Абарончыя збудаваннi Запалоцкага пасада
Пiсьмовыя звесткi пра абарончыя збудаваннi Запалоцця вельмi бедныя. Само месца згадваецца ў 1533, 1552, 1563, 1579 i 1654-1655 гг. Называецца па-рознаму: i "острогом", i "городом".
Наибольшую цiкавасць уяўляе сведчанне 1533 г. (Справы Полацкага гродзскага суда 1533-1539. С. 192-195). У дакуменце гаворка iдзе аб спрэчцы баяр i мяшчан полацкiх адносна замкавых i iншых прац па ўмацаваннi горада i яго астрогаў. Для вырашэння спрэчкi ўсе зацiкаўленыя асобы выйшлi на мясцовасць: "И бояре повели нас наперед за Великим посадом тым перекопам, над которым за пана Станислава Глебовича (ваявода полацкi 1502-1503, 1504-1513 гг. - С. Т.) и за Чернина острог был, поченши от Двины ажъ до Полоты, а на другом месте, за Полотою, теж от Полоты ажъ до Двины старым перекопом нас вели, где острог был" (падкрэслена намi. - С. Т.). Пад перакопамi ў дадзеным дакуменце, безумоўна, прыгаданы рэшткi абарончага рова. Цiкава, што да таго часу, як быў створаны дакумент, тэрыторыя, абмежаваная равамi, была ўжо даўно закiнутая. На месцы, дзе раней "место сидело", зараз "одно огороды и пашни и гумна на тых месцах мещанских суть". Зразумела, што закiнутымi былi i самi абарончыя збудаваннi - фактычна iх не iснавала. Прычым першае збудаванне астрога ў Полацку адносiцца дакументальна да часоў караля Аляксандра Ягелончыка i ваяводы Чарнiна. Пасля гэтага "острог" не раз гарэў i яго, як мiнiмум, тры разы аднаўлялi. Аднак аб капаннi равоў няма нi слова. Хутчэй за усе карысталiся старым ровам.
Наступнаю згадкаю Запалоцця можна лiчыць "Полацкую Рэвiзiю 1552 г." (Лаппо, 1905. С. 23). Тут Запалоцце называецца пасадам, у якiм "всих мещан" 191. Аб умацаваннях няма нi слова, у той час як падрабязна апiсваюцца ўмацаваннi Верхняга замка i Вялiкага пасада.
У апiсаннi паходу Iвана Грознага на Полацк у 1563 г. (Полное собрание русских летописей, 1906. С. 345-364) таксама няма нi слова аб умацаваннях Запалоцця. Само месца пасада толькi адзначаецца пры размяшчэннi рускага войска вакол Полацка. Пасля захопу рускiм царом горада ён дае наказ баярыну П. Шуйскаму: "...острог за Полотою... заделати накрепко..." (Сапунов, 1893. С. 427-428).
Такiм чынам, i Запалоцкi пасад закранулi значныя фартыфiкацыйныя пераўтварэннi. Вiдавочна, што ў адпаведнасцi з царскiм "наказом" Запалоцце было ўмацавана. Менавiта гэтыя ўмацаваннi мы бачым на чар-цяжы С. Пахалавiцкага 1579 г. (мал. 1). Даволi выразна чытаюцца ўмацаваннi: высокiя праслы сцен i 8 вежаў, роў, якi злучае Палату з Дзвiной i агароджвае Запалоцце з поўначы i паўночна-заходняга боку. Па характеру малюнка цяжка вызначыць, цi мелi сцены Запалоцця канструк-тыўныя адрозненнi ад сцен Верхняга замка. Але калi мелi, то тэта спрыяла таму, што ў час аблогi 1579 г. насельнiцтва было пераселена на Верхнi замак, а пасад спалены практычна без супрацiўлення (Гейденштейн, 1889. С. 58).
Наступнае згадванне запалоцкiх умацаванняў адносiцца да 1654-1655 гг. Я но даволi кароткае i паведамляе аб тым, што ў Запалоццi "острог стоячий" (Сапунов, 1885. С. 299). Больш у лiтаратуры згадак аб запалоцкiх умацаваннях невядома. На картах i планах горада XVIII-XIX стст. яшчэ добра праглядаюцца рэшткi абарончых равоў, якiя злучалi Дзвiну i Палату. Але, мяркуючы па плану 1707 г. (мал. 3), гэтыя равы ўжо не адыгрывалi нiякай ролi, бо iснавалi самi па сабе, без усялякай сувязi з бастыённай сiстэмай умацавання горада. На планах Полацка пачатку i сярэдзiны XX ст. равы Запалоцця знiкаюць зусiм.
У 1986 г. аўтарам была ўпершыню зроблена спроба выявiць i дасле-даваць абарончыя збудаваннi Запалоцця. У час вiзуальнага агляду ў паў-ночна-заходнiм канцы Запалоцця з падлогавага боку былi выяўлены сляды некалi iснаваўшага рова. 3 мэтаю высвятлення яго характару была закла-дзена невялiкая траншэя (мал. 18), а потым раскоп II. Агульная плошча раскопу склала 170 кв. м. Канструктыўна ён уключаў у сябе папярэднюю траншэю (мал. 29).
