Забудова i планаванне Полацка ў XIV-XVII стст.
Пры разглядзе пытання трэба агаварыцца, што археалагiчных матэрыялаў, якiя сведчаць аб забудове i планаваннi горада ў XIV-XV стст., вельмi мада. Гэта тлумачыцца не столькi аб'ёмамi археадагiчных работ, якiя праводзяцца, колькi адсутнасцю ў неабходнай колькасцi матэрыялаў дадзенага перыяду. Як нi парадаксальна, але амаль ва ўсiх беларускiх феадальных гарадах культурныя напластаваннi XIV-XV стст. цяжка ўлоўныя. У той жа час слаi XII-XIII стст. i XVII-XVIII стст. з'яўляюцца самым! магутнымi, а часам i змыкаюцца.
У адносiнах да Полацка мы можам гаварыць аб наяўнасцi матэрыялаў усяго гэтага перыяду, але аб рэштках жылых, гаспадарчых i фартыфi-кацыйных збудаванняў (па археалагiчных дадзеных) - толькi для XIV ст. Менавiта так датуюцца II-IV будаўнiчыя гарызонты ў раскопах на Верхнiм замку 1959-1962 гг. (Штыхов, 1975. С. 53-55), рэшткi абарончых умацаванняў паўднёвай часткi вала Верхняга замка.
Як зазначыў Г. Штьтхаў, ва ўсходнiм раскопе на Верхнiм замку на слой XIV-XV стст. прыпадае зусiм нязначная магутнасць. Практычна яго нават цяжка вызначыць i знаходзiцца ён памiж III i V гарызонтамi. Тым не менш у III-IV гарызонтах раскопу II былi даследаваныя жылыя i гаспадарчыя пабудовы, насцiлы i дваровыя частаколы (Штыхов, 1975. С. 38). Яны мала чым адрознiвалiся ад пабудоў больш ранняга часу, у тым лiку i па шчыльнасцi размяшчэння. Тэта дазваляе гаварыць аб высекай ступенi пераемнасцi ў характеры жылой i гаспадарчай забудовы. На жаль, у дадзеным гарызонце не было выяўлена рэшткаў гарадскiх вулiц. На месцы, дзе ў раскопе III у XIII ст. праходзiла вулiца, у XIV ст. былi размешчаны сядзiбы.
У 1980 г. у час работы Полацкай археалагiчнай экспедыцыi ЛДУ пад кiраўнiцтвам В. Булкiна ў раскопе непадалёк ад Сафiйскага сабора таксама былi даследаваны часткова захаваныя рэшткi грамадзянскай забудовы XIV-XV стст. Да яе адносiцца зруб (3,2x3,2 м) у заходняй частцы раскопу i прыбудова да яго. У паўднёвай частцы зруба знаходзiлася глiнабiтная печ. Пад дашчатым насцiлам падлогi была знойдзена пасудзiна з зернем i квадрыфольная кафля XIV-XV стст. Пад падлогаю зруба практычна адразу пачынаўся мацярык. Па меркаванню кiраўнiка работ, тэта пабудова адносiцца да сядзiбы полацкага епiскапа, чый двор знаходзiўся на Верхнiм замку непадалёк ад Сафiйскага сабора.
У XIV-XV стст. працягваў функцыянiраваць на Верхнiм замку княжацкi церам, першапачатковае будаўнiцтва якога адносiцца да XII ст. (Раппопорт, 1992. С. 92). У XIV-XV стст. да яго было прыбудавана драўлянае памяшканне (5,3x5,4 м), якое выконвала фамадскiя функцыi i з'яўлялася састаўной часткаю палаца полацкага намеснiка. Як слушна заўважыў П. Рапапорт, непадалёк ад палаца ў XVI ст. размяшчалася царква "дворная" святога Мiкалая (Рапапорт, 1981. С. 98; Полное собрание русских летописей, 1906. С. 174). Цiкава адзначыць i тое, што тэта царква "наданье князя Андрея Олкгирда". Як вядома, Андрэй Альгердавiч у якасцi полацкага князя згадваецца ў крынiцах 1377 i 1386 гг. Значыць, царква св. Мiкалая была пабудавана пасля таго, як пашырылiся памеры самога княжацкага церама, бо дэндрахраналагiчнае датаванне высечкi плах асновы зрубавай канструкцыi - 1304 г. (Раппопорт; Шолохова, 1981. С. 99).
