Манументальныя пабудовы XIV-XVII стст.
Манументальныя пабудовы гэтага храналагiчнага перыяду даволi часта прыгадваюцца пiсьмовымi крынiцамi. На жаль, яны пакуль не сталi прад-метам навуковага археалагiчнага даследавання. Часткова гэта тлумачыцца тым, што манументальных пабудоў ХIУ-ХУII стст. да сённяшняга часу захавалася вельмi мала. Гэта перабудаваны Сафiйскi сабор, будынак Брац-кай школы, Езуiцкi калегiум - Кадэцкi корпус, некаторыя манастырскiя корпусы.
Згодна апублiкаваным А. Харашкевiч "Полацкiм граматам", у XV ст. у Полацку iснавалi цэрквы: Св. Сафii (Хорошкевйч, 1977. С. 163), Багаро-дзiцы (Хорошкевйч, 1978. С. 147-148), Св. Мiхаiла (Там жа. С. 139), Рыжская (Хорошкевйч, 1977. С. 98), Св. Троiцы (Там жа. С. 28). Сюды ж трэба дадаць царкву Спаса-Праабражэння Ефрасiннеўскага манастыра, Пятнiцкую царкву Бельчыцкага манастыра. Пра астатнiя Манументальныя пабудовы гаварыць упэўнена не прыходзiцца.
Крыху больш падрабязны пералiк цэркваў дае нам "Полацкая Рэвiзiя 1552 г.". У ёй згадваюпца цэрквы: Св. Мiколы на Палупяце, Св. Дзiмiтрыя, Св. Мiхаiла пры двары намеснiка, Св. Сафii, "Сретения Христова", Св. Мiколы. Усе пералiчаныя цэрквы былi адзiнымi ў сваiм родзе. В "месте" цi горадзе былi: Раства Хрыстова, Узнясення Хрыстова, Благавешчан-ня, Св. Васiлiя, Св. Пятнiцы. Увогуле ў горадзе i замку было 11 цэркваў.
Разам з тым нельга не ўлiчваць, што некаторыя дакументы першай паловы XVI ст. прыгадваюць яшчэ некалькi цэркваў у Полацку: Св. Пятра ў 1501 г. (Хорошкевич, 1978. С. 186), Св. Троiцы ў 1533 г. (Справы Полац-кага фодзскага суда 1533-1539 гг., 1928. С. 235), Кальвiнскi збор - у першай палове XVI ст. (Сапунов, 1888. С. 48).
У другой палове XVI ст. непасрэдна ў горадзе з'яўляюцца цэрквы: Спаса - 1588 г. (Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, 1867. С. 174), Казьмы i Дамiяна - 1588 г. (Там жа. С. 174), касцёл у замку - 1581 г. (Дневник последнего похода Стефана Батория на Россию, 1882. С. 39-40) i Ягорыя Страстацерпца "против города... на поле" -1563 г. (Сапунов, 1885. С. 50). Згодна з вядомымi пiсьмовымi крынiцамi, амаль да XVIII ст. новыя цэрквы не будавалiся, а толькi "поправлялись" тыя, што былi. Пасля доугага храналагiчнага перапынку ў 1774 г. упамянуты невядомыя раней царква i касцёл у Экiманi (Полоцкая опись 1774 г. С. 2-3). Такiм чынам, падсумоўваючы агульную колькасць цэркваў, якiя былi ў Полацку ў XIV-XVII стст., маем iх 18 (табл. 6).
Манастыры. У сярэдзiне - канцы XIV ст. пiсьмовыя крынiцы прыгадваюць манастыры: Iаана Прадцечы на Востраве - 1350 г. (цi 1377-1380 гг.) (Хорошкевич, 1977. С. 42), Троiцкi - 1350-1378, 1381 - 1387 гг. (Там жа. С. 45), Барысаглебскi Бельчыцкi - 1396 г. цi пачатак XV ст. (Там жа. С. 65-66). Бясспрэчна, што ў гэты час дзейнiчаў i Спаса-Праабражэнскi манастыр. У канцы XV ст. упамiнаецца манастыр Мiколы на Лучне - 14% г. (Беларускi архiў, 1928. С. 158). А. Харашкевiч адзначае, што яго засна-вальнiкам з'яўляецца Сiмяон Наўгародзец у 1260-1274 гг. (Хорошкевич, 1982. С. 127).
