Забудова i планаванне горада
Пытаннi забудовы i планавання горада, iх храналагiчная класiфiкацыя з'яўляюцца важнымi характарызуючымi прыкметамi дынамiкi тапаграфiчнай структуры. Яны залежаць ад многiх фактараў, галоўнымi сярод якiх на першым этапе з'яўляюцца геаграфiчныя ўмовы ўзнiкнення гарадскiх паселiшчаў. На больш познiх этапах пры ўмове складання першапа-чатковай структуры значную ролю пачынае адыгрываць сацыяльна-экана-мiчны фактар. Ён вызначае ступень сацыяльнай значнасцi той цi iншай часткi горада у яго агульнай планiроўцы, пераразмеркаваннi, пераразмя-шчэннi iнстытутаў сацыяльнай i дзяржаўнай улады, пераход вышэйназ-ваных якасцей на новыя гарадскiя раёны.
Грунтуючыся на выкладзеных вышэй картаграфiчных, археалагiчных i пiсьмовых крынiцах, мы разгледзiм планiроўку i забудову Полацка адпаведна храналогii, якая змешчана у раздзеле II гэтай працы, г. зн. планiроўку i забудову Полацка IХ-ХI стст., ХП-ХIII стст. i ХУ-ХУII стст.