Раздзел IV. ДЭМАГРАФIЧНАЯ СТРУКТУРА ПОЛАЦКА IX-XVII стст.
Значную цiкавасць уяўляюць пытаннi дэмаграфiчнай структуры По-лацка на розных этапах яго iснавання. Для старажытнейшага горада XI-XIII стст. такая спроба была зроблена Г. Штыхавым. На падставе параўнаўчага аналiзу, з выкарыстаннем методыкi польскiх археолагаў, для горада на мяжы IХ-Х стст. колькасць насельнiцтва была вызначана "не более 1 тыс. человек" (Штыхов, 1975. С. 26-27).
Зыходзячы з таго ж метаду падлiку насельнiцтва ў залежнасцi ад плошчы пасялення, але фунтуючыся на новых дадзеных, трэба лiчыць, што ў Полацку IХ-Х стст. пражывала каля 6 тыс. чалавек. Дадзены метад ўлiчваў, што склад сярэдневяковай сям'i 5 чалавек. Па другiм метадзе колькасць членаў сям'i павiнна лiчыцца 6 чалавек (Толочко, 1989. С. 195). Апрача таго, П. Талочка прапанаваў новы метад падлiку жыхароў горада зыходзячы з тэрыторыi горада, колькасцi сядзiб, якiя прыходзшiся на дадзеную тэрыторыю, i адной сям'i, якая пражывала на гэтай сядзiбе з 6 чалавек. Для падлiку насельнiцтва Полацка па гэтай схеме неабходна мець у якасцi зыходнага матэрыялу агульную тэрыторыю горада на тым щ iншым этапе i адпаведна памеры адной жылой сядзiбы.
На падставе шматгадовых раскопак i назiранняў за характарам культурнага слоя у гiстарычнай зоне Полацка першае пытанне можа быць вырашана ў рамках прапанаванай намi храналогii развiцця псторыка-тапагра-фiчнай структуры горада. У IX - пач. XI ст. агульная гарадская тэрыторыя складала 40 га. Пры гэтым мы ўлiчваем, што далека не цалкам былi заселены Запалоцце, Верхнi замак i Вялiкi пасад. Аднак у гэтым храналапчным адрэзку неабходна бачыць этап фармiравання першапачатковай гарадской тэрыторыi IХ-Х стст., калi плошча Полацка складала каля 8 га.
3 сярэдзiны XI па XIII ст. горад дасягнуў сваiх максiмальных памерау для раннефеадальнага перыяду. Да XIII ст. яго плошча складала кадя 120 га. У XIV - сярэдзiне XVI ст. асноўная плошча горада фактычна не змянiлася. Але за кошт задзвiнскiх пасадаў дасягнула памераў каля 160 га. I на за-ключным этапе нашай хранадогii ў другой палове ХУI-ХУII ст. Полацк займаў плошчу каля 200 га.
Больш складана падлiчыць памеры сярэднестатыстычнаи сядзiбы горада на розных этапах яго фармiравання. Для IХ-Х стст. тэта могуць быць матэрыялы раскопак аутара на тэрыторыi старажытнага селiшча (Нiжнi замак). Адразу агаворымся, што нi адзiн комплекс, якi можна было б назваць сядзiбай горада таго часу, цалкам у раскоп не трапiў. Аднак раскопы 1986 г. i 1989 г. знаходзяцца ў непасрэднай блiзкасцi i таму i можна разглядаць разам. У 1986 г. на плошчы 60 кв. м быў ускрыты фрагмент аднаго жылога комплексу IX-X стст., якi выразна агароджаны з поўначы i поўдня плотам-плятнём (мал. 30). Жытло ўяўляла сабою наземную канструкцыю на слупах з невялiкiмi гаспадарчымi ямамi i печкай-каменкай. Памеры ўскрытай часткi жылога комплексу 36 кв. м. Калi лiчыць па шырынi дадзенага комплексу (адлегласць памiж плятнямi), то даўжыня наўрад цi перавысiць гэтыя памеры у два разы. Такiм чынам. магчымыя памеры жылога комплексу ў раскопе 1986 г. кадя 70 кв. м, цi 0,007 га.