У першай палове XVI ст. па 1552 г. уключна да iх далучаюцца манастыры: Бернардзiнскi - 1501 г. (Хорошкевич, 1978. С. 186), Мiхаiла на. Га-радку - 1511 г. (Хорошкевич, 1980. С. 72), Машоначны Святога Уваскрэ-сення - 1533 (Беларускi архiў, 1928. С. 226), Св. Пятра - 1522 г. (Лаппо, 1905. С. 174-175), Св. Юрыя "в поле за местом" - 1552 г. (Там жа. С. 175).
На працягу другой паловы XVI-XVII ст. да ўказанага пералiку дадаецца толькi Богаяўленскi манастыр - 1656 г. (Сб. док. 1570-1667, 1963. С. 378-379). Такiм чынам, агульная колькасць манастыроў у Полацку ў XIV- XVII стст. склала 12.
Паколькi многiя манументальцыя пабудовы былi звязаны з манастырамi, то ў першую чаргу паспрабуем устанавiць (па магчымасцi) тапагра-фiчнае размяшчэнне полацкiх манастыроў. Зразумела, што вядомыя да XIV ст. манастыры - Спаса-Праабражэнскi, Барысаглебскi i Iаана Прадцечы на Востраве - заставалiся на сваiх месцах.
Троiцкi манастыр. 3 упамiнання ў граматах манастыра i царквы Св. Троiцы месца iх размяшчэння не зусiм яснае. Вiдаць, як лiчыць А. Харашкевiч у каментарыях да "Полоцких грамот", царква Св. Троiцы (а вiдаць, i манастыр пры ёй. - С. Т.) была прыдзелам у саборнай царкве Св. Сафii (Хорошкевич, 1982. С. 165). Няма падставы сумнявацца, што менавiта гэты прыдзел згадваецца ў "Полацкай Рэвiзii 1552 г." (Лаппо, 1905. С. 174). А. Сапуноў лiчыць, што Троiцкi манастыр знаходзiўся за Палатою (вiдаць, у Запалоцкiм пасадзе. - С. Т.) i быў спалены ў вайну 1579 г. Гэтак жа лiчыў i М. Без-Карнiловiч (Без-Корнилович, 1855. С. 105). Але А. Сапуноў нiчым сваю думку не пацвярджае i не спасылаецца на крынiцы. У апiсаннi да чарцяжа 1701 г. царскага стольнiка Максiма Цызарава чытаем: "Полоцкий посад по обе стороны реки Двины. В посаде по правой стороне благочестивый Троецкий монастырь" (Сапунов, 1885. С. 506). Апiсанне стольнiкам даецца па цячэнню Дзвiны. Зна-чыць, манастыр знаходзiўся на правым беразе ракi. Патэнцыяльна ён мог размяшчацца ў Запалоццi, на Верхнiм замку, Нiжнiм замку цi Вялiкiм пасадзе. Але на самiм чарцяжы адзначана толькi адна царква ў Полацку - Сафiйскi сабор. Што i не дзiўна, бо гэта быў самы вiдны будынак у горадзе з боку Дзвiны. Такiм чынам, вiдаць, што пад Троiцкiм манастыром Цыза-раў меў на ўвазе менавiта тое, што сам i адзначыў на чарцяжы - Сафiйскi сабор i манастыр пры iм. Таму, нам здаецца, справядлiва лiчьшь, што Троiцкi манастыр быў размешчаны менавiта каля Сафiйскага сабора i "вырос" з прыдзела да гэтага сабора.
Манастыр Мiколы Лучанскi. Згодна "Полацкай Рэвiзii 1552 г." ён знаходзiўся ў "месте Полоцком" (Лаппо, 1905. С. 178). Упамiнаецца ён у прывiлеi Вялiкага князя Аляксандра у 1533 г. (Беларускi архiў, 1928. С. 158) i грамаце 1496 г. (Хорошкевйч, 1.978. С. 139). А. Харашкевiч лiчыць, што тэты манастыр знаходзiўся ў самiм Полацку цi ў блiжэйшай яго акрузе (Хорошкевйч, 1982. С. 127). Упамiнаецца манастыр у каралеў-скай грамаце 1544 г. (Сапунов, 1888. С. 40). У Жалаванай грамаце караля Стэфана Баторыя 1582 г. прыгадваецца царква Мiколы на Лучне, якая належала гэтаму манастыру (Сапунов, 1888. С. 73). На жаль, другiх звестак аб размяшчэннi дадзенага манастыра няма. Праўда, можна дапусцiць, што ён знаходзiўся недзе ўбаку Вялiкалукскай - Невельскай дарогi.
