковы сажань 216 см, на 6 вежаў не застанецца практычна нiводнага сантыметра на мясцовасцi. Аб сажнi ў 288 см тут не можа быць i гаворкi. Пры гэтым трэба ўлiчваць, што вымярэннi на мясцовасцi праводзiлiся пры дапамозе вяроўкi, што давала i сваю пэўную недакладнасць (Постников, 1985. С. 142).
Пад час прывядзення планаў XVIII-XX стст. да адзiнага маштабу i трасiроўкi ўсходняй лiнii абарончых збудаванняў Вялiкага пасада высветлiлася, што гэта лiнiя супадае з трасаю Крапасной вулiцы на плане Полацка 1910 г. (мал. 11). Разлiчанае размяшчэнне вежаў супадае са скрыжаваннем некаторых вулiц заходне-ўсходняга накiрунку з Крапасной вулiцаю. Так, Ложная вежа (брама) трапляе на скрыжаванне Крапасной i Нiжнепакроўскай вулiц (сучасная вул. Ленiна), Iльiнская вежа - на скрыжаванне з Вiцебскай вулiцай (сучасная вул. К. Маркса), Скарбная вежа - на скрыжаванне з вул. Азараўскай (сучасная Камунiстычная), Нявельская праязная - на скрыжаванне з Нявельскай вул. (сучасная вул. Войкава).
Не выклiкае сумнення размяшчэнне вуглавых вежаў - Мiронаўскай i Навугольнай. Мiронаўская стаяла на самым беразе Дзвiны па трасе вул. Задзвiнскай (сучасная вул. Свярдлова).
Ёсць адна дэталь, якая дазваляе ўдакладнiць месца стыкоўкi ўсходняга рова з рэчышчам Дзвiны i месцазнаходжанне Мiронаўскай вежы. На плане Полацка 1786 г. выразна прасочваецца досыць шырокая затока, падобная на буйны ручай, якi ўпадае ў Дзвiну (на плане 1778 г. яна паказана ў выглядзе ручая цi невялiкай рачулкi), працягласцю каля 200 м. На сучас-ным плане Полацка, выкананым Навукова-вытворчымi рэстаўрацыйнымi майстэрнямi, на гэтым месцы маецца 28 адзнак геалагiчнага свiдравання, дзе глыбiня залягання геалагiчных пластоў ад узроўню дзённай паверхнi вагаецца ад 2,3 да 10,5 м. Пры гэтым сярэднi ўзровень знаходжання мацерыка прымыкаючай тэрыторыi складае ад 1,2 да 2,5 м. На адлегласцi 10-20 м на ўсход ад вул. Свярдлова (памiж вул. Маркса i вул. Ленiна) прасочваецца шэраг свiдравiн, дзе глыбiня мацерыка фiксуецца па нарастаючай у накiрунку поўнач - поўдзень (ад 6,6 да 10,5 м).
Такiм чынам, наибольшая глыбiня знаходжання мацерыка прыпадае на месца, блiзкае да рэчышча Дзвiны. Няма сумнення, што ў дадзеным выпадку зафiксавана вусце некалi iснаваўшага ручая альбо ракi, чыё рэчышча (цi яго частка) было выкарыстана пры пабудове ўсходняй лiнii абароны Вялiкага пасада.
Крыху складаней лакалiзацыя Кабыльчынай вежы "над Полотою против Поместицкою посада". Гэта вежа абмяжоўвала паўночнае прасла сцяны Вялiкага пасада. Разбежка ў памерах пасадскай сцяны памiж Навугольнай i Кабыльчынай вежамi па Каштарысных кнiгах i Прыходна-расходных складае 67 сажняў. Тым не менш лакалiзацыя вежаў магчыма з улiкам старажытнага рэльефу мяецовасцi i логiкi фартыфiкацыйнага будаўнiцтва.
Кабыльчына вежа знаходзiлася ў лiнii абарончых умацаванняў, якiя абмяжоўвалi тэрыторыю Вялiкага пасада (уключаючы Нiжнi замак) з поўначы. Сучасныя нiвелiровачныя адзнакi ўзроўню дзённай паверхнi
Нiжняга замка i мысаў левага берага Палаты, якiя абмяжоўваюць Вялiкi пасад, супадаюць - 134-135 м (магутнасць культурнага слоя у гэтых месцах, як правiла, не перавышае 1,0 м). У XVIII ст. рознiца ў адзнаках высот таксама была нязначнаю. Але памiж Нiжнiм замкам i Вялiкiм пасадам па яго паўночнай мяжы ёсць значны разрыў, якi назiраецца ў перападзе высот да 15-16 м. На картах i планах горада тут адзначаны глыбокi роў (зараз частка вул. Фрунзе ад пл. Волi да Чырвонага моста). Па гэтай нiзiне на картах XVIII-XX стст. праходзiла вул. Рыжская (1910 г.). 3 прыгаданых вышэй дакументаў 1654-1655 гг. бачна, што за Кабыльчынай вежаю iдзе фортка альбо "калитка за старым валом" - у выпадку апiсання абарончых збудаванняў з захаду на ўсход. Вiдавочна, што па аналоги з iншымi "калитками", "фортками" i праязнымi варотамi дадзеная знахо-дзiлася альбо на трасе вулiцы-дарогi, альбо вяла да ракi. У нашым выпадку яна магла выконваць гэтыя функцыi адначасова, паколькi з паўночнага боку Вялiкага пасада больш прыдатнага спуску не было. Няма падстаў лакалiзоўваць тэту фортку ў iншым месцы, акрамя як па трасе сучаснай вул. Фрунзе памiж краем Вала Iвана Грознага i сучасным паўночна-заходнiм мысам Вялiкага пасада. Адлегласць памiж форткаю i Кабыльчынай вежаю 18-28 сажняў (38,9-43,2 м). На мясцовасцi гэта адпавядае адлегласцi ад трасы вулiцы да мыса над Палатою з боку Вялiкага пасада. Тое ж месца падказвае i логiка фартыфiкацыйнага будаўнiцтва, дзе вежа павiнна займаць самае зручнае месца, узвышацца над пэўнай мясцовасцю i мець магчымасць фланкiруючага абстрэлу.