У раскопе 1989 г. на плошчы 400 кв. м было выяўлена 17 мацерыковых ямаў, якiя, на нашу думку, належаць не меней чым 4 жылым комплексам (мал. 41). 3 пэўным меркаваннем можна лiчыць, што памеры аднаго комплексу не перавышалi 100 кв. м, што можна параўнаць з раскопам 1986 г. Такiм чынам, памеры сярэдняга жылога комплексу ў Полацку IX-X стст. можна лiчыць роўнымi прыблiзна 90 кв. м.
Шчыльнасць жылой забудовы горада на гэтым этапе эмпiрычна падлiчыць практычна немагчыма. Таму скарыстаем назiраннi П. Талочкi для Кiева, дзе яна складае 60-70%. 3 папраўкаю на XI-XII стст. для Полацка, на наш погляд, больш справядлiва прыняць цыфру 70% (з улiкам шчыльнасцi засялення гарадзiшча). Такiм чынам, на тэрыторыi горада дадзенага перыяду (кадя 8 га) было размешчана кадя 622 сядзiб, дзе магло пражываць амадь 4 тыс. чалавек (3 тыс. 732).
Па перыяду XII-XIII стст. мы маем канкрэтны гiстарычны матэрыял, якi сведчыць пра характер жылой забудовы розных частак горада. Перш за ўсё гэта вынiкi раскопак на Верхнiм замку i на Вялiкiм пасадзе горада. I хоць нiводнай сядзiбы цалкам не было даследавана, тым не менш па матэрыялах раскопу II (1959-1960 гг.) i раскопу III (1961 - 1962 гг.) можна скласцi ўяўленне аб прыблiзных памерах жылой сядзiбы на полацкiм Верхнiм замку цi ў непасрэднай блiзкасцi ад яго. Улiчваючы ўстойлiвасць планiроўкi дадзенай тэрыторыi, можна ўявiць сабе прыкладныя памеры адной сядзiбы. Кадi ўзяць, напрыклад, план VI гарызонту раскопу II, то тут ёсць некалькi выразных межаў аднаго i таго ж падворка-сядзiбы (Штыхов, 1975. С. 38-41). Да гэтага двара надежаць пабудовы 6С, 61, 6Е, 6Г, 6Д. Двор быў абнесены штыкетнiкам, якi добра праглядаўся з боку вулiцы (з поўначы), з боку заходняга комплексу пабудоў (6К, 6Л, 6М) I ўсходняга комплексу (узаемазвязаныя памiж сабою пабудовы 6А, 6Б, 6В), Не зусiм выразнай з'яўляецца паўднёвая мяжа дадзенай сядзiбы. Але, прымаючы да ўвагi тое, што памiж указанымi комплексам! i пабудовай 6Ж захавалiся слупы былога штыкетнiка, i тое, што сама гэта пабудова была жылой, трэба аднесцi яе да комплексу другога двара. Такiм чынам, практычна ўвесь сядзiбны комплекс, за" выключэннем нязначных участкаў паўночна-ўсходняга i паўднёва-заходняга вугла, увайшоў у раскопы II i III Пры рэканструкцыi агульная плошча сядзiбы складае 228 кв. м, цi акруглена - 0,03 га.
Памеры дадзенай сядзiбы адпавядаюць памерам сярэднестатыстычнай сядзiбы Кiева XII-XIII стст. (Толочко, 1989. С. 200). Вiдаць, такое супадзенне не выпадкова. У Полацку, як у Кiеве цi Ноўгарадзе, iснавалi даволi iстотныя адрозненнi памiж сядзiбнымi комплексам), якiя належалi розным па сацыяльным становiшчы людзям. Сведчанне таму - сядзiба заможнага майстра-ювелiра XII ст. на Вялiкiм пасадзе Полацка, раскапаная ў 1987- 1988 гг. Таму, вiдаць, будзе правамерным прызнаць, што i для Полацка XII-XIII стст. плошча сярэднестатыстычнай сядзiбы складала 0,03 га. Калi прыняць каэфiцыент шчыльнасцi жылой забудовы за 60% (Толочко, 1989. С. 200), мы атрымаем агульную колькасць сядзiб у горадзе - 2400. Пры ўмове, што на адной сядзiбе пражывала ў сярэднiм 6 чалавек, агульная колькасць жыхароў Полацка у XII-XIII стст. будзе 14400.