Бернардзiнскi манастыр. Бернардзiны прыбылi ў Полацк у 1498 г. па прывiлеi, дадзенай Вялiкiм князем Аляксандрам. На плане Полацка 1838 г. пад номерам 11 адзначана: "Церковь Иоанна Богослова" (былы "Бернардински кляшторъ"). "В качестве римского костела" адзнача-ны ён на плане 1778 г. "Кляштор Святого Бернардына" i царква Пятра фiгуруюць у Жалаванай грамаце караля Аляксандра 1501 г. (Хорошкевич, 1978. С. 186). Манастыр стаяў на левым беразе Дзвiны i на правым беразе Крыўцова ручая ў месцы яго ўпадзення ў Дзвiну. Гэта адзiн з нямногiх полацкiх манастыроў, чые пабудовы XVII ст. часткова дайшлi да нашых дзён. У брацкiм манастырскiм корпусе зараз размешчана Полацкая псiхiятрычная бальнiца.
Манастыр Мiхаiла на Гарадку. Упамiнаецца ў Жалаванай фамаце Вялiкага князя лiтоўскага Жыгiмонта I архiмандрыту манастыра Антонiю - 1511 г. (Хорошкевич, 1977. С. 80), у "Полацкай Рэвiзii 1552 г." (Лаппо, 1905. С. 170), у каралеўскай фамаце "Литовским рядным панам" - 1544 г. (Сапунов, 1888. С. 40), у Жалаванай фамаце караля Стэфана Баторыя - 1582 г. (Там жа. С. 73).
М. Без-Карнiловiч, упамiнаючы манастыр, кажа, што месца яго раз-мяшчэння невядомае (Без-Корнилович, 1855. С. 105). Магчыма, няўпэў-ненасць даследчыка тлумачыцца тым, што ў "Справах Полацкага фодзска-га суда" пад 1533 г. прыгадваецца царква Св. Мiхаiла (Беларускi архiў, 1928. С. 192-196). Але не абавязкова, каб дадзеная царква належала менавiта манастыру з такою ж назвай. Характэрным прыкладам для Полацка можа быць царква Спаса ў горадзе на Вялiкiм пасадзе, нiяк не звязаная са Спаса-Праабражэнскiм манастыром. Мiхайлаўская царква была размешчана на ўсход ад Вялiкага пасада за пасадскiм ровам, памiж ровам i Прасмужцам (вёскай). Але да дадзенай транскрыпцыi назва не мае ўдакладнення, якое стала б уласным iмем - "на Гарадцы". Таму, як ужо гаварылася вышэй, мы думаем, што Мiхайлаўскi манастыр знаходзiўся на правым беразе Палаты каля Запалоцця, дзе на планах Полацка 1793, 1838 i 1910 гг. адзначаны Мiхайлаўскiя могiлкi. Але агаворымся, што маем на ўвазе манастыр XVI ст., таму што Мiхайлаўскiх цэркваў на працягу ўсёй гiсторыi Полацка, як мяркуем, было тры.
Манастыр Уваскрэсенскi Машоначны. 3 даўнiх часоў Машной называлася заходняя частка Верхняга замка, мыс, якi па знешняму выгляду нагадваў машну. Аналагiчных тапонiмаў у межах гiстарычнай часткi Полацка больш няма. Таму не выклiкае сумнення, што манастыр знаходзiўся менавiта тут. Ён упамiнаецца ў "Полацкай Рэвiзii 1552 г" (Лаппо, 1905. С. 173), у каралеўскай фамаце "рядным панам" - 1544 г. (Сапунов, 1888. С. 40), у Жалаванай фамаце Стэфана Баторыя 1582 г. (Там жа. С. 73). Больш дакладная прывязка да мясцовасцi пакуль немаг-чыма ў сувязi з нязначным даследаваннем дадзенай мясцовасцi.