Магутнасць слоя па плошчы раскопу размяркоўвалася нераўнамерна. Яна склала 0,7-0,8 м у паўднёвай частцы, паступова павялiчваючыся ў бок рова да 1,6-1,7 м. Глыбiня рова склала 3,0 м. Характэрнай асаблiвасцю слоя на ўнутранай пляцоўцы за ровам з'яўляецца тое, што адразу пасля зняцця дзярновага пакрыцця ў слоi сустракаецца амаль толькi даманголь-ская керамiка, якая знаходзiцца i ў запаўненнi мацерыковых ям.
Стратыфафiя слоя ў запаўненнi рова крыху больш складаная. Адразу пад дзiрваном iдзе слой чорнай рыхлай зямлi, аналагiчны слою на пля-цоўцы за ровам. Далей на глыбiнi 0,8-1,8 м i на ўсю шырыню рова iшла лiнзападобная праслойка зямлi шэрага колеру з пяском. Пад ею да глыбiнi 2,6 м знаходзiўся слой чорнага колеру з украпiнамi чырвонай глiны. На ўзроўнi гэтай праслойкi i на ўсю яе таўшчыню па схiлах рова захаваўся слой практычна чысты, без дамешка чырвонай глiны, месцамi таўшчынёй да 0,4 м. Пад гэтым слоем да самага дна рова запаўненне ўяўляла сабою слой цёмнага колеру, вельмi вiльготны, насычаны трэскамi i драўнянымi рэшткамi. Паколькi роў на глыбiнi 2 м прарэзаў мацярык, вада пастаянна знаходзiлася на дне, што павышала абарончыя якасцi рова.
Наибольшую цiкавасць у гэтым раскопе ўяўляюць траншэепадобныя рэшткi сцен, дзе добра прасочваецца астача слупковай канструкцыi, яе суадносiны з астатнiмi канструкцыямi i абарончым ровам.
Забудову дадзенай тэрыторыi можна ўявiць наступным чынам: I этап - XI-XII стст. Да яго адносiцца iснаванне наземных збудаванняў (хутчэй за ўсё жылых). На другiм этапе - XIII - пач. XIV ст. узводзяцца абарончыя збудаваннi ў выглядзе двайнога тыну. Да гэтага перыяду адносяцца доўгiя мацерыковыя траншэi ад сцен. Трэцi этап - XIV-XVI стст. Адбываецца чарговае ўмацаванне сцен. Асаблiва добра тэта праглядаецца на профiлi. Частакол быў заменены на "острог" па пiсьмовых крынiцах. Да гэтага часу адносiцца выяўленая брукаванка, якая праходзiць паралельна сцяне "острога". Таго ж часу i каменнае ядро, знойдзенае на ўзроўнi брукаванкi.
Абарончы роў з'явiўся на другiм этапе iснавання паселiшча, адначасова са сцяной. Глыбiня яго была максiмальнай - 3 м. У запоўненасцi рова, у вiльготным, насычаным шчэпкамi слоi добра захавалiся бярвёны, якiя трапiлi сюды выпадкова. Адно з iх (даўжыня 2,45 м, дыяметр 0,15 м) завострана на 6 граняў, незавостраны канец прагнiў на даўжыню 0,8 м. Другое бервяно (даўжыня 0,9 м, дыяметр 0,22 м) завострана на 8 граняў. Хутчэй за ўсё гэтыя бярвёны са сцен. Напаўгнiлымi канцамi яны былi некалi ўкапаныя ў зямлю. Даўжыня частак, якiя згнiлi, адпавядае глыбiнi траншэi, у якой знаходзiўся высок! частакол.
У час будаўнiцтва рова выкапаны пясок насыпаўся з падлогавага боку ўмацавання. Стратыграфiчна ён добра выдзяляўся i па колеру i па якасцi (больш рыхлы), над iм знойдзены засыпаны гумус.
Трэцяму этапу будаўнiцтва абарончых збудаванняў адпавядае абмазка схiлаў рова глiнаю. Роў не паглыбляўся, вiдаць, таму, што перастаў адыгрываць значную ролю ў фартыфiкацыi Запалоцця. Што, мiж iншым, адносiцца i да ўзвядзення самога "острога". Гэтаму перыяду стратыграфiчна адпавядае культурны слой шэрага колеру з прымешкам пяску. На пляцоўцы пасялення гэты слой, вiдаць, быў больш магутным. Але хутчэй за ўсё ў вынiку нiвелiроўкi ён быў знесены. Частка гэтага слоя трапiла ў роў.
Такiм чынам, Запалоцце адыгрывала даволi важную ролю ў жыццi горада, але не было звязана з планiроўкай i ўсёй сiстэмай гарадской фартыфiкацыi, якая склалася гiстарычна. Адсюль як бы адарванасць Запалоцця ад гарадской абарончай сiстэмы, слабы ўзровень iх узаема-дзейнасцi. Як вынiк - значныя выдаткi на падтрымку Запалоцкай фарты-фiкацыi да боегатоўнасцi i абароны пры ваенных падзеях. Апошняе з'явiлася прычынай таго, што ў сярэдзiне XVII ст. замест сцен i вежаў тут быў "острог стоячий", а ў канцы стагоддзя яно перастала наогул адыгрываць якую-небудзь значную абарончую функцыю.