Разлiк колькасцi жыхароў Полацка для сярэдзiны XVI ст. некалькi аблягчаецца наяўнасцю пералiчэння двароў у "Полацкай Рэвiзii 1552 г.". На яе падставе польскi гiсторык С. Александровiч, а ўслед за iм Г. Штыхаў лiчаць, што у горадзе жыло каля 11500 чалавек (Aleksandrowicz, 1971. С. 12; Штыхов, 1975. С. 33).
Другога пункту гледжання прытрымлiваецца 3. Капыскi. Ён, адзначаю-чы даволi iстотныя хiстаннi ў колькасным складзе насельнiцтва Полацка XVI ст., тым не менш зазначае, што колькасць насельнiцтва Полацка у сярэдзiне стагоддзя магла дасягаць 50 тыс. чалавек (Копысский, 1987. С. 43-46). Аднак гэтыя разлiкi мы не можам поўнасцю прыняць. Адштур-хоўваючыся ад летапiснага паведамлення 1563 г. аб тым, што ў Астрозе (па 3. Капыскаму, "Островской посад". - С. Т.) згарэла 3000 двароў, аўтар ураўноўвае колькасць двароў гэтага пасада з астатнiмi "пятью посадами". Такiм чынам, колькасць толькi пасадскага насельнiцтва, па 3. Капыскаму, складае 30 тыс. чалавек. Да iх дадаюцца яшчэ 20 тыс. чалавек, якiя, па словах аўтара, былi размешчаны на полацкiх замках.
У сваiх падлiках 3. Капыскi дапусцiў адну вельмi значную першапачатковую памылку, якая ўзнiкла ў вынiку недакладнага ўяўлення полацкай тапафафii i тапанiмiкi XVI ст. Таму летапiсны "Острог" на-зываецца то "Островским", то "Острогским" пасадам i процiпастаўляецца Вялiкаму пасаду, у якiм "было еще больше дворов". На самай справе, як было намi наказана вышэй, Астрог - гэта i ёсць Вялiкi пасад. Ён i сапраўды бьгў самым вялiкiм пасадам горада на працягу XII-XVIII стст. Тэта памылка паўтараецца i ў другой працы 3. Капыскага 1989 г. (Капыскi, 1989. С. 33). Зыходзячы з таго, што ў 1563 г. у Астрозе знаходзiлася 3000 двароў, i ведаючы плошчу гэтага пасада ў XVI ст. - 38 га, можна падлiчыць колькасць двароў на 1 га i экстрапалiраваць атрыманы вынiк на ўсю плошчу горада XVI ст. Па зробленых разлiках, на 1 га Астрога пры-ходзiлася 79 двароў. Плошча горада ў сярэдзiне XVI ст. была роўнай плошчы горада XIII ст. з далучэннем задзвiнскiх пасадаў, г. зн. каля 160 га. Такiм чынам, на гэту тэрыторыю магло прыходзiцца 12 тыс. 640 двароў, цi 63 тыс. 200 чалавек. 3 улiкам таго, што пад жылую забудову адводзiлася 60% агульнай плошчы горада, колькасць насельнiцтва складала 37 тыс. 920 чалавек. 3 разлiку 5 чалавек на двор.