Манастыр Казьмы i Дамiяна. Упамiнаецца ў "Полацкай Рэвiзii 1552 г." (Лаппо, 1905. С. 175). Быў размешчаны "в месте", гэта значыць у горадзе, на пасадзе. На землях гэтага манастыра, згодна "Рэ-вiзii", сядзела 164 мешчанiна. А. Сапуноў растлумачыў слова "в городе" як "за рекою Полотою", г. зн. у Запалоцкiм пасадзе (Сапунов, 1888. С. 38). Але чаму ён прыйшоў да такога вываду, невядома. Вiдаць, зыходзячы з апiсання полацкiх цэркваў 13 снежня 1588 г., дзе ўпамiнаецца царква Казьмы i Дамiяна: "въ месте Полоцкомъ на посаде за Полотою" (Архео-фафический сборник документов... 1867. С. 174). Другiх звестак пра Казь-ма-Дамiянаўскi манастыр няма. Хутчэй за ўсё ён знаходзiўся ў Запалоццi, i калi быў драўляны, то вядома ж згарэў у час вялiкага пажару ў 1579 г., пасля чаго зноў быў адбудаваны.
Манастыр Пятра i Паўла. Упамiнаецца як манастыр Св. Пятра ў "Рэвiзii 1552 г." (Лаппо, 1905. С. 173). Адзначана, што манастыр быў размешчаны "въ замку". Але бясспрэчна, што манастыр iснаваў раней гэтага часу. У Жалаванай фамаце Вялiкага князя лiтоўскага i караля польскага Аляксандра бернардзiнскаму касцёлу ўпамiнаецца "церковь бож(ь)ее святого Петра" (Хорошкевич, 1978. С. 186). Калi ўлiчыць, што бернардзiны з'явiлiся у Полацку ў 1498 г. (Семенов, 1873. С. 165), то, вiдаць, i будаўнiцтва манастыра трэба аднесцi да канца XV - пачатку XVI ст.
Месцараспалажэнне манастыра ў замку ўдакладняе Жалаваная фамата Стэфана Баторыя езуiтам 1582 г.: "...дарим в Полоцком верхнем замке нашем пляц (под названием) Волкова в-Ьжа, где некогда стоял право-славный монастырь Св. Петра и Павла, в тех именно фаницах, какие обозначаются его офадою" (Сапунов, 1888. С. 75). Такiм чынам, з тэксту вынiкае, што да 1582 г. манастыр ужо не iснаваў, а месца яго абсалютна дакладна вызначаецца па планах горада XVIII ст. (1778 г.), дзе пад N9 3 указана: "Ветхий иезуитский костел Св. Петра и Павла". Пабудаваўшы свой касцёл у паўночна-ўсходняй частцы Верхняга замка, езуiты захавалi старую назву.
Троiцкi манастыр. Упамiнаецца ў Полацкiх фаматах 1350- 1378, 1381 - 1387 гг. (Хорошкевич, 1977. С. 45). Вiдаць, гэта адзiн з самых старажытных манастыроў. М. Без-Карнiловiч мяркуе, што ён размяшчаўся за Палатою i быў спалены ў час асады Полацка ў 1579 г. (Без-Корнилович, 1855. С. 105). На першы погляд здавалася, гэта адпавядае сапраўднасцi, бо ў пералiку храмаў i манастыроў, якiя Жалаванай фаматай С. Баторыя перадавалiся езуiтам у 1582 г., Троiцкi манастыр не ўпамiнаецца (Сапунов, 1888. С. 73). Пасля заваявання Полацка Баторыем,у праваслаўных застауся толькi адзiн манастыр - Богаяўленскi. Але Троiцкi манастыр мог знiкнуць раней, а ў канцы XVII - пач. XVIII ст. быць адбудаваным нанава.
Богаяўленскi манастыр. Месцараспалажэнне гэтага манастыра добра вядома. На яго тэрыторыi да сённяшняга часу захаваўся Богаяўленскi сабор, пабудаваны ў XVIII ст. На тым жа месцы манастыр змяшчаўся i на планах Полацка XVIII-XX стст. Першапачаткова ж манастыр i Брацкая школа пры iм былi пабудаваны згодна прывiлеi караля
Уладыслава IV ад 12 лiпеня 1633 г. (Сапунов, 1888. С. 256). У XVII ст. корпус Брацкай школы быў пабудаваны з цэглы, а у XVIII ст. i сам Богаяўленскi сабор.
