Забудова i планаванне Полацка ў IX-XI стст.
У гэты перыяд да X ст. агульная гарадская тэрыторыя ўключала: старажытнае гарадзiшча, пасад на тэрыторыi Нiжняга замка i селiшча на правым беразе Палаты каля сучаснага Чырвонага моста. Агульная плошча каля 7,2 га. У X-XI стст. горад вырас i ўключаў у сябе тэрыторыю Верхняга замка (першапачаткова ў выглядзе пасадскай, а з XI ст. - замкавай), цэнтральную частку Вялiкага пасада (плошча Волi), як мiнiмум палову тэрыторыi пазнейшага Запалоцкага пасада, участак правага берага Палаты ў раёне сучаснага сельгастэхнiкума. Агульная плошча каля 37 га.
Планiроўка Полацка IX-X стст. засталася практычна нязменнай i ўяўляла ўжо згаданую веерна-радыяльную схему з цэнтрам на стара-жытным гарадзiшчы. Горад у гэты час выглядаў даволi кампактна i быў выцягнуты ўздоўж рэчышча Палаты ў накiрунку да Дзвiны. Тэта традыцыя да выцягвання ўздоўж ракi была закладзена з самага пачатку ў прыродна-геаграфiчных умовах узнiкнення горада. Замак i цэнтральная частка пасада знаходзiлiся на высокай надпоймавай тэрасе i былi абкружаны практычна з усiх бакоў вадою.
Нязначныя па плошчы археалагiчныя даследаваннi не дазваляюць падрабязна i ўпэўнена гаварыць пра ўсю планiроўку i забудову горада IX- XI стст. Асобныя невялiкiя шурфы на гарадзiшчы не здольны былi нават часткова асвяцiць гэта пытанне. Некалькi больш пэўная карцiна з'явiлася ў вынiку даследаванняў аўтара на тэрыторыi пасада IX-X стст. у 1986 i 1989-1990 гг. Агульная плошча двух раскопаў склала 460 кв. м. У абодвух раскопах выяўлены рэшткi каркасна-слупавых канструкцый печы-каменкi i глiнабiтныя печы на драўляным апечку. У раскопе III 1986 г. выяўлена i даследавана поўнасцю цi часткова 6 мацерыковых ямаў (мал. 30), у раскопе 1989-1990 гг. - 17 (мал. 41). На нашу думку, яны належалi як мiнiмум тром самастойным комплексам, кожны з якiх да 100 кв. м i болей. Такiм чынам, ужо ў IX-X стст. на пасадзе праслежваецца сядзiбна-дваровая забудова, у якую ўваходзяць жылыя i вытворча-гаспадарчыя забудовы. Асаблiвай заканамернасцi ў прасторава-геаметрычным размя-шчэннi дадзеных комплексаў прасачыць пакуль не давялося. Гарадскiя вулiцы ў тым выглядзе, як яны вядомы ў Полацку ў XII-XIII стст., адсутнiчаюць. Але нам здаецца даволi абгрунтаваным л.чыць, што па пасаду з поудня на поўнач праходзiла адна асноўная вулща, якая вяла да замка. Уздоўж яе i размяшчалiся "дворы" I пабудовы гараджан. Такая схема поунасцю адпавядае агульнай планiфафiчнай структуры Полацка IХ-Х стст. Тэту заканамернасць пацвярджае I больш позняя характэрная для горада планiроўка.
У XI ст. адбываюцца значныя змены ў агульнай план.ровачнаи структуры горада. Полацк разрастаецца больш чым у пяць разоў. Цэнтр пера-носiiша на Верхнi замак, узнiкае такая велiчная архiтэктурная дамшанта, як Сафiйскi сабор.
Разам з тым адносна гэтага часу у нас няма нiякiх важк.х падстау гаварыць аб каранных зменах усей забудовы i планiроук. горада. Новая структура, арыентаваная на новы гарадскi цэнтр, толькi складваецца. Больш правамерна гаварыць аб своеасаблiвым накладанн. дзвюх веерна-радыяльных схем з рознымi цэнтрамi, сярод якiх адзш - стары i уста-ляваны, другi - малады, у стадыi развiцця. Таму нават пры даследаванн. аруеалагiчных напластаванняў гэтага перыяду наурад щ можна прасачыць якую-небудзь дакладную сiстэму ў размяшчэннi жылых пабудоу ц. вулщ. Тэта паiшердзiлi буйнамаштабныя раскопкi на Верхнш замку у 60-я гады. Раскоп III 1962 г. у XIV будаўнiчым гарызонне (датуецца XI ст.) заф.ксавау толькi адну пабудову 14 А, якая захавалася ў выглядзе зляжалаи пацярух,. Пабудова памерам 3,5x4 м з'яўлялася жыллём (Штыхов, 1975. С 48). 1 эта адзiная даследаваная жылая пабудова XI ст. на больш чым 1300 рас-капаных кв. м Верхняга замка. Астатнiя знаходк, Х-ХI стст. на Верхнш замку прадстаўлены адзiнкавымi экземплярамi i нязначным, ямам, у мацерыку. Прычь.м цiкава адзначыиь, што пад парахнеи н.жняга вянка ўпамянутай пабудовы 14 А знойдзены абломак пл.нфы . у самой пабудове знойдзена iх 3 штукi (Штыхов, 1975. С. 48). Гэта яўна сведчыць аб тым, што драўляная наземная забудова Верхняга замка была таго ж часу, што i ўзведзены ў Полацку першы культавы будынак - Сафiйскi сабор.
Можна сцвярджаиь, што тэрыторыя Верхняга замка ва указаны час забудоўвалася I абжывалася даволi нераўнамерна i няшчыльна. Пацвярджэннем з'яўляюцца не толькi рэдкiя рэшткi жылля XI ст., але i нераунамернасць у размеркаваннi магутнасцi культурнага слоя на тэрыторы, Верхняга замка. Там дзе была знойдзена пабудова 14 А, магутнасць слоя складала больш за 5 м. У той час як Сафiйскi сабор - 2,5 м i поўная адсутнасць матэрыялау X ст.