Дiкавым i заслугоўваючым увагi для тапаграфii Полацка XVI ст. з'яўляецца ўжо прыгаданы раней план асады горада войскам С. Баторыя 1579 г. На плане прасочваецца тапаграфiчная забудова толькi Верхняга i Нiжняга замкаў. Прычым назiраюцца значныя адрозненнi.
На пляцоўцы Верхняга замка адразу кiдаецца ў вочы нераўнамернасць самой забудовы. Тэта перш за ўсё адносiцца да цэнтральнай часткi замка i яго ўсходняга i заходняга бакоў. У цэнтры замка, непадалёк ад Сафiйскага сабора, мы назiраем даволi значную плошчу, вольную ад якiх-небудзь забудоў. 3 чатырох бакоў у непасрэднай блiзкасцi ад плошчы перад сабо-рам размешчаны чатыры царквы, якiя ад iншых пабудоў адрознiваюцца наяўнасцю крыжоў над дахамi. Прычым адна царква, на поўнач ад сабора, з улiкам схематычнасцi плана яўна можа быць прататыпам храма Мiхаiла-Архангела ў Смаленску. Другая - у Машне, вiдаць, адзiн з сабораў Машоначнага манастыра. Трэцяя - з усходу ад сабора - размяшчаецца на месцы мяркуемага двара полацкага епiскапа i хутчэй за ўсё адносiцца да яго. Чацвёртая царква - на захад ад сабора - практычна насупраць уваходу ў Сафiю.
Такiм чынам, перад намi даволi прадуманы i лагiчна завершаны ансамбль цэнтральнай плошчы Верхняга замка ў другой палове XVI ст. Тое, што нават на схематычным малюнку храмы размешчаны на адноль-кавай адлегласцi адзiн ад аднаго i практычна на аднолькавай адлегласцi ад Сафiйскага сабора, з'яўляецца доказам сапраўднасцi дадзенага малюнка. Ёсць падставы меркаваць, што сцяна, складзеная з плiнфы, якая была ўскрыта шурфам А. Ляўданскага ў паўднёва-ўсходнiм баку ад Сафiйскага сабора, належала аднаму з храмаў. А менавiта таму, якi размешчаны на плане на ўсход ад сабора, непадалёк ад двара епiскапа. Апрача таго, характарызуючы цэнтральную плошчу Верхняга замка (назавём яе ўмоўна Сафiйскай), варта звярнуць увагу на некаторыя тэарэтычныя аспекты горадабудаўнiцтва i размяшчэння падобных ансамбляў. Такiя плошчы, горадабудаўнiчыя кампазiцыi прысутнiчаюць практычна ва ўсiх гарадах свету. Згодна з найноўшымi навуковымi распрацоўкамi, iснуе даволi рэальная сувязь памiж паняццем кампазiцыi i яе памераў праз успрыняцце чалавека. Згодна яму, чалавек, як бы ён нi паварочваўся, праходзiў, адыходзiў, наблiжаўся, заўсёды павiнен успрымаць i ўспрымае толькi адзiн цэласны комплекс, на якiм i засяроджвае сваю ўвагу. Класiчным прык-ладам такой архiтэктуры з'яўляецца Афiнскi Акропаль. М. Бархiн называв такiя архiтэктурныя пабудовы - сiстэмамi першай ступенi.
Псiхафiзiчныя магчымасцi чалавека i горадабудаўнiчая практыка паказваюць, што ахапляльнасць - успрыманне "адным позiркам" - мае даволi рэальныя, эмпiрычныя ўсталяваныя межы. Яны адпавядаюць: лiнейныя (працягласць) да 300-400, максiмум.500 м i тэрытарыяльныя (шюскасныя) да 5, максiмум 8 га (Бархйн, 1986. С. 166-169).