Манастыр Юры я (Георгi я). Упамiнаецца ў час падзей 1563 г. (Полное собрание русских летописей, 1906. С. 354). 3 летапiснага тэксту вынiкае, што манастыр стаяў на правым беразе Дзвiны. На думку А. Сапунова, ён быў размешчаны за горадам у полi, а заснавалi яго Зяноўевiчы-Корсакi (Сапунов, 1888. С. 38). Вiдаць, недзе блiжэй да Валова азярка, каля якога ў 1563 г. быў размешчаны царскi лагер. Л. Аляксееў лiчыць, што манастыр знаходзiўся на месцы сучасных Ксавер'еўскiх моплак (Алексеев, 1966. С. 212).
Дадзеныя А. Сапунова грунтуюцца на звестках "Полацкай Рэвiзii 1552 г.", дзе паведамляецца: "Монастырь Светого Юря в поли за местом, наданье панов Зеновъевичов Корсаков" (Лаппо, 1905. С. 175). Пад "местом" у да-дзеным выпадку трэба разумець тэрыторыю Вялiкага пасада. Як вiдаць з той жа "Рэвiзii", Зяноўевiчам-Корсакам належалi вялiкiя землi. Так, напрыклад, у тым месцы, што нас цiкавiць, Глеб Iванавiч Зяноўевiч-Корсак меў "перед местом Полоцким... фольварок на ПРОСМУЖЬЦИ с пашнею дворною, до которой людей нет" (Лаппо, 1905. С. 90). Там жа меў фальварак Фёдар Iванавiч Зяноўеў-Корсак (Там жа. С. 95) i Богдан Iванавiч Корсак (Там жа. С. 100). Такiм чынам, магчыма, што на iх сродкi i на iх землях у Прасмужках быў пабудаваны манастыр святога Юрыя.
Падсумоўваючы вышэйсказанае, можна гаварыць, што ў Полацку ў XV- XVIII стст. iснавала 12 манастыроў. Па размяшчэннi на мясцовасцi iх можна падзялiць на тры катэгорыi: у замку, у горадзе i ў блiжэйшай гарадской акрузе. Наибольшая канцэнтрацыя манастыроў у Полацку назiралася на Верхнiм замку: Троiцкi, Уваскрэсенскi, Машоначны, Пятра i Паўла. Асноўная ж колькасць манастыроў размяшчалася ў горадзе, вакол замка. Некаторыя манастыры бьшi вынесены далека за межы самога горада: Спаскi, Барысаглебскi, Прадцечанскi, Юр'еўскi, Бернардзiнскi. Iншыя - "в месте" цi практычна на знешняй мяжы горада: Мiхаiла на Гарадку, Казьмы i Дамiяна, Богаяўленскi. Манастыры ўтва-раюць некалькi своеасаблiвых паясоў вакол гiстарычнага цэнтра горада. А гэта, безумоўна, прыкмета абарончай функцыi манастыроў. Гэта сiстэма ў Полацку пачала складвацца з пабудовай Спаса-Праабражэнскага i Барысаглебскага манастыроў у XII ст. Прычым трэба звярнуць увагу, йлх> гэтыя манастыры пабудаваны па двух асноўных накiрунках, дарогах да Полацка: Себеж - Не-вель - Пскоў - Ноўгарад i на левым беразе Дзвiны з боку Кiева i Смаленска.
Культавыя манументальныя пабудовы. У розныя гiстарычныя перыяды XI-XVII стст. у Полацку iснавала ад 1-2 да 18 цэркваў адначасова. Пра найбольш старажытныя мы пiсалi вышэй. Як ужо было сказана, у XV ст. у Полацку iснавала не менш 7 цэркваў. Сярод iх Сафiйскi сабор, царква Спаса-Праабражэння Спаскага i Пятнiцкая царква Бельчыцкага манасты-роў размяшчалiся на тых жа месцах. Астатнiя разглядзiм больш падрабязна.