Яшчэ адна вежа Вялiкага пасада - Варварынская - таксама фактычна з'яўлялася "наугольной". Яна знаходзiлася ў падножжа Верхняга замка, вiдаць, непасрэдна каля месца ўпадзення Чорнага ручая ў Дзвiну. На складзеным В. Вiкенцьевым плане Полацка XVI-XVII стст. (мал. 13) (Викентьев, 1910. С. 40) яна знаходзiцца на левым беразе ручая вышэй вусця. На тым жа плане побач дзве форткi: "фортка" i "башня-фортка". Аднак у пiсьмовых крынiцах гаворыцца толькi пра адну фортку - браму з Верхняга замка. Фортка (№ 4 па плану В. Вiкенцьева) знаходзiцца памiж вежаў Гуська i Усценская Верхняга замка. Таму яна не можа знаходзiцца нiжэй пляцоўкi Верхняга замка, як гэта паказана ў В. Вiкенцьева. Пра фортку каля Варварынскай вежы няма наогул нiякiх звестак. Сама ж вежа называецца i "проезжей", i "водяной", i "воротами" (Сапунов, 1885. С. 276, 284, 297). Асаблiва цiкава вызначэнне "водная", якое сведчыць аб тым, што вежа знаходзiлася паблiзу вусця Чорнага ручая i як мiнiмум з двух бакоў была абкружана вадою Вежа мела, вiдаць, вадзяны перакiдны мост цераз Чорны ручай. Адпавядае, як мяркуюць, месцазнаходжанню Варварынскай вежы i дарога да яе "от ворот с приезду с посаду", якая злучала пасад з Верхнiм i Нiжнiм замкамi (каля 140 сажняў) (Сапунов, 1885. С. 276).
Не выклiкае сумнення знаходжанне брамы з Вялiкага пасада да Дзвiны: "...по Двине реке вниз до ворот 52 сажени, до других ворот 137 саженей". Не брама, а спуск да Дзвiны ў месцы iх размяшчэння наказаны на плане Полацка 1779 г. На плане 1793 г. гэтыя спускi адпавядаюць вулiцам, якiя на плане 1910 г. маюць назвы Прабойная i Надзвiнская.
Размяшчэнне брамаў да Дзвiны ў адзначаных месцах не выпадковае. На планах Полацка гэтыя дзве вулiцы iдуць ад Дзвiны да дзвюх самых буйных гарадскiх плошчаў. Вулiца Прабойная пачыналася ад брамы з боку Дзвiны, праходзiла з усходняга боку комплексу Богаяўленскага манастыра (корпус Брацкай школы) i выходзiла на галоўную гарадскую плошчу (зараз пл. Волi). Праходзячы па ўсходнiм баку плошчы, яна заканчвалася на поўначы пасада, недзе ў раёне Кабыльчынай вежы.
Другая вулiца, якая выходзiла з брамы ад Дзвiны, - Надзвiнская - праходзiла паралельна вулiцы Прабойнай на гарадскую гандлёвую плошчу (сучасны адрэзак вул. К. Маркса памiж вул. Энгельса i Свярдлова). Паказальна, што адпаведна тлумачэнню плана 1793 г. па гандлёвай плошчы Надзвiнская вулiца праходзiла ўздоўж "Городового магистрата в наёмном доме". 3 усходняга боку была абмежавана гарадавой пасадскаю сцяною i Iльiнскаю вежаю.
Такiм чынам, функцыянальная роля i месцазнаходжанне брам ад Дзвiны на пасад вызначаецца дакладна: тэта было месца "ўзвоза" i выхаду ў адмiнiстрацыйны цэнтр Полацка ХУI-ХУП стст. на галоўную гандлёвую плошчу. Не выключана, што размяшчэнне гэтых брам сведчыць аб знаходжаннi тут у XVI-XVII стст. гарадской прыстанi цi некалькiх прыстаняў.