Калi з гэтага боку паглядзець на полацкi Верхнi замак, плошча якога складае амаль 10 га (9,44 га), то будзе зразумела, што цэласнай кампа-зiцыйна-архiтэктурнай сiстэмай ён не мог быць. Да сiстэмы другой ступенi ён таксама не належаў, бо апошнiя з'яўлялiся полiструктурамi, якiя складалiся з сiстэм першай ступенi (Бархйн, 1986. С. 170-172). Гаварыць аб наяўнасцi на Верхнiм замку Полацка якiх-небудзь яшчэ плошчаў цi падобных кампазiцый не даводзiцца. Гэта супярэчыла б археалагiчным i iншым даследаванням. Такiм чынам, Сафiйскую плошчу разам з дваром епiскапа, намеснiка, княжацкiм церамам, храмамi i iншымi пабудовамi, якiя належалi, безумоўт, полацкай знацi, трэба лiчыць замкнутай i завершанай у горадабудаўнiчым плане структурай "першай ступенi" па М. Бархiну. Згодна з палеафафiчнай структурай Верхняга замка, дадзеная кампазiцыя магла займаць толькi цэнтральную i, магчыма, у нейкай ступенi частку ўмацаванага гарадскога цэнтра. Плошча дадзенай тэрыторыi якраз i складае каля 5 га. Забудова ўсходняй часткi Верхняга замка прасочваецца на плане дрэнна. Гэта тлумачыцца тым, што дадзеная тэрыторыя перакрыта выяваю васьмiграннай вежы-данжона. Мяркуючы па размяшчэнню, апошняя знаходзiлася на палавiне адлегласцi памiж Сафiйскiм саборам i ўсходнiм валам, праз якi праходзiла дарога на Нiжнi замак. На сённяшнi дзень тут размешчаны корпус Полацкай гарадской бальнiцы.
Больш шчыльна выглядае на малюнку С. Пахалавiцкага забудова Нiжняга замка. Практычна яго цэнтральную частку займае вежа-данжон, аналагiчная вежы на Верхнiм замку. Будынак-царква, адзначаны крыжам, толькi адзiн у непасрэднай блiзкасцi ад праязной форткi. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ў планаваннi грамадзянскай забудовы Нiжняга замка назiраецца больш горадабудаўнiчага "парадку", г. зн. квартальная забудова на малюнку вылучаецца выразна, у адзiн рад, бясспрэчна, пабудовы выходзiлi сваiмi фасадам! на вулiцу. Нелыа не заўважыць i тое, што будынкi размешчаны як бы ад вежы-данжона да мяжы замка. Тэта гаворыць пра тое, што ў тапаграфii Нiжняга замка мы маем строгую радыяльную структуру з цэнтрам у выглядзе данжона. Бясспрэчна, што дадзеная схема была закладзена ад самага пачатку пры будаўнiцтве Нiжняга замка рускiмi ваеннымi будаўнiкамi Iвана Грознага пры рассяленнi ў iм стральцоў.
Апрача фартыфiкацыйных збудаванняў i культавых будынкаў на полацкiх замках былi размешчаны двары знацi. Так, на Верхнiм замку ў першай палове - сярэдзiне XVI ст. прыгадваюцца двары Мiкалая Станiслававiча Глебовiча i Глеба Фёдаравiча Епiмаховiча (Справы Полац-кага фодзскага суда 1533-1539 гг., 1928. С. 280-284), дворышча ў Машне i проста ў замку (Там жа. С. 255-256), двор Гаспадарскi (Полное собрание русских летописей, 1906. С. 169), двор Уладыкi (Полацкая Рэвiзiя 1552 г. С. 165), двор Войны Пятровiча Епiмаха (Там жа. С. 114), двор Богдана Iванавiча Корсака (Там жа. С. 99-100), двор Фёдара Iванавiча Зяноўевiча-Корсака (Там жа. С. 49-95), двор Намеснiка i царква Св. Мiхаiла (Там жа. С. 63-67), двор Ваяводы (Там жа. С. 14-15). Самым першым у пiсьмовых крынiцах прыгадваецца двор полацкага епiскапа пад 1309 г. (табл. 8) (Археографический сборник документов... 1867. С. 221-223).
Цэлы шэраг двароў згадваецца на Вялiкiм i Запалоцкiм пасадах.
Дварова-сядзiбная забудова полацкiх пасадаў была для горада градыцыйнай. Гэтая традыцыя захоўвалася ў горадзе на працягу многiх стагоддзяў i дажыла практычна да пачатку нашага. Прычым iснавала дакладная сацыяльная дыферэнцыяцыя памiж тымi, хто меў дворышча на замку i на пасадах. Практычна ўсе прадстаўнiкi полацкай знацi пражывалi на Верхнiм замку. Калi гэта справядлiва для XV-XVI стст., то гэтак жа справядлiва i для XI-XIV стст. 3 той толькi рознiцай, што у той перыяд побач з прадстаўнiкамi знацi маглi жыць i залежныя ад iх рамеснiкi. Пазней, вiдаць, большая частка гэтых рамеснiкаў перасялiлася на пасады.