Царква Багародзiцы "Нова и". У Жалаванай фамаце Вялiкага князя Аляксандра Багародзiца ўпамiнаецца ў кантэксце: "...подле церкви пречистое Богоматери в Полоцку, близко двора иегумен(ь)ина" (Хорошкевич, 1978. С. 147-148). Грамата датуецца 1497 г. "Игуменьина" ў гэтым выпадку двор iгуменнi - настаяцельнiцы Спаса-Ефрасiннеўскага манастыра. Што гэта так, няма сумнення. Дастаткова паглядзець, напрыклад, устаўную пацвярджальную фамату Жыпмонта I Полацкай зямлi 1511 г: (Хорошкевич, 1980. С. 85-88). Багародзiцкi мужчынскi манастыр быў заснаваны згодна Жыцiю Ефрасiннi Полацкай самой Прападобнай. А Сапуноў адносiў яго на месца сучасных Ксавер'еўскiх моплак (Сапунов, 1888. С. 37). Зразумела, што там была i царква Багародзiцы. Тут яе размяшчае i Г. Штыхаў (Штыхов, 1975. С. 32). У адносiнах да Спаскага манастыра, тэрыторыя якога разумеецца як "двор иегуменьи", гэта было сапраўды блiзка.
Дзе-небудзь у другiх месцах (замку, горадзе) двор iгуменнi полацкай у вядомых нам дакументах нi разу не прыгадваецца. Але трэба сказаць, што iснуе пазыковая фамата 1511 г., дзе Багародзiца ўпамiнаецца ў некалькi дзiўным кантэксце i прычым двойчы: "...записал тую землю со всем к монастыру на Бел(ь)чицы Пречистое Богоматери и с(вя)тым мучеником Борису и Глебу" (Хорошкевич, 1980. С. 76-77). Паколькi такая прывязка Барысаглебскага манастыра i царквы Багародзiцы адзiная, нам здаецца, няма падстаў размяшчаць дадзеную царкву ў Бельчыцы. Хоць нельга выключыць поўнасцю магчымасць iснавання там царквы, прысвечанай Багародзiцы. Прысвячэннi ў адным горадзе адным i тым жа святым розных храмаў практыкавалася даволi шырока.
Царква Мiхаiла. Аб магчымасцi размяшчэння гэтай царквы мы пiсалi вышэй, калi разглядалi манументальныя пабудовы XII-XIII стст. Гэта царква без тапафафiчнай прывязкi ўпамiнаецца ў Жалаванай фамаце 1496 г. (Хорошкевич, 1978. С. 139), у "Полацкай Рэвiзii 1552 г." (Лаппо, 1905. ^С. 46) - "при дворе наместника". Двор намеснiка, як ужо адзнача-лася, 'размяшчаўся на Верхнiм замку, непадалёку ад двара епiскапа. А гэта поўнасцю адпавядае размяшчэнню даследаваных М. Каргерам рэшткаў царквы. Вiдавочна, гэта царква была разбурана ў 1579 г., што не дзiўна, бо на мяжы разбурэння ў вынiку гарматнага абстрэлу быў i Сафiйскi сабор, якi знаходзiўся побач. Магчыма, пасля 1579 г. царква была ад'ноўлена.
Царква Рыжская. У 1406 г. Вялiкi князь лiтоўскi Вiтаўт даў рыжанам Жалаваную грамату, па якой iм выдзяляўся зямельны надзел у Полацку для будаўнiцтва царквы. Трэба думаць, што ў хуткiм часе яна i была пабудавана. На жаль, больш нiякiх звестак пра тэту царкву няма. Можна толькi здагадвацца, што тапафафiчна яна была прывязана да гасцiннага двара, якi ў якасцi крынiцы "доходов войтовских" упамiнаецца ў "Рэвiзii 1552 г." Адзiнае, што можна з упэўненасцю сцвярджаць, гэта тое, што дадзены двор знаходзiўся на Вялiкiм пасадзе.
Царква Троiцы. Вядома з XIV ст. (гл. вышэй Троiцкi манастыр). Непасрэдна Троiцкая царква ўпамiнаецца ў пiсьмовых крынiцах некалькi разоў: 1501 - 1506 гг. - "церковь Святое Троицы" (Хорошкевич, 1978. С. 186), 1533 г. - "поп Полоцкое Святое Троицы церкви" (Беларускi архiў, 1928. С. 235) i вышэйзгаданае паведамленне XIV ст. - "даль есьми Святое Троицы три места ролейныя" (Хорошкевич, 1977. С. 28).