Але i гэту лiчбу нельга лiчыць канчатковай. Справа ў тым, што нельга ўраўноўваць шчыльнасць насельнiцтва Астрога з iншымi гарадскiмi тэрыторыямi (асаблiва з задзвiнскiмi пасадамi), дзе яна была як мiнiмум у два разы меншай. Справядлiва гэта i ў адносiнах да Верхняга замка, дзе ў асноўным былi размешчаны сядзiбы феадалаў, i да Запалоцця. Пацвяр-джэннем таму можа быць наяўнасць культурнага археалагiчнага слоя XV-XVI стст. толькi на тэрыторыi Вялiкага пасада. Нiдзе больш стратыгра-фiчна ён не зафiксаваны. Значыць, атрыманую папярэдне лiчбу 37,9 тыс чалавек трэба зменшыць. Тады можна лiчыць, што насельнiцтва Полацка } сярэдзiне XVI ст. наўрад цi перавышада 30 тыс. чалавек.
Але i тэты разлiк, вiдаць, нельга лiчыць канчатковым. Мяркуем яшч: адзiн варыянт: у Астрозе, згодна крынiцам 1563 г. i разлiкам даследчыкаў пражывала як мiнiмум 15 тыс. чалавек. Плошча горада без Астроп складала 122 га. А калi вылiчыць плошчы, занятыя пад абарончыя збуда-ваннi Верхняга замка (Штыхов, 1975. С. 33), - 116 га. Пад жылую забудову (зыходзячы са шчыльнасцi 60%) - 69,6 га. Калi дапусцiць, што сярэд-нiя памеры сядзiбы ў Астрозе 0,08 га (Там жа), то на гэту тэрыторык горада прыпадае 870 сядзiб цi 4350 чалавек (з разлiку 5 чалавек на сядзiбу) Такiм чынам, агульная колькасць насельнiцтва магла складаць 19 тыс. 35С чалавек. Калi ж дапусцiць, што на адной сядзiбе жыло не 5, а 6 чадавек, тс агульная колькасць насельнiцтва Полацка сярэдзiны XVI ст. складзе 44 тыс. 100 чадавек.
Абодва прапанаваныя разлiкi вельмi адносныя. Сярэднеарыфметычная лiчба апошняга (памiж 5 i 6 чадавекамi на сядзiбе) дае лiчбу 31725 чалавек, Менавiта да гэтага падлiку мы адносiмся як да найбольш аб'ектыўнага адлюстравання дэмафафiчнай структуры Полацка ў сярэдзiне XVI ст., нягледзячы на усе яго недахопы.
Прыкладна да такой колькасцi насельнiцтва Полацка мы прыходзiм i.$ вынiку падлiку па "Рэвiзii 1552 г.". Згодна з 3. Капыскiм, па "Полацкай Рэвiзii" на пасадах 1777 старэйшын сям'i цi 8885 мяшчан (Капыскi, 1989. С. 32). Калi карыстацца методай польскiх гiсторыкаў (Там жа), то трэба лiчыць, што iх было 10662. Калi да гэтай колькасцi дадаць колькасць "черного и простого люду" - 24000 (па 3. Капыскаму), то атрымаем 34662 чалавекi.
Такiм чынам, выкарыстоўваючы розныя варыянты падлiку, мы прыходзiм да думкi, што ў XV-XVI стст. у Полацку пражывала каля 34662 чалавек.
Трэба звярнуць увагу на тое, што згодна прапанаваных намi разлiкаў i храналогii гiсторыка-тапаграфiчнай структуры Полацка, пачынаючы з XI ст. насельнiцтва горада падвойвадася кожнае стагоддзе. Бясспрэчна таксама тое, што з IX па сярэдзiну XVI ст. колькасць жыхароў пастаянна павялiч-вадася Тэты працэс парушыўся i стаў непрадказальны з таго моманту, як горад у час Руска-Лiвонскай вайны быў узяты войскам Iвана Грознага. Узмацнялi гэта становiшча неўраджаi i стыхiйныя бедствы. Усё гэта прывяло да таго, што па дадзеных перапiсу 1654 г. у горадзе пражывала ўсяго кадя 5 тысяч чадавек (Карпачев, 1987. С. 59).