Спроба парушыць сацыяльную раўнавагу, якая ўжо склалася ў тапаграфiчнай структуры горада, была зроблена толькi аднойчы валявым рашэннем Iвана Грознага. Пасля захопу горада ў 1563 г. рускi цар загадаў: "А которые князи и дети боярские в городе и в остроге не вместятся, и боярам и воеводам, князям и детям боярским велели им дворы себе ставити промеж городу и валу.., а на боярском посаде (Вялiкiм. - С. Т.), на горелом месте и на Острове на Двине дворов посадским людям ставити не велел" (Сапунов, 1885. С. 61). Але такое становiшча захоўвалася ў Полацку нядоўга, i пасля адваёвы горада войскам Баторыя ўсё вярнулася на свае месцы. Вялiкi i iншыя пасады зноў пачалi засяляцца палачанамi. Пры наступным пераходзе Полацка пад маскоўскую карону значных змен у тапаграфii горада не адбывалася. Цар Аляксей Мiхайлавiч у жалаванай фамаце спецыяльна адзначаУ, што дварам, лаўкам i агародам, якiя засталiся ад жыхароў-уцекачоў, "никакой порухи не делать" (Русско-белорусские связи, 1963. С. 302).
Трэба звярнуць увагу на тое, што згадванне агародаў гараджан у сярэдзiне XVII ст. не выпадкова. I ў папярэднiя стагоддзi мяшчанскiя сады i агароды былi раскiнуты цi непасрэдна на тэрыторыi "дворов", цi паблiзу ад iх. Так, у духоўнай фамаце полацкага мешчанiна Iвана Мiкалаевiча Дзяменцьева (XIV ст.) гаворыцца: "Даль есьми Святой Троице три места ролейныя на великом поли, да поженька, да луг на Полоте, да огород оу старом городе..." (Хорошкевич, 1977. С. 85). Сады прыгадваюцца Р. Гей-дэнштэйнам пры апiсаннi аблогi Полацка ў 1579 г. Ён пiша, што салдаты караля дзеля таго, каб наталiць голад, "обирали травы в прилежавших Стрелецкой крепости садах" (Гейденштейн, 1889. С. 70). Акрамя гэтага, у дакументах Полацкага суда 1553 г. прыгадваюцца "нивы за Полотою" (Справы Полацкага фодзскага суда...; Беларускi архiў, 1928. Т. 2. С. 220).
Усе гэтыя звесткi сведчаць аб тым, што прыватныя агароды i сады ўваходзiлi ў тапафафiчную структуру Полацка i ў многiх выпадках з'яўлялiся непадзельнай часткай рамеснiцкай сядзiбы. Раскопкi 1987-1988 гг. на полацкiм Вялiкiм пасадзе паказалi, што ўжо ў XII ст. значную частку рамеснiцкай сядзiбы складаў агарод i падвор'е для жывёлы. У той жа час няма нiякiх падстаў гаварыць аб наяўнасцi агародаў у дамангольскi перыяд на тэрыторыi Верхняга замка. Раскопкамi яны не зафiксаваны. Таму можна сцвярджаць, што сады i агароды iснавалi на тэрыторыi рамеснiцкiх двароў толькi пры ўмове размяшчэння iх на адным з гарадскiх пасадау.
Што да нiў i сенажацяў, то, вiдаць, ва ўсе часы яны размяшчалiся ў непасрэднай блiзкасцi ад горада i знiкалi, калi ўваходзiлi ў яго мяжу. Яны вельмi часта згадваюцца ў крынiцах XVI-XVII стст.