У каментарыях да Полацкiх фамат А. Харашкевiч лiчыць, што царква Св. Троiцы - гэта прыдзел у саборнай царкве Сафii (Хорошкевич, 1982. С. 165). Нельга, вядома, не пагадзiцца з магчымасцю такой трактоўкi. У "Полацкай Рэвiзii 1552 г." разам з Сафiяй упамiнаецца "придел", да якога належаць 7 двароў на пасадзе (Лаппо, 1905. С. 174). Аднак указания на тое, што гэта менавiта прыдзел Св. Троiцы, няма. Апрача таго, прыдзелаў у Сафiйскiм саборы было значна больш. Так, у прывiлеi С. Баторыя архiепiскапу Феафану Богдану 21 мая 1580 г. ёсць запiс: "церковь... Святое Софеи зъ иншими приделами" (Сапунов, 1888. С. 68). Назвы гэтых прыдзелаў нам, на жаль, невядомыя. Вiдаць, адзiн з iх быў Троiцкi, што не выключав магчымасцi прыналежнасцi яго да манастыра.
Ц э р к в ы па "Р э в i з i i 1552 г.". Усяго разам з Сафiйскiм саборам прыгадваецца 10 самастойных цэрквау. У замку: Сафiйскi сабор, Мiколы дворная, Мiколы на Палупяие, Дзiмiтрыя. В "месте": Раства Хрыстова, Узнясення Хрыстова, Благавешчання, Пятнiцы. У больш раннiх крынщах з iх упамiнаюцца, апрача Сафii, цэрквы: Мiколы на Палупяце ("Полутете") - 1533 г. (Беларускi архiў, 1928. С. 255), Параскевы Пятнiцы - 1507 г. (Хо-рошкевич, 1977. С. 14). У пазнейшых крынщах: царква Раства Хрыстова -1654 г. "в остроге против города" (Сапунов, 1885. С. 278).
Вызначыць больш дакладна месцараспалажэнне ўсiх гэтых цэрквау на сёння практычна немагчыма. Можна толькi адзначыць, што царква Мiко-лы дворная належала цi комплексу княжацкай сядзiбы (намеснiка), цi, што хутчэй за ўсё, сядзiбе полацкага епiскапа.
Гэтак жа цяжка картафафаваць на мясцовасцi цэрквы Вялiкага пасада XVI ст. Вiдаць, у сваей большасцi гэта былi невялiкiя драўляныя цэрквы. Ускосна пра гэта можа сведчыць колькасць двароў i залежных людзей, якiя прыналежалi цэрквам. Напрыклад, царкве Раства Хрыстова - "наданье" полацкiх паноў Корсакаў - належала ўсяго чатыры чалавекi I агароднiк. Мяркуючы па выразу: "к той церкви на Низу Двины" - знаходзiлася яна на правым беразе Дзвiны, на першай надпоймавай тэрасе (Лаппо, 1905. С. 175).
Царкве Узнясення Хрыстова належала дзевяць чалавек, якiя жылi на i пасадзе (Лаппо, 1905. С. 176). А царкве Благавешчання - чацвёра мяшчан (Там жа. С. 176). Крыху большым уладальнiкам была царква Параскевы Пятнiцы - "наданье от давних часов мещан Полоцких". На землях гэтай царквы на пасадзе жыло 115 чалавек (Лаппо, 1905. С. 178). Магчыма, гэта царква была цаглянай.
Храналагiчна блiзкая да пералiчаных цэрквау царква Ягорыя Страстацерпца (1563 г.). Упамiнаецца яна толькi ў адной крынiцы - летапiсным зборы аб узяццi Полацка Iванам Грозным. 3 тэксту вiдаць, што царква стаяла за межако горада, "на поле", на правым беразе Дзвiны, недзе насупраць Барысаглебскага манастыра. На плане Полацка 1793 г. на там месцы знаходзщца царква Пакрова Багародзiцы, саборная. Адзначана яна i на плане 1910 г. На больш дакладным I падрабязным плане 1786 г. побач з царквою Пакрова адзначана меншая, безыменная, царква. Вакол яе размешчаны могiлкi. Думаем, што менавгга тут, хутчэй за ўсё каля адзначаных на планах могiлак (у с. Прасмужкi), I бьша размешчана царква Ягорыя Страстацерпца. У летапiсным аповядзе яна прыгадваецца тройчы ў розных варыяцыях: Ягорый Святы, Георпй Святы, Георгiй Вялiкi. У тым, што гэта адна i тая ж царква, няма сумнення, бо ад яе I да яе цар перапраўляўся цераз раку. Памiж гэтай царквою I Валовым возерам размяшчалiся палкi з "нарядом".