Да асаблiвасцей гарадской забудовы трэба аднесцi шэраг пабудоў фамадскага прызначэння, якiя былi размешчаны ў замку i на пасадах. У жалаванай фамаце Полацку на Магдэбургскае права 1498 г. прыгадваюцца "лазня посполитая", "важница", "капница для воска" (Хорошкевич, 1978. С. 155-156). У фамаце 1445-1448 гг. упамiнаюцца дзве карчмы, адна з якiх нямецкая (План г. Полацка, 1779. С. 151-152). У 1552 г. карчма iснавала ў полацкiм прадмесцi Экiмань i належала Дзмiтрыю Багданавiчу Корсаку (Лаппо, 1905. С. 73-78). Вышэйзгаданыя "капница месцкая" i "важница" працягвалi iснаваць у 1538 г. (Справы Полацкага гродзскага суда 1533-1539 гг., 1928. С. 286). Вiдаць, да пабудоу фамадскага карыстання адносiлiся свiрны: Багародзiцкi (Там жа. С. 276-277) i свiран у Машне (Там жа. С. 130-131). На жаль, дакладна . лакал iзаваць месца размяшчэння гэтых пабудоу няма магчымасцi. Хугчэй за ўсё "капница" i "важница" бьшi размешчаны ў непасрэднай блiзкасцi ад гарадскога рынку, якi ўпамiнаецца ужо у 1552 г. i размяшчаецца на Вялiкiм пасадзе (Лаппо, 1905. С. 83). 3 больш познiх планаў горада вынiкае, што сам рынак знаходзiуся непадалёк ад сучаснай пл. Ф. Скарыны. Але нельга выключаць, што такiх рынкаў было некалькi, у тым лiку i на цэнтральнай плошчы. Што да "лазни посполитой", то, безумоўна, яна павiнна была знаходзiцца недзе паблiзу Палаты, хутчэй за ўсё на левым яе беразе цi непадалёк ад аднаго з вадзяных мльшоу.
Важнай гарадской пабудовай Полацка з'яулялася гарадская ратуша Усяго мы налiчылi чатыры згадкi аб ратушы: 1498 г. - "поставили теж ратушу на м-Ьсте годном" (Хорошкевич, 1978. С. 156; Справы Полацкага гродзскага суда 1533-1539 гг. 1928. С. 229); 1633 г. - "пришедши в той час на ратуш" (Русско-белорусские связи, 1963. С. 115); 1654 г. - "А судитца им указали есмя в Полотцку в ратуше" (Там жа. .С. 302). Дата пабудовы ратушы - 1498 г. - сведчыць аб тым, што яна магла быць узведзена толькi на Вялiкiм пасадзе, таму што адмiнiстрацыйныя функцыi Верхняга замка ў гэты час становяцца ўсё меншыя i меншыя. "Места годного" ў канцы XV ст. на Верхнiм замку не было ў сувязi з архiтэктурнай горадабудаўнiчай структурай, якая там склалася. I усе ж пытанне аб тым, дзе канкрэтна знаходзiлася полацкая ратуша, у дадзены момант вырашаць цяжка. Па-першае, нi на адным вядомым нам плане цi чарцяжы Полацка ратуша не адзначана. На планах горада XVIII ст. (а яны найбольш падрабязныя i шматлiкiя) ёсць былое намеснiцкае ўпраўленне i Грамадзянскiя палаты, дамы Павятовага i Нiжняга земскага судоў, Губернскага магiстрата, Гарадавога магiстрата i г. д. Магчыма, што два апошнiя знаходзiлiся ў будынку старажытнай ратушы, але якой? Бясспрэчна толькi тое, што усе гэтыя збудаваннi знаходзiлiся на цэнтральнай гарадской плошчы (сучаснай пл. Волi). Поўнасцю адказаць на пытанне аб месцазнаходжаннi ратушы можна будзе толькi пры наяўнасцi новых картафафiчных цi пiсьмовых крынiц, археалагiчных даследаванняў.
Самае першае ўпамiнанне полацкiх вадзяных млыноў адносiцца да пачатку XVI ст. У падложнай грамаце, якая наўмысна датавана 1396 г., прыгадваецца "млын" на р. Бельчыцы каля Барысаглебскага манастыра (Хорошкевйч, 1977. С. 65-66). Другi "млын" належаў панам Корсакам i размяшчаўся "на Пологе над замком Полоцким" у 1552 г. (Полоцкая ревизия 1552. С. 104). У той жа час на Палаце стаяў i другi "млын - замковый на Пологе реце" (Там жа. С. 30). Адзiн з гэтых млыноў згадваецца Р. Гейдэнштэйнам у яго апiсаннi аблогi Полацка 1579 г. (Гейденштейн, 1889. С. 59-90). У XVII ст. млын быў размешчаны таксама насупраць праязных варот з Нiжняга замка да Палаты (Сапунов, 1885. С. 284). Гэтыя ж млыны наказаны на планах Полацка 1579 г. (два каля полацкiх замкаў). На планах XVIII ст. з двух замкавых млыноў захаваўся толькi адзiн - на стыку Верхняга i Нiжняга замкаў. Адзначаны два млыны ўверх па Палаце, на паўдарозе да Спаса-Праабражэнскага манастыра. Характэрным для ўсiх вадзяных млыноў з'яўляецца iх размяшчэнне на выпне Палаты. Вiдаць, такое размяшчэнне традыцыйнае.