Да трэцяй чвэрцi XVI ст. адносiцца ўпамiнанне яшчэ некалькiх цэркваў. Так, у 1588 г. на пасадзе iснавала царква Спаса - "у месте Полоцком на I посаде Великом" (Археографический сборник документов... 1867. С. 174). У Запалоцкiм пасадзе - Казьмы i Дамiяна - "въ месте Полоцком на посаде за Полотою" (Там жа). Калi вызначыць месцараспалажэнне першай царквы немагчыма, то другая, вiдаць, была звязана з аднайменным манастыром. На плане С. Пахалавiцкага 1579 г. у цэнтры Запалоцця выразна паказана адна царква. Прычым настолькi добра, што бачны нават яе архiтэктурныя дэталi. Можна лiчыць, што царква Казьмы i Дамiана была адноулена на месцы царквы, якая адзначана на плане, а больш дакладна - у паўднёва-заходняй частцы Запалоцця.
У 1581 г. у Полацку з'яуляюцца каталiцкiя езуiцкiя касцёлы. Адзiн з iх, невялiкi драуляны, бачьгў С. Баторый 16 лiпеня 1581 г., кадi прьшзджау у замак на богаслужэнне да айцоў-езуiтау. Гэтая маленькая царква праiсна-вала, вiдаць, нядоуга, таму што ужо у тым жа 1581 г. iшло будаунiцтва вялiкага каталiцкага драулянага храма "перед замком, там, где начинается город". У 1581 г. будаунiцтва было завершана (Дневник последнего похода Стефана Батория на Россию, 1882. С. 39-40). У XVII ст. на гэтым месцы был! пабудаваны цагляны сабор Стэфана Святога (пазней вядомы як Мiкалаеўскi, знесены ў 1964 г.) i езуiцкi калегiум.
А. Сапуноў упамiнае апрача вышэйпералiчаных храмаў яшчэ i каль-вiнскi збор. ён iснаваў з першай паловы XVI ст. па 1660 г. Быў драўляны i згарэў. Магчыма, яго будаваў полацкi ваявода Мiкалай Дарагастайскi (Сапунов, 1888. С. 48). На жадь, месца яго знаходжання выявiць не ўдалося.
Такiм чынам, на працягу XI-XVII стст. у Полацку складвалася пэўная сiстэма культавых манументальных пабудоў. У XI-XIII стст. яны размя-шчалiся i дакладна вызначалiся па трох тапафафiчных зонах:
1. Манументальныя культавыя замкавыя пабудовы. Да iх адносiлiся Сафiйскi сабор; так званыя "дворные" цэрквы епiскапа i князя-намеснiка; замкавыя манастырскiя пабудовы.
2. Манументальныя культавыя пабудовы пасада. Сярод iх нам вядомы толькi дзве - царква "на рву", магчыма, Багародзiца "старая" 1007 г. (Алексеев, 1966. С. 139) i царква на стрэлцы Нiжняга замка.
3. Манастыры i цэрквы ў блiжэйшай полацкай акрузе. 1х таксама трэба разглядаць у структуры горада, паколькi радыус дадзенай акругi з цэнтрам на Верхнiм замку не перавышае 1,5 км, характер распалажэння цэркваў i манастыроу гаворыць аб ярка выяуленай функцыi абароны подступау да горада.
У перыяд з XIV па XVII ст. былая зладжанасць у размяшчэннi манументальных збудаванняу, культавых пабудоу на першы погляд разбураецца. Але трэба улiчваць, што некаторая частка новых цэрквау узводзiцца на месцы разбураных старых, i такiм чынам працягваюцца горадабудаунiчьш традыцыi. Астатнiя цэрквы размяшчалiся так цi iначай з улiкам новага геаметрычнага цэнтра Полацка, якiм становiцца цэнтральная частка Вялiкага пасада (сучасная пл. Волi). Дзякуючы апошняму фактару i таму, што яны былi арганiчна упiсаныя у горадабудаунiчую структуру пасада, многiя цэрквы захавалiся аж да XX ст. Непапрауная страта полацкай гiстарычнай архiтэктуры была нанесена у сярэдзiне 30-х, 50-х i пачатку 60-х гг. нашага стагоддзя. I асаблiва разбуральным бьгў бомбавы Удар савецкай авiяцыi па гiстарычным цэнтры горада 28 мая 1944 г.