Аб полацкiх вулiцах ХIУ-ХУII стсг. вядома няшмаг, калi не пры-цягваць картаграфiчны матэрыял XVIII ст. Адной з першых у пiсьмовых крынiцах згадваецца Багародзiцкая вулiца: "Я раб божий Павел, инако прозываемо Пацко... купил двор... близко Богоявления святого на Богородицкой улице против Лапшина двора въ Полоцку" (Сапунов, 1885. С. 15). Запiс гэты датуецца канцом XIV - пачагкам XV ст. У 1570 г. згадваецца i Паслоўская вулiца: "Купец Оршанский Иван Савин... нанял он был детину Ивана у Гаврилы полочанина, который живёг на Якимове початку на Пословской улице" (Русско-белорусские связи, 1963. С. 9). Мяркуючы па назве вулiцы, яна i Якiмаў пачатак знаходзiлiся ў межах старога горада, гаму што пасяленнi ў Экiманi У той час яшчэ не адносiлiся да горада. Адной з цэнтральных гарадскiх вулiц была вулiца Вялiкая. Яна згадваецца у дакуменце 1601 г.: "Дом... небощика владыки в месте Полоцком на Великой улице зъ одное стороны отца Романа протопопы, и зъ другое стороны Василья райцы". Вiдаць, пад Вялiкай трэба мець на ўвазе сучасную вулiцу Ленiна, якая цягнецца ўздоўж Дзвiны ад самага Верхняга замка, таму што ў тэксце сказана, што яна размешчана не ў замку, а у месцы, што адносiцца толькi да пасада. Па-другое, двор праваслаўнага ўладыкi каля Сафiйскага сабора i многiя iншыя "кфунты" i нерухомасць разам з усiмi цэрквамi i манастырамi (апрача Богаяўленскага) былi пера-дадзены ў 1580 г. каралём С. Баторыем айцам езуiтам (Сапунов, 1888. С. 67-73). Па-трэцяе, у 1607 г. полацкiя замкi яшчэ не былi адноўлены пасля пажараў, i будаўнiчыя матэрыялы Полацкага сабора было дазволена жыхарам разбiраць на свае патрэбы (Без-Корнилович, 1855. С. 86). Гэта сведчыць аб тым, што праваслаўных служак царквы на Верхнiм замку не магло быць. I, нарэшце, чацвёртае: сучасная вулiца Ленiна - самая пра-цяглая вулiца Полацка i самая прамая пачынаючы з XII-XIII стст., таму што ужо у той час уздоўж яе былi размешчаны пабудовы гараджан на ад-легласцi да 1200 м ад Сафiйскага сабора i Верхняга замка (Тарасов, 1986. С. 19-20).
Сярод iншых дакладна вядомых нам вулiц XVI-XVII ст. трэба адзначыць тыя, якiя былi выяўлены у час археалагiчных даследаванняў i будаўнiча-рамонгных работ у Полацку. Усе яны былi занатаваны на плошчы Вялiкага пасада.
Такiм чынам, наваг на нязначным матэрыяле бачна, што полацкiя вулiцы XVI-XVII стсг. па сваей грасiроўцы аналагiчныя тым, якiя паказаны на гарадскiх планах XVIII i XX стсг. Тэта гаворыць аб высокай ступенi пераемнасцi ў архiтэктурна-планiровачнай горадабудаунiчай сгруктуры.
Мы гаворым, шго забудова i планiроўка Полацка на працягу стагоддзяу зведала значныя змены. Тэта быў натуральны i заканамерны працэс у структуры горада, якi пастаянна рос i развiваўся. Разам з тым, нягледзячы на тапаграфiчныя змены гарадскiх цэнтраў, гарадской улады i гандлю, захавалiся градыцыi ў забудове i планаваннi горада, якiя першапачаткова падначальвалiся закладзеным веерна-радыяльным схемам. Праўда, з перанясеннем цэнгра горада ў раён сучаснай пл. Волi схема стаЛа набываць больш прамавугольны, пакваргальны харакгар, але з тэндэнцУЙЙ росгу голькi ва ўсходнiм накiрунку, шго зноў жа было характэрна для веерна-радыяльнай горадабудаўнiчай сгруктуры горада ў раннi